Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Радзіва «Прудок» - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Радзіва «Прудок»

Электронная книга - «Радзіва «Прудок»». Краткое содержание книги:

Журналист, дворник, дармоед, хозяин, писатель ... Автор этой книги - человек, который ищет свое место в этом мире. Таким местом могла бы стать уютная редакция столичного журнала или модный хипстерский коворкинг. Но стало деда дом в Полесье, на самом краю Беларуси, на перекрестке миров. Эта книга не о том, как восстановить полуразрушенный дом, сажать огород, доить козу, жить в деревне и не спится. Эта книга о том, как восстановить полуразрушенного себя. Может быть, она о том, как вернуться к корням, к родной языковой и культурной стихии и о том, как важно не потерять бабушкины рассказы. А может, о том, как стать своим для самого себя.
1 ... 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15
Перейти на страницу:

— Дзед, — кажу, — ты ж бачыш, як мне хочацца адбудаваць хату. Памажы мне. Памажы, — кажу, — дзеда.

Шурык сказаў, што падумае да Радаўніцы.

***

А вы ведаеце пра традыцыю падпальваць цыгарэту і класці на магілу памерламу курцу? Мой дзядзька зараз так «курыць». Учора да яго прыязджалі мае дваюрадныя сёстры, прывезлі пакурыць.

***

У скарбонку беларускай лаянкі: «Маць яго дыхала!». Перакладаецца так: «Шурык такі-сякі, але няхай робіць што хоча, я больш умешвацца не буду».

***

Радзіва «Прудок». Паведамленне з лініі фронту: «Прудокнаш».

***

Маша цікавіцца, чаму я не жыву ў Варшаве. А я сёння пасадзіў буракі, моркву, рэдзьку, цыбулю, часнок, кроп, пятрушку. Зараз пайду па лазу, каб сплесці кошык. Што, у той Варшаве кроп зелянейшы, Маша?

***

Сублімую сексуальную энергію ў пасеў гародніны. І будзе ў мяне восенню сексуальны ўраджай. Вельмі-вельмі-вельмі багаты.

***

У Каленкавічах дзеўкі ў кароткіх спадніцах і высокіх ботах. Мабыць, пра такіх казала баба Параска, калі перасцерагала мяне ад жонкі-лацугі.

Але я на тых дзевак глядзеў яшчэ да таго, як памыўся. Нямытым адно што глядзець можна. Калі памыўся, дзевак ужо не ўгледзеў. А калі б і ўгледзеў, то што?

Вы праслухалі новую радзіварэфлексію «Горват і дзеўкі». Не пераключайцеся.

***

У мяне зноў расце барада. Не наўмысна яе рашчу — проста няма ўмоваў галіцца, дый у люстэрка сябе бачу, толькі калі прыязджаю да цёткі Волі ў Каленкавічы (опа, а я зноў барадаты). Адзін дзядзька ў Прудку сёння сказаў, што я падобны да святара. Параіў павесіць на страху крыж, а ў хаце — абраз. Людзі будуць прыходзіць маліцца. Абраз у мяне ўжо ёсць. Мая бабця прыцягнула з Пскова Дзеву Марыю.

***

Колісь ліштвы вокнаў па-паганску аздаблялі сімваламі сонца, каб у хату не трапіла штосьці цёмнае і злое. Гэта ніякая не навіна, нават самы лянівы этнограф пра гэта ведае. Але чытаць пра тое ў кнігах не тое самае, што ламаць сабе галаву: мой дзед, калі выразаў сонейкі, хацеў абараніць хату ад цёмнага і злога ці проста аздобіў вокны традыцыйнымі сімваламі без усведамлення іх значэння?

***

Не ведаю, што сёння зрабілі вы, а я дык зрабіў нейкую драўляную хярню-вешалку. Сяджу, гляджу на яе і радуюся.

Пакуль я рабіў вешалку, Ромка спаймаў сваю першую мыш. Як той кажа, усе пры справе.

Расказвае мне, што яму падабаюцца мышы і што я мушу менавіта такую ежу купляць яму ў краме. Я таксама люблю мышэй, але жывых, таму раблю выгляд, што нічога не разумею.

— Гэта твая прырода, — кажу. — Калі-небудзь і цябе зʼядуць.

***

Учора быў у Боруску. Дзядзька Валодзя сказаў, што адчувае пах дыму і што вецер нехарошы. Я нічога не адчуваў. Ён мне ўвесь час:

— Ну, от зараз панюхай.

Вечарам прачытаў пра пажар ля Чарнобыля. Раніцой не ўбачыў свайго леса: ён стаў сівым ад дыму. Праз гэты дым няможна дыхаць. Як гаворыць баба Васіліна з Каранеўкі — у грудзях зацінае.

***

На Палессі маленькіх кусачых мошак называюць маскалямі.

— А хто то так казаў?

— А то шчэ колісь казалі.

травень

***

Усё самае страшнае пачынаецца словамі: «Ничто не предвещало беды». Ранак. Восем гадзін. Заліты сонцам сад. Сяджу пад ігрушай, пʼю сырадой з пернікамі. І ў гэты момант на мой агарод нясецца зграя разʼюшаных калгасных кароваў. Схапіў дубца і рынуўся ім насустрач.

А як дзень пачынаецца ў вас?

***

Штораніцы ў 7:40 міма маёй хаты на лісапедзе праязджае маладая жанчынка. Штораніцы яна гучна крычыць: «Добрае утра!». З гэтага ўтварылася традыцыя. Я мушу паспець прачнуцца, прыбраць ложак, пакарміць Ромку, распаліць вогнішча, прыгатаваць каву і сесці на ганак. Яна мусіць здалёк пабачыць мяне, падʼехаць бліжэй і гучна вымавіць: «Добрае утра!». Тады будзе добры дзень.

Сёння будзе добры дзень.

***

Радзіва «Прудок». Перадача «Тэатр ля мікрафона».

Рома знайшоў сабе чорную котку. Ужо мо тыдзень начуе ў яе, дадому прыходзіць толькі падсілкавацца.

— Што, палюбоўніца не накарміла? — кажу. — Ты зразумей, Ромка, яна возьме ўсё, а потым зробіць выгляд, што і не ведае цябе. Трэба як я — будаваць хату і дбаць пра пограб, каб на зіму было куды бульбу пакласці. Дзеўкі выціснуць з цябе ўсе сокі ды знойдуць сабе новага ката — маладога ды энергічнага.

– Каў.

— Паеў бы хоць, пане Каханку.

— Каў. Каў.

Ледзьве жывы, але пайшоў мой дурань да сваёй брунеткі. А я тварог раблю.

***

Мой першынец — Гарох Андрэевіч. Ён такі малы, а я ўсміхаюся. Корпаешся ў зямлі, націраеш рукі-ногі, спальваеш спіну, а тут бац –

1 ... 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)