Тры вымярэнні [Выбраная лірыка]
- Автор: Грахоўскі Сяргей
- Год: 1967
- Язык: белорусский
- Год: Беларусь
- Жанр: Прочая поэзия
Электронная книга - «Тры вымярэнні [Выбраная лірыка]». Краткое содержание книги:
Падрыхтаванае на падставе: Грахоўскі Сяргей. Тры вымярэнні. Выбраная лірыка. Мінск. «Беларусь», 1967. - 296 с.
Многа i плённа працуе ў беларускай паэзіі Сяргей Грахоўскі. У свой час наш чытач прыязна сустрэў яго зборнікі вершаў «Дзень нараджэння» (1957 г.), «Чаканне» (1960 г.), «Табе зайздросціць сонца» (1963 г.), «Памяць» (1965 г.). Творчасць паэта адметная тэматычнай шырынёй, разнастайнасцю паэтычных фарбаў, пафасам высокай грамадзянскасці.
У гэтай кніжцы сабрана лепшае з напісанага С. Грахоўскім.

Перейти на страницу:
Хаваюць без аркестраў i вянкоў,
Без ганаровай варты i прамоўцаў.
Няма ні ардэноў, ні некралогаў,
I толькі ў полі гнуцца каласы.
Ён пяцьдзесят разоў пасеяў жыта
I пяцьдзесят разоў абмалаціў,
Ён пяцьдзесят гадоў карміў уволю
Людзей, якіх ні разу не сустрэў.
Ніхто яму не дзякаваў ніколі,
Не ўспамінаў за шумнаю бяседай
Імя таго, хто малаціў i сеяў
I аддаваў усё, што мог аддаць.
Хаваюць сейбіта. Маўчаць дзяды,
a дзеці
Нясуць у жменьках вялыя рамонкі,
I над палямі не заходзіць сонца,
Якое ён заўсёды сустракаў.
Стаяць прысады ў ганаровай варце,
A ластаўкі лятаюць нізка-нізка
Над пыльным шляхам, над высокім жытам,
I журацца пры студнях жураўлі.
Ён першы раз патурбаваў вяскоўцаў,
I ўпершыню яго ўзнялі высока
Мужчыны над жытнёвымі палямі...
А недзе песня жніўная звініць.
1966 г.
Перейти на страницу: