Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Радзіва «Прудок» - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Радзіва «Прудок»

Электронная книга - «Радзіва «Прудок»». Краткое содержание книги:

Журналист, дворник, дармоед, хозяин, писатель ... Автор этой книги - человек, который ищет свое место в этом мире. Таким местом могла бы стать уютная редакция столичного журнала или модный хипстерский коворкинг. Но стало деда дом в Полесье, на самом краю Беларуси, на перекрестке миров. Эта книга не о том, как восстановить полуразрушенный дом, сажать огород, доить козу, жить в деревне и не спится. Эта книга о том, как восстановить полуразрушенного себя. Может быть, она о том, как вернуться к корням, к родной языковой и культурной стихии и о том, как важно не потерять бабушкины рассказы. А может, о том, как стать своим для самого себя.
1 ... 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15
Перейти на страницу:

***

Радзіва «Прудок». Перадача пра сварлівых жукоў і інтраверта. Вычышчаў пограб, выкапаў калонію жукоў.

Яны мне:

— Якой халеры?! Выключы святло! Я ім:

— Падʼём! Вясна!

— Трасца табе ў сраку! Дай паспаць.

— Спіце на дварэ. Гэта мая хата.

— Чагоооо?! Навалач сталічная, шкындзёхай адселя. Мы тут нарадзіліся. Хата наша.

А вы кажаце: як ты там будзеш адзін? У інтравертаў няма часу на адзіноту: столькі ўсяго адбываецца! Будзе сумна — пафарбую зялёнкай лямпачкі.

***

Навіна пра тое, што ў Прудок прыехаў жыць сталічны журналіст, хутка абляцела вёску. Але недзе чутку перабрахалі і кажуць, што прыехаў пісьменнік.

***

У Мінску чысценька, як па тэлевізары. Усе людзі памытыя. Гэта неверагодна!

***

— Здароў, сусед! А праўда, што ў цябе быў свой бізнес?

— Хто сказаў?

— А, там адзін. Кажа, што ўсё кінуў — кватэру і хвірму — і пераехаў сюды. Хіба праўда?

— Ну.

— Ат, прадаў бы. Нашто было кідаць?!

красавік

***

Крапіва — мой ранішні эліксір бессмяротнасці. Выпіў — і да вечара бессмяротны. Унутры ўключаецца генератар. Адразу хочацца перанесці хату бліжэй да сонца або выкарчаваць стары пень.

***

У мяне дваццаць саджанцаў вішні. Заўтра яны стануць садам. Не разумею, чаму я пятнаццаць гадоў жыў у Мінску.

***

Радзіва «Прудок». Перадача «Апошні герой».

Электраабагравальнік зламаўся, 3G-мадэм не працуе, малако не кісне. А ў каморы, дзе я сплю, плюс восем.

***

Суседка адключыла мяне ад электрычнасці (спужалася, што яе хата згарыць праз мяне). Я купіў у краме свечку, сшытак і аловак. І ведаеце што? Так крута! Так проста. Так зразумела ўсё. Ежа — гэта вогнішча. Святло — гэта агонь. Тэкст — гэта папера.

***

«Паляшук, прыйшоўшы на белы свет, жыццё пачынае ў сасновай калысцы, цэлае жыццё жывучы ў сасновай хаце, абаграванай і асветленай сасной, спіць, адпачывае і есць на сасновай мэблі. У вольны ад працы час слухае гукі, узмоцненыя слаямі сасновага дэка скрыпкі, а адыходзячы на вечны адпачынак ад зямных турбот, забірае з сабой чатыры сасновыя дошкі ў выглядзе дамавіны».

Часлаў Пяткевіч, «Рэчыцкае Палессе».

***

Дзень пачаўся з грукату ў дзверы.

Цётка Дуня пабачыла тое, што пабачыла, — памятага барадатага мужыка са спужанымі вачыма.

— Я табе картоплю прынесла. Баршчы ясі? У мяне боршч е закатаны. І яйцы вечарам прывязу. А жыр нада?

***

Калі я бʼюся галавой аб дзвярны праём, я кажу не «Халера!» і нават не «Іці тваю маць!». Я кажу: «Выбачай». Дзед наўмысна рабіў дзверы такімі нізкімі, каб кожны, хто ўваходзіць у хату, пакланіўся. Занадта ганарысты — на табе цацку на галаву. У расійскай мове ёсць «отвесить поклон», у беларускай — «адбіць паклон». Я яшчэ свой паклон, мабыць, не надта добра адбіў, бо і сёння ў тым праёме пабачыў прыгожыя іскры.

***

Меў кароткую гутарку з братам Шурыкам. Ён працуе ў школе. Аказваецца, сёлета ў праграме ажно тры ўрокі беларускай мовы штотыдзень, як і расійскай, а гэта «безабразіе».

— Чаму так? — пытаюся. — Добра ж, што дзеці вучаць родную мову.

— Ты міня не агіціруй. Я протіф всех эціх нацыаналізацый. Мы часць рускай культуры і нікуда ат этава не дзенемся. Нацыаналізацыі фсе эці ваші прыводзят да таго, што на Украіне, — да настаяшчага фашызму. Мы с Расіяй, а не з Амерыкай.

— А прычым тут Амерыка? Сваю мову ж нада ведаць.

— Не нада. Дзеці і так у дзярэвні растуць, ім нада выправляць рэч. Шурык не п’е і любіць сваіх дзяцей. Яго маці, мая цётка, даўно памерла. Ён тады падлеткам быў. І тут на табе — такая філасофія. Земляка Мележа–утопку,бобеларускаямовавядзеда«настаяшчагафашызму».

Нічога, пакрысе разбяромся.

***

Прыехаў да бацькоў, паглядзеў тэлевізар. Пасля расійскага тэлебачання хочацца каго-небудзь застрэліць, а потым памыцца і нажэрціся канопляў. І справа не ў змесце, а ў агрэсіі, з якой ядуць мазгі. А беларускае тэлебачанне мяне супакойвае.

***

Вы не паверыце, але гэтую сваю хату я таксама згубіў. Праз Шурыка, які не захацеў перапісваць хату на мяне, хоць усе дакументы амаль гатовы.

От табе і Вялікдзень! Са святам! Хрыстос уваскрос!

***

Мая баба Ганна казала, што па пятніцах напярэдадні вялікіх царкоўных святаў трэба пакідаць куццю на стале для продкаў. Але бабуля не ведала, калі тыя святы, і пакідала куццю штопятніцу.

***

У чаканні самага важнага дыялогу з Шурыкам паразмаўляў з партрэтам дзеда.

1 ... 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)