Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне

Электронная книга - «Данута». Краткое содержание книги:

Каласальная розніца ў выхаванні, зусім розныя слаі грамадства, далёкія адзін ад аднаго ў зацікаўленнях, звычаях, традыцыях, і Вялікае Каханне, якое аднаму нясе ганарлівасць, пыху і пагарду, другой – адданасць і пакуту. Вясковы хлопец, якому з дзяцінства далбілі пра злых каталікоў і нядобрых паноў, для якога пачуцці – непатрэбная распуста, якую неабходна душыць у сабе, бо трэба “быць цьвёрдым”, і гарадзкая паненка, генеральская дачка, каталічка, якая аддаецца пачуццям, рамантычнасці, якая ахвяруе і звычаямі, і выхаваннем, і верай, і добрым імем дзеля Кахання, дзеля вялікага пачуцця, якому аддаецца поўнасцю і без астатку. Трагічны фінал, які дэманструе цьвёрдасць не таго, хто хацеў паказаць сябе цьвёрдым, нязломным, ганарлівым, які грэбаваў рамантычным пачуццём, а цьвёрдасць далікатнай асобы, якая не дазволіла вырваць з сэрца каханне, адданасць, якая, ахвяруючы жыццё, засталася вернай сваім ідэалам.
1 ... 111 112 113 114 115 116 117 118 119 120
Перейти на страницу:

Голас у трубцы пачаў апраўдвацца. Меклембург яго абарваў:

— Мой штурмбанфюрэр, лад і парадак мажлівы толькі тады, ка-лі мы расстраляем кожнага, хто нават коса на нас паглядзіць! Мы та-му маем столькі ворагаў, што адносімся да людзей залішне мякка, за-мест таго каб выкінуць з сябе гэтае мяшчанства і ўзяцца за іх сурова!

Меклембург з сілай бразнуў трубкай па апараце. Дануся была ўпэўнена: без яе ён паводзіў бы сябе інакш.

— Эрых Вульф! — паясніў ён сябру.— Яму было загадана сёння да вечара вывезці на Парубанак сотню заложнікаў. У яго ўзводзе новенькія, не прызвычаеныя да расстрэлаў салдаты. Дык просіць адкласці экзекуцыю або аддзяліць ад заложнікаў жанчын і дзяцей.

— Я разумею Эрыха! — праказаў штурмбанфюрэр,— Лягчэй весці роту ў атаку, чым з яе дапамогай канваіраваць на расстрял агідны патоуп, слухаць плач і выццё баб. А яшчэ рабіць гэта ў спякоту або трыццаціградуспы мароз, як бывае тут на ўсходзе...

Яны хвіліну памаўчалі. Выло чуваць, як пад сталом пазяхае аучар, а ў калідоры адрывіста крычыць на арыштаваных салдат: пакоі для допытаў былі ізаляваны, і енкаў сцены не прапускалі.

— Служба войск СС нялёгкая і няўдзячная! — згадзіўся Мекле-мбург.— Але нашы хлопцы павінны сціснуць зубы і рабіць сваю справу. Затое, калі пераадолеем усе цяжкасці, нас ніхто не пераможа. Нардыцкая кроў — найлепшая ў свеце, а Германія — вышэй за ўсё! Шмат трупаў? Чынгіз-хан асудзіў на смерць мільёны жанчын і дзяцей свядома, з вясёлым сэрцам, а гісторыя бачыць у ім толькі вялікага заснавальніка дзяржавы і геніяльнага палкаводца. Хто сёння ўспомніць пра мільёны яго ахвяр?.. А хто ўспомніць горы трупаў, астаўленых Напалеонам? Усе ведаюць геніяльнага палкаводца і кіраўніка дзяржавы, хоць ён апошнюю бітву і прайграў. Зрабілі б яго святым, калі б ён яе выйграў! Святым — за новыя горы трупаў!

Фанатычны гітлеравец гаварыў з пафасам.

— Разам з целамі расстраляных нам трэба закопваць бронзавыя табліцы з надпісамі: «Гэта зрабілі мы, тыя, што знайшлі ў сабе сілу і адвагу давесці цяжкую гістарычную справу да канца!» Літасць да ахвяр — мяшчанства!

Эсэсаўцы спадзяваліся маральна зламаць арыштаваную. Яны хацелі, каб Дануся паверыла, што няма ніякай сілы на свеце, якая б магла яе ўратаваць, і Данусі застаецца толькі адно: здацца на ласку фашыстаў.

Нарэшце Меклембург загадаў ёй падсунуцца з крэслам. Дануся каленьмі ўперлася ў стол. Паміж ёю і эсэсаўцамі была толькі пасудзіна, пакрытая прасціной.

— Ну, панна Данута, ведаеце, чаго мы вас запрасілі? — спытаўся ён.

— Не...— Голас у яе быў разбіты, чужы, хрыплы. Яна кашлянула, паправілася: — Завошта мяне трымаеце ў гэтай агіднай кануры трэці тыдзень?!

Яна добра ведала гітлераўцаў, але пасля ветлівых слоў Меклембурга закралася надзея, што, можа, выпусцяць.

— Вам тут не падабаецца? — са здзеклівым спачуваннем развеяў ён надзею.

— Прашу з мяне не кпіць! — нібы абурылася яна.

— Мы занадта занятыя людзі, каб займацца кпінамі, — зазлаваў эсэсавец. — Гавары адразу: будзеш апавядаць добраахвотна ці прымушаць цябе?

— Не маю пра што гаварыць...

— Сюды глядзець! — закрычаў ён, чырванеючы ад злосці.— Сюды, не адварочваць галавы!

Паддаючыся яго ўладарнаму голасу, Дануся глядзела як загіпнатызаваная.

Меклембург раптоўна сцягнуў палатніну, I дзяўчына ўбачыла вялікі шкляны слоік з вадкасцю.

У вадкасці плавала... галава Марусі — той, якая калісьці прыходзіла да дэсантнікаў. Рот у дзяўчыны быў залеплены гіпсам. Сіні твар быў страшны, увесь у падцёках і драпінах. Верхняя губа так распухла, што даходзіла да носа, а дзе знаходзіліся вочы, можна было здагадацца толькі па радочках веек.

— Што ты пра яе можаш сказаць? — не даваў апамятацца Меклембург, свідруючы вачамі арыштаваную.— Ты яе ведаеш? Прызнавайся! Будзеш маўчаць, знойдзем банку і на тваю галаву!

— Гавары! — падганяў збоку і штурмбанфюрэр.

— Ах... Ах...— цяжка дыхала Дануся.

Каты на гэты раз недаацанілі эфекту на слабы арганізм.

Бедыня Дануся не паспела вымавіць і слова, пачаліся рвоты, разабрала млявасць, закружылася галава. Апошняе, што яна чула,— стук уласнага лба аб падлогу; апошняе, што бачыла,— насцярожаныя вочы аўчара над ёю. Потым наступілі змрок і цішыня.

Апрытомнела ўжо ў сваёй камеры.

7

Супакоіўшыся крыху, узяў я бясцэнную скрыначку і пакрочыў у цётчын дом. «Трэба недзе прыстроіць старую!» — падумаў я і пачаў успамінаць тутэйшых знаёмых партызан. Былы прадстаўнік злучэння, які некалі раздаваў на аэрадроме брызентавыя цюкі, Шымкас, цяпер — важная фігура ў Савеце Міністраў Літвы. Памятае мяне? Успомніць! Літоўцы — народ дружны, дапаможа ўладкаваць старую...

1 ... 111 112 113 114 115 116 117 118 119 120
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)