Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Историческая проза » Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве
Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве

Электронная книга - «Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве». Краткое содержание книги:

Другая кніга «Сякера пры дрэве» працягвае знаёміць чытача з захапляльным раману ў двух кнігах Уладзімера Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім». Раман прысьвечаны падзеям напярэдадні паўстаньня 1863–1864 гадоў у Беларусі. У другой кнізе аўтар распавядае пра падзеі што адбываліся ў Беларусі і былі прадвесьнікамі крывавага жніва, што прынесла паўстаньне. Моладзь з плянамі ідэямі і надзеямі на лепшую будучыню роднай Беларусі, яшчэ не ўсьведамляе цяжкі лёс абраны імі. Літаратурныя прыўкрасы пераплятаюцца з гістрычнымі фактамі зьвязанымі зь лёсам кіраўніка паўстаньня Кастуся Каліноўскага і чытаючы ня хочацца верыць, што вынікам усіх мараў і летуценьняў моладзі таго часу стануць шыбеніцы і высылкі. Уладзімер Караткевіч доўга падыходзіў да раману «Каласы пад сярпом тваім», і цалкам верагодна, што меў задуму на працяг, але нягледзяячы ні на што менавіта «Каласы пад сярпом тваім сталі сапраўднай вяршыняй творчасьці беларускага пісьменьніка і паэта, які заўчасна пакінуў гэты сьвет кааб назаўсёды злучыцца з роднай беларускай зямлёй.
1 ... 108 109 110 111 112 113 114 115 116 ... 164
Перейти на страницу:

— Га-ай! — крычыць нехта, нібы спявае, і яго падтрымлівае хор.

І вось ён, невядомы сабе, але больш блізкі, чым ён сам, ляціць на кані насустрач кліну. А за ім са згэлкам, лямантам, рыканнем ляціць конная лава.

Чырвоны туман у вачах. Галава працуе ясна і разлічана. Удар знізу, злева, справа. Зваліць канём таго… Стралу ў бабку беламу каню — хай падае. Гаспадар не ўстане.

Удзерліся ў строй. Сэрца захлынаецца ад халоднай ярасці. Сячы. Нават прыемна, калі кроў свішча са шматлікіх ран на целе: робіцца прыемна і прахалодна, як у дождж. Гэтаму, і таму, і яшчэ вунь таму. Але чаму ў варожых вачах пад забралам — жах?

— Пaна! Пaна! — лямантуе клін.

Яны варочаюць коней. Яны ўцякаюць.

— Алесь, хлопчык! Ну што? Што?

— Мроя, — кажа нехта. — Ява.

Невядомая жанчына, якую ён ніколі не бачыў, але якую кахае, белая, з залацістымі валасамі, кажа:

— Пакуль яны ходзяць па гэтай зямлі — я сплю з адным каханым. У той дзень, калі разаб'еш ты — з табою. У той дзень, калі яны — з крыгай лёду.

І ўначы над шчапянымі стрэхамі вісіць ірваная камета. На хвіліну ён успамінае сябе, а потым наплывае змрок, млоснасць і адчай… Бацька, маці, Віктар, Стафан, людзі "Ку-гі". "Які подлы свет! Я не хачу рабіць на яго. Я не хачу нават жыць для яго. Не хачу. Не хачу".

— Алесь! Алесь! Хлопчык!

Ён ляжаў, нічога не разумеючы, акрамя жывых сноў. Не ў змозе паварушыць рукою ці нагою, не ў змозе не аддавацца гэтым снам, дзе, як жывыя, хадзілі крыжакі і вялізныя мядзведзі з кордамі-зубамі, дзе людзі жылі ў сырых васьмігранных пакоях з вялікімі равучымі камінамі і ржавымі пожагамі, дзе на частаколах, як на лазні ў кагосьці, каго ён непрыемна сасніў, стырчалі конскія чарапы, — ён ляжаў і сніў і хацеў толькі аднаго: заснуць так, каб не бачыць гэтых акон і заслоны і старэчага аблічча, што схілялася часам над ім. Праз два месяцы ў гэтым сне павінна было здарыцца нешта нясцерпна цяжкае. Алесь хацеў заснуць да таго часу так, каб ужо ніколі не ведаць, не даведацца, што гэта будзе.

У дзікай зале, дзе на сценах бязгучна шалахцелі крылы і рукі ўздымаліся ў жэстах бласлаўлення і пагрозы, сядзела за вялізным дубовым сталом групка людзей. У галаве стала сядзеў, паклаўшы перад сабою шастапёр, стары Вежа. Насупраць драмаў сівы Вінцук Рамінскі, старэйшы брат таго Рамінскага, што пры Напалеоне кіраваў народнай вартай.

Ля яго змрочна маўчалі стогадовыя Стах Барысевіч-Кальчуга і Лук'ян Сіпайла. Пахмура піпчыў люльку Янка Камар, брат павятовага маршалка ў тым самым дванаццатым годзе і сябра Вежы па славутаму "сядзенню ў камяніцы над порахам", адзін з тых нямногіх, што асталіся. Далей крэсліў нешта на паперы, трос белай галавою прадзед маладога Яноўскага з-пад Радугі, які, на пасяджэнні ў Раўбічах, хацеў памерці, баронячы скрыжаванне шляхоў на Гуту, Чарнігаў і Рэчыцу. Думаў, ашчаперыўшы галаву пальцамі, стары Вітахмовіч, самы стары з усіх прысутных, стодваццацігадовы чалавек тысяча семсот трыццаць дзевятага года нараджэння.

I, урэшце, мiж iм i Вежам сядзеў самы малады член зборнi, супраць усiх правiл i па намаганню Вежы ўзяты ў гэта кола сакратаром i архiвiстам Юллян Раткевiч. Вежа патрабаваў i дабiўся свайго. Патрэбен быў малодшы, бо ў большасцi не хапала ўжо фiзiчных сiл, а Раткевiч быў бадай што адзiн з найлепшых знаўцаў традыцый.

Ішло пасяджэнне падспуднай рады старэйшых, славутай "сівой рады" Прыдняпроўя. Тых, што хавалі патрэбныя веды, таямніцы, зберагалі ў памяці звычаі і сачылі за генеалогіяй мясцовых людзей. Вежа здаўна быў галавою "сівой рады", хоць і строіў з яе кепікі.

— Шчаўкунчыкі замшэлыя… Своеасаблівы "гоцкі альманах"[46] Дэбрэ з Дзебраў. Рыцары маннай кашы і таркаванай морквы.

Гэта былі яшчэ самыя мяккія з ягоных эпітэтаў. Але сёння Вежа, страшэнна схуднелы, глядзеў на "рыцараў маннай кашы" з трывогай.

Маўчанне рабілася цяжкім.

— Мроя[47], — глуха сказаў Янка Камар.

Маўчанне.

— Ява, — сказаў сівы аж да прозелені стары Вітахмовіч. — Памяць продкаў. Ён памрэ.

Жоўчнае аблічча Юлляна Раткевіча было непарушнае.

— Бадай, сапраўды, усё, — сказаў Раткевіч Юллян. — Ён не хоча жыць… Колькі часу яе ў нас не было?

Вінцук Рамінскі думаў:

— Нешта не памятаю. Ці не ў польскі раздзел, пане Вітахмовіч?

вернуться

46

Дыпламатычны штогоднік (пачатак выдання — 1763 г.), які сачыў за генеалагіяй вышэйшай еўрапейскай арыстакратыі. Акрамя друкавання звестак аб ёй займаўся генеалагічнымі даследаваннямі, пошукамі і геральдыкай, раней разбойніцкае ўрочышча.

Дзебры — мяшчанскі раён пад Магілёвам, раней разбойніцкае ўрочышча.

Дэбрэ — кніга англійскага пэрства.

вернуться

47

Ява, або мроя, апісана ў "Здароўя шляху верным" (1715). Але няпрўда тое, што выпадкі яе былі толькі на Прыдняпроўі. Як каўтун разы два быў зафіксаваны ў Ламбардыі, так выпадкі хваробы, падобнай на яву, апісаны, кажуць, у Тыбеце.

1 ... 108 109 110 111 112 113 114 115 116 ... 164
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)