Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Партрэт - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Партрэт

Электронная книга - «Партрэт». Краткое содержание книги:

У аповесці «Партрэт» на фоне жыцця і барацьбы беларускіх партызан паказана, як адбываецца ломка ў псіхалогіі палоннага штурмана люфтвафэ, як ён, закаранелы фашыст, паступова пераасэнсоўвае ваенныя падзеі, як усё больш і больш свядома пачынае паважаць сваіх нядаўніх ворагаў — нашых народных мсціўцаў.
У другой частцы кніжкі — эсэ-нарысы пра Вольгу Корбут і гродзенскі мост. Шмат нявыдуманых гісторый, у якіх аўтар па-свойму паказвае нам сучасніка і яго праблемы.
1 ... 8 9 10 11 12 13 14 15 16 ... 107
Перейти на страницу:

Пад час другога разгрому Дутчына прывялі ў лагер дзевяць уласаўцаў. У жаўтаватых мундзірах чужога крою напалохана тоўпіліся звычайныя славяне з кірпатымі насамі, а сярод іх — рускі фельдфе-бель з трыма кубарамі. Наткніся на такіх сваячкоў ля гарнізона, калі яны са зброяй ды іх многа!

Другім разам партызанскаму раз'езду трапіўся нямецкі танкіст. Разведчыкі ўзялі яго жывым, звязалі і — у штаб на допыт...

Прадстаўніка ж авіяцыі, з якой усе мелі асабістыя парахункі, бачылі ў лагеры ўпершыню.

Вось ён — адзін з той агалцелай зграі, што ганяла іх, як зайцоў, пры адступленні па палях і кюветах, што разносіла ўшчэнт жыллё і машыны, паліла жыты, гарады і вёскі. Нямецкі капітан з двума сябрукамі, аблепленыя мурашкамі і мухамі, яшчэ валяюцца ў гушчары, а гэты рызыкант — перад табой. Глядзі сабе на яго, колькі ўлезе. Можаш нават і рукой пакратаць. Калі ж маеш ахвоту, схадзі яшчэ і ў лес ды пакратай знявечаную трохматорную махіну...

Толькі здалёк яны здаюцца непераможнымі ды страшнымі, на самай справе ўся іхняя люфтвафэ не такая!

Над лагерам ад золаку да вячэрняй зары вісела «рама», і да яе гудзення партызаны прызвычаіліся, як да камарынага дзынкання. «Рамы» пачалі ганяцца ўжо і за адзіночнымі партызанамі. На разведчыка Іваненку нахабніца пульнула каністру гаек і цвікоў. Але сёння злавеснага ценю над соснамі адразу не стала.

Адна машына пасля абеду ўсё ж такі з'явілася, аднак забралася высока, ледзь не ў стратасферу.

У наступны дзень «рамаў» уверсе снавала ўжо нават па некалькі. Сляды інверсій ад матораў адмысловымі стужкамі распісалі ўвесь небасхіл, бытта невідочны павук закінуў на купал неба вялізную з шалёнымі выкрутасамі павуціну ды рыхтаваў ужо засаду. Не, з лагера покуль што да іх туды не збіраўся ніхто. Але ж злавесны павук з такой вышыні і партызанам не мог нічога зрабіць.

12.

Паставіўшы нарэшце «натуру», як яму хацелася, Ладо ўзяў за вочапку вядзерца з разведзеным гудронам, пэндзлік і на пустое месца палатна размашыстымі мазкамі пачаў наносіць контуры забойцы сваёй нявесты. Партызаны глядзелі на яго работу з суровай пашанай. Каб не перашкаджаць мастаку, заўвагамі абменьваліся шэптам. Толькі часамі не вытрымлівалі — расчулялі адны адных ды ўзбуджвалі сябе да такой меры, што пераходзілі на крык.

З драўляным малатком у руцэ ішла якраз ад батарэі гаўбіц гар-баносенькая прыгажуня. Падышоўшы да бярозак, уражаная, замёрла.

Аляксандра Папляцяева, што цудам уцалела ад расстрэлу ў Пакоціне, падкалола артылерыстку:

— I ты на яго заглядваешся?

— Хіба нельга? — агрызнулася тая.— Чаму не падзівіцца,— ён жа таксама мужчына!

Кабеціна завялася:

— Глядзі, глядзі!.. Паголены, гладкі, ладны, з залатым пярсцён-кам на пальцы, праўда? Во такія заганялі народ на расстрэл у нашай вёсцы! Да адзінага чалавечка сагналі пад бярозкі! Дамавін нават не было каму нарабіць! Заглянулі вечарам ў сяло партызаны, а — ні жывой душанькі! Мужчыны паклалі сясцёр ды мацярок ў шафы, куфры ды гэтак, бедных, пазавальвалі ў яры! Памру, а на такую свалату дзівіцца не стану, хіба як заб'юць!

На падмогу Папляцяевай прыйшлі іншыя.

— А над Нінкай хіба не такія здзекаваліся?! I трэба ж — дзеўку жывую рэзаць, каб ваўкі вас парэзалі!

— Паказвай ідзі свой спрыт на партызанах ці на фронт валяй, калі так свярбяць рукі, а не — на бабах ды дзецях!

— Шчэ і вучыцца калісьці хадзілі, школы канчалі, настаўнікаў сваіх мелі!

— Такія бандыты перад вайной адно у вялікіх гарадах гарцавалі! У газетах пісалі, як міліцыя іх ловіць!..

У Настусі з Краснаполля сын пад Лідай трапіў у палон. Цётка з перадачай хадзіла аж пад Гродна, ды той лагер з палоннымі немцы вывезлі ўжо ў Германію. Цяпер яна з далёкім прыцэлам, што ў Нямеччыне якая—небудзь пажылая немка гэтаксама будзе апекавацца яе Міколкам, заступілася за немца:

— Бабы, навоста на яго нападаеце?! У Пакоціне і Краснаполлі зусім інсыя народ мардавалі! Гэты нават і не чуў, пэўне, пра тое! Ён узо і так пакараны — адзін сярод цузых, з неба, нясцасны, падаў!

Жаласлівасць Насці толькі разварушыла астатніх. На бабку накінуліся з усіх бакоў:

— I ў тых на лобе не было напісана, што зверы!

— Паплач над ім, паплач!

— А каторыя Краснаполле нішчылі? Калі ўпершыню прыйшлі ў сяло, мы і паверыць не маглі, што такія здольны жывых людзей у калодзеж кідаць!

— А ты, дзед, чаго маўчыш? Архіп, раскажы, хто цябе ў агонь піхаў — ці не такія ладныя гіцлі? Раскажы, дзед, што вычаўплялі ў тваёй Баканісе, покуль да нас, у Пакоціна, не адправіліся!

З абязвечаным апёкамі тварам «дзед» меў усяго пад пяцьдзесят. Калі ў яго вёсцы падпалілі перапоўнены народам дом, мужчына ўціснуўся пад канапу, дзіўным трафам не згарэў ды не задыхнуўся — адзіны сведка жудаснай гісторыі. Уражаны смерцю жонкі, Архіп паўгода праваляўся то ў сялянскіх хлеўчыках, то ў партызанскім шпіталі. Зараз чалавек і праўда выглядаў на знямоглага старога.

1 ... 8 9 10 11 12 13 14 15 16 ... 107
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)