Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Партрэт - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Партрэт

Электронная книга - «Партрэт». Краткое содержание книги:

У аповесці «Партрэт» на фоне жыцця і барацьбы беларускіх партызан паказана, як адбываецца ломка ў псіхалогіі палоннага штурмана люфтвафэ, як ён, закаранелы фашыст, паступова пераасэнсоўвае ваенныя падзеі, як усё больш і больш свядома пачынае паважаць сваіх нядаўніх ворагаў — нашых народных мсціўцаў.
У другой частцы кніжкі — эсэ-нарысы пра Вольгу Корбут і гродзенскі мост. Шмат нявыдуманых гісторый, у якіх аўтар па-свойму паказвае нам сучасніка і яго праблемы.
1 ... 7 8 9 10 11 12 13 14 15 ... 107
Перейти на страницу:

— Не бойся! — супакоіў Герашвілі.

— Ха, ты глядзі — жывы!.. Айда снедаць! У кухонны будан Ладо павёў і палоннага. Сустрэчныя партызаны інстынктыўна ад іх шара-халіся. Хлопцам было цяжка змірыцца з тым, што па іхнім лагеры зусім сабе звычайна ходзіць самы сапраўдны гітлеравец — гладкі, у новенькім мундзіры ды з ненавіснымі адзнакамі — арлом і свастыкай на грудзіне. Гэтае дзіва ўсе праводзілі з недаўменнем вачыма ды ківалі галавой.

Палонны ўжо схіліўся над кацялком з партызанскім «рататуем», як у будан увайшоў камісар Максімаў. Немец адразу выцягнуўся перад ім на струнку.

— Ужэ выслужваешся?! — раззлаваны Ладо тузануў яго за рукаў.

Але немец не паслухаў Герашвілі. У паставе палоннага і намёку не было на салдафонскае выслужванне. Самавіты яго твар і сур'ёзныя вочы выказвалі адначасна пачуццё ўласнай годнасці і пашану да на-чальства.

— Прывітанне, хлопцы! — кінуў Пётр Іванавіч ды паспачуваў: — Што, і сёння суп без солі?

Дружны хор адказаў:

— Зусі-ім прэсная вадзіца!

— Прызвыча-айваемся памалу, таварыш камісар!..

Максімаў уздыхнуў:

— Давядзецца пацярпець, покуль вернуцца нашыя з Латвіі.— I толькі цяпер убачыў выцягнутага на струнку немца, здзівіўся: — Ха, бы ў сябе ў афіцэрскім казіно ў Полацку!

— Пасадзілі б яны нашага за стол разам з сабой, таварыш камісар! — заўважыў Васіль.

— Гэта ўжо іншая справа... Ладо, ты ў яго хоць свастыку спароў бы!

— Намалую патрэт, камысар, тады! — непарушна заявіў той.

А палонны стаяў да той пары, покуль камісар не сеў.

Пятру Іванавічу прынеслі снеданне. Камісар нахіліўся над сваім «рататуем», узяўся за ежу і немец. Ён еў без апетыту, але рабіў выгляд, што бытта знаходзіцца ў люксовым рэстаране і ў пагнутым кацялку быў суп з марской чарапахі, а не навар з каніны.

Паводзіны палоннага не засталіся без увагі.

Разведчыкі адразу прыціхлі, нібы прысаромленыя. Стараліся не сёрбаць, не шпурляць, куды папала, касцей, пачуліся жарты — хоць і з «барадой»:

— Набірай, братка, у сябе, набірай: што ў цябе ў жываце, не адыме і цёшча!

— Ешце, хлопцы, ешце тут, на тым свеце не дадут!

Толькі на Герашвілі гэта ўражанне не рабіла. Думаючы нешта сваё, Ладо старанна падчысціў посуд, выцер рукой вусны. Спахапіўшыся, кіўнуў немцу:

— Ком!

11.

Покуль разведчык вешаў на бярозкі карціну, немец уважліва прыглядаўся да намаляванай дзяўчыны. Паспрабаваў кіпцюром фар-бу, палатно. Нечакана загаварыў, дапамагаючы сабе жэстамі ды мімікай твару.

Штурман з недаверам у голасе спытаўся:

— Алё, гэта намаляваў — ты?

Герашвілі якраз чапляў на сучкі раму, паварочваў яе бокам да ветру, так і гэтак прыкідваў, ці роўна вісіць карціна, ці будзе яму зручна падступіцца з пэндзлем, глядзеў, адкуль падае святло.

Немец не адставаў.

— Слухай, рускі, ты — мастак? Гэта работа — твая? Скажы, — твая?

— Нэ мая! Нэ мая! Нэ мая!.. Гэта — ваша работа, фэрштэен?! Такога дзікунства мы рабыць не змаглы б, фэрштэен? На такую работу здолны толькі вы са сваім Гытлэрам!

Іронія партызана да немца дайшла.

— Я-а...— праказаў ён вінавата.

Падлятаючы ад палатна з кулакамі, Ладо пачаў са злосцю крычаць на ўвесь лес па-грузінску. Немец пакорна яго слухаў, нібы ўсё разумеў, ківаў галавой ды ўсё цвярдзіў:

— Ах, зо, зо-о!.. Я, я-я!.. Іх фэрштэ-эе!..

— Ужэ — фэрштэіш?!

— Зо-о!..

— Атрымаеш у нас шчэ не адну навучку, рыхтуйся фаршэіць далей!

— Я, я-а!..

Вакол іх у момант сабраўся вялізны натоўп. Маляванне карціны цяпер абяцала яшчэ больш моцныя ўражанні. Людзі чулі, як Ладо адукоўваў немца, пазіралі на незвычайную пару ды насцярожана чакалі, што ж будзе далей.

А мастак нібы не заўважаў нікога. Замацаваўшы палотнішча і ўволю пакрычаўшы на гітлераўца, узяўся за «натуру».

Першым чынам Ладо з—за халявы выняў даўзерную, пазычаную ў хлапчукоў драўляную фінку ды піхнуў яе ў рукі немцу. Затым, выбіраючы адпаведныя ракурсы, пачаў ставіць немца да сябе то спіной, то ў профіль, то ў фас, а кулак з пафарбаванай чырвонымі ягадамі фінкай прымушаў трымаць так і гэтак.

Людзі моўчкі сачылі за кожным рухам грузіна. Малыя аж елі немца і мастака вачыма,— бытта хацелі наглядзецца на ўсё жыццё.

К таму часу зняволеныя ворагі ў лагеры ўжо бывалі.

Пасля разгрому Дутчынскага гарнізона партызаны прыгналі ў лес нават адзінаццаць немцаў. Адзін з гэтых ахвотнікаў заваяваць Маскву і ўсю Расію хварэў на курыную слепату і бездапаможна тыкаўся то на сценку, то на дрэва, то на сваіх сябрукоў, выклікаючы ў партызан задаволены рогат.

1 ... 7 8 9 10 11 12 13 14 15 ... 107
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)