Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Другая проза » Сны iмператара
Сны iмператара - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Сны iмператара

Электронная книга - «Сны iмператара». Краткое содержание книги:

Кніга апавяданьняў пісьменьніка і гістрыка Уладзімера Арлова Сны імпэратара была надрукаваная у выдавецтве Мастацкая літаратура ў 2001 годзе. На сторонках выданьня аўтар вяртае нас у гісторыю нашага народа, бо менавіта праз гісторыю можна будаваць нашу будучыню. У выданьні сабраныя апавяданьні, аповесьці і эсэ розных гадоў, якія выйшлі з-пад пяра Уладзімера Арлова тут і пра радавод самаго спадара Ўладзімера і пра слынных герояў і постаці беларускай гісторыі. Аўтар ня проста знаёміць нас з падзеямі і асобамі Мінуўшчыны, але і прымушае кожнага задумацца і перажыць лёс свайго народа. Ад Полацкага княства да 20 стагодзьдзя шлях у 11 стагодзьдзяў. Гэта шлях птушкі фэнікс-Беларусі, якая нягледзячы на ворагаў і “братоў”, жыве і будзе жыць
1 ... 114 115 116 117 118 119 120 121 122 ... 166
Перейти на страницу:

Валодша кагадзе вярнуўся з ратнае забавы і быў у кальчузе і з мячом на поясе. Апроч нязменнага Віславуса ў сенях сядзелі таксама пасаднік і пяць старэйшых баяраў. Тырчала тут і казліная ігуменава барада. Лука прыладзіўся з краю, як найдалей ад немца.

Князь сабраўся загаварыць, але Тэадорых апярэдзіў яго.

— Калі хочаш насыціць злосць свайго сэрца, забі мяне! — выгукнуў ён.

— Не спяшайся памерці, нямчын,— спакойна азваўся Валодша.— Не забіваць хачу, а гутарыць з табой. Скажы нам, як здароўе нашага сябра біскупа Альберта.

— Я адкажу табе, хоць ты і гаворыш, як Іуда,— вуснамі, а не сэрцам.— Тэадорых, чапляючыся за сцяну, намогся падняцца на ногі, аднак не патрапіў.— Святы айцец на страх шматлікім ворагам нашай царквы ў добрым здароўі.

— Хто многім страшны, той будзе многіх баяцца,— прамовіў князь, і па сенях праляцеў ухвальны шум.

— Хай скажа, ці паладзіў біскуп з братамі-рытарамі,— падаў голас Віславус.

— Сяброўства ордэна з Альбертам стала яшчэ мацнейшае,— гучна адказаў немец.

Ягоныя словы патанулі ў рогаце. Дробненька смяяўся, закідваючы галаву ў клабуку, нават ігумен Лука.

— Палюбіў воўк кабылу...— скрозь смех вымавіў пасаднік.

Твар у Тэадорыха пабялеў, вочы наліваліся шалам.

— Якія яшчэ навіны пачуем мы з тваіх праўдзівых вуснаў? — адсмяяўшыся, запытаў князь.— Можа, раскажаш, як любяць біскупа і крыжакоў тыя, у каго вы адабралі зямлю?

— Гэта зямля святой Дзевы Марыі. Яна апякуецца над усімі, хто нясе сюды слова сапраўднай веры. Нядаўна ў няроўнай бітве з эстамі загінуў пілігрым Іардан. Браты, што спяшаліся на падмогу, за сем міляў убачылі, як яго душу неслі анёлы.

— Ці не чорныя былі тыя анёлы? — спытаў Віславус.

Немец адказаў яму позіркам, поўным бяссілай злосці і пагарды.

— У Полацк уцякло шмат людзей з земіголы.— Князь Валодша ўсміхнуўся ў бараду.— Яны расказваюць, што іхні біскуп Бернард на радзіме быў не святым чалавекам, а ўчыняў тацьбу, паліў і забіваў сваіх суседзяў. Калі ваша Дзева Марыя абараняе яго, мы не верым, што гэта сапраўдная Маці Божая.

— Ты блюзнерыш, кароль, а табе трэба маліцца. Уладарка свету карае ўсіх, хто ідзе супраць славы яе сына.— Жыццё яшчэ моцна сядзела ў Тэадорыху, і, перасмыкнуўшыся ад болю, ён здолеў узграбціся на ногі.— Хіба яна не скарыла князя Герцыкі? Хіба нямецкі меч не адсек галаву падступнаму князю гольмскіх ліваў? Хіба не загінуў у сваім замку мяцежны старэйшына летаў Русін? Бойся міласэрнай Дзевы Марыі, кароль!

— Не мне трэба баяцца, а табе, бо Прыснадзевая Багародзіца аддала твой жывот у мае рукі,— сказаў Валодша, але ягоную душу на імгненне крануў нейкі цень, як быццам над ім праляцела вялікая злая птушка.

На памяць яму ўзбегла ўчарашняя размова з княгіняй. Увечары ён прынёс у пачывальню купленыя ў Полацку перлавыя каралі. Каб лепей разгледзець дарунак, Звеніслава падышла да акна і раптам ускрыкнула і выпусціла каралі з рук. «Ой, княжа, самая буйная перліна пацямнела,— шаптала яна, тулячыся да мужавых грудзей.— Благі то знак. Пільнуе цябе хвароба, а можа...» Звеніслава не дагаварыла. «Не трэба мніці пра такое. Загадай, каб чырвонаму пеўню праглынуць далі, і зноў пабялее»,— гладзячы цёмную княгініну касу, адказаў ён.

Князь даўно прывучыў сябе не надта верыць у благія прыкметы, бо ведаў, што пабойваннямі можна загубіць любую справу. Цяпер, калі да паходу заставаліся лічаныя дні, даваць волю такім думкам нельга было і пагатоў. I ўчора, з жонкаю, і цяпер ён адразу нібы мячом адсек іх ад душы і адкінуў прэч. I ўсё ж немец нешта адчуў і ўзвысіў свой голас:

— Неба адкрыла нам тваю вераломнасць! Мы ведаем, на каго ты сабраўся ўзняць меч. Ты думаеш, твой хлуслівы бог выбраў цябе, каб спыніць мой народ? Не, кароль, гэта мяне абраў Гасподзь і паслаў са мною свой праклён!

Князевым людзям здалося, што ў цёплыя сені ўварваўся вецер.

— Загадай яго забіць! — не вытрымаў Віславус.— Загадай, бо ён накліча бяду!

Кметы на парозе нацягнулі лукі. Усе глядзелі на Валодшу. Ігумен двума пярстамі клаў на сябе крыжы.

Князь устаў і ўладна падняў руку.

— Як ад аскоміны пакасць зубам і ад дыму — вачам, так і ад беззаконня — тым, што твораць яго.— Здавалася, ад зычнага князевага голасу затрымцелі цецівы ў луках.— Ты прыйшоў у мой горад, акі нань, назваўшыся чужым імем! Ты хацеў вызнаць, што думаюць і робяць палачане. Ты забіў кастаправа Данілу, які лекаваў мяне і маіх людзей. Ты заслужыў смерць, але не цяпер я буду судзіць цябе. Я буду судзіць цябе, калі вярнуся з паходу.

1 ... 114 115 116 117 118 119 120 121 122 ... 166
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)