Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Забіць нягодніка, альбо Гульня ў Альбарутэнію. Сутарэнні Ромула
Забіць нягодніка, альбо Гульня ў Альбарутэнію. Сутарэнні Ромула - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Забіць нягодніка, альбо Гульня ў Альбарутэнію. Сутарэнні Ромула

Электронная книга - «Забіць нягодніка, альбо Гульня ў Альбарутэнію. Сутарэнні Ромула». Краткое содержание книги:

Два новыя раманы Людмілы Рублеўскай : “Забіць нягодніка, альбо Гульня ў Альбарутэнію” і “Сутарэнні Ромула” атрымалі шырокі розгалас у грамадстве. Іх звязвае тэма сталінскіх рэпрэсій супраць беларускай творчай інтэлігенцыі, а таксама тое, што дзеянне адбываецца і ў сучаснасці, і ў мінулым, раскрываючы тэму гістарычнай памяці. Прозе Л.Рублеўскай уласцівы псіхалагічная глыбіня, эпічнасць, філасофскі роздум і напружаны сюжэт, а таксама спроба сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. За раман “Сутарэнні Ромула” ў 2011 годзе пісьменніца стала лаўрэатам прэміі імя Францішка Багушэвіча.
1 ... 107 108 109 110 111 112 113 114 115 ... 213
Перейти на страницу:

– Мы не будзем здаваць вам залік!

– Што за мітынг? – пагрозны крык змусіў студэнтаў суцішыцца. Дэкан педфака Міхал Уладзіміравіч, які ніколі голасу не падвышаў, і ўвогуле быў чалавекам выключнай далікатнасці, прабіраўся ў аўдыторыю, ягоны твар быў чырвоны ад гневу. — Прашу разысціся! Гэта універсітэт, а не карчма! Усе дыспуты – выключна цывілізаваным шляхам! У наступны аўторак – чарговае пасяджэнне Рады педфаку, вось, калі ласка, і прысылайце на яе сваіх дэлегатаў. А зараз папрашу вызваліць аўдыторыю.

Студэнты, насупіўшыся, пачалі пакідаць пакой, незадаволеныя, як гледачы Калізею, якім абвесцілі, што гладыятары скончыліся, і баёў сёння больш не адбудзецца. Алесь выскачыў адным з першых, расштурхаўшы таварышаў… Ды што ж гэта! Кругавая парука буржуйскіх кадраў! Ясная рэч, на камісіі зноў скажуць, што дацэнт Корб-Варановіч “уладае як юрыдыцыяй, гэтак і мэтадалогіяй мовазнаўства”, пачнуць згадваць ягоныя доследы па мове Скарынінскіх выданняў, працу над Гістарычным слоўнікам беларускай мовы, артыкулы па вывучэнні беларускіх гаворак, шматлікія экспедыціі… Але Хведар П’янкоў мае рацыю – якое ўся гэтая лінгвістыка мае значэнне, калі робіцца чалавекам, што па прыродзе сваёй не можа раздзяліць гарачую любоў Алеся і ягоных таварышаў да Беларусі! Ён тут чужы! Ён мусіць з’ехаць! Але з гэнага гада ўсё – як з воску вада…

Алесю было б трохі лягчэй, калі б ён затрымаўся і пабачыў, як Хведар П’янкоў, выходзячы з аўдыторыі апошнім, павярнуўся да дацэнта і нягучна, але выразна, прамовіў:

– І падумайце, Апанас Іванавіч, як вы будзеце тлумачыць савецкай уладзе сваю сузязь з белабандытам Карыбутовічам. Ці далёка пагоны засунулі?

Так, відовішча спалатнелага твару Корб-Варановіча дакладна падняло б настрой Алесю.

Па шыбах павольна сцякалі халодныя слёзы травеньскага дажджу, абыякавыя, нібыта нехта плакаў проста таму, што звык сябе шкадаваць, хаця для шкадобы няма ніякіх відавочных падставаў.

Дэкан спачувальна і трохі трывожна глядзеў на калегу, які быў ягоным аднагодкам і нейкі час аднакурснікам па Піцерскім універсітэце.

– Апанас Іванавіч, прабачце, вядома, за недалікатнасць… Словы… як яго… студэнта П’янкова маюць пад сабою хоць цень праўды? Не, не, я ні ў чым вас не абвінавачваю і не хачу нічога выпытаць. Але… нехта ўпарта распускае чуткі, што вы ваявалі ў атрадзе Лаўрына Карыбутовіча.

Корб-Варановіч рэзка ўскінуў галаву:

– Я ведаю, хто распускае гэтыя чуткі! Нацыяналістычная хеўра, якая гатовая раздзерці за адно сцверджанне, што беларуская і руская мовы блізкія адна да адной!

– Супакойцеся, Апанас Іванавіч…– дэкан стамлёна прысеў на венскае крэсла, што стаяла ля кафедры, парушаючы вензелем спінкі простакутныя вымярэнні аўдыторыі. – Я разумею, што вам цяжка. Тое самае перажываюць і іншыя старыя спецыялісты. Але зразумейце і вы вашых праціўнікаў. Мова цэлага народа абвяшчалася неіснуючай, мужыцкім “наречіем”. Дасюль не пераадолена стаўленне да яе як да дыялекту, сапсаванай рускай альбо польскай. Яшчэ нядаўна за тэкст на ёй можна было папасці на катаргу… І людзі ішлі на катаргу. У такіх, як Лёсік ці Ластоўскі, няма бліскучай акадэмічнай адукацыі, як у вас, але ў іх ёсць іншае… Гарачы энтузіязм, самаахвярнасць і любоў да беларушчыны, якія нельга не паважаць.

Корб-Варановіч нервова прыгладзіў цёмныя валасы.

– А тое, што ваш Лёсік сцвярждае, што рускай мовы не існуе, што яна прыдумка імперыялістаў – гэта што? Цярпець? Яны настроілі студэнтаў супроць мяне яшчэ да таго, як тыя мяне пабачылі на вочы! Мне Леанід Калантай падрабязна распавядаў пра змову… Ён у наркамаце замежных спраў працуе, знаёмы з усімі нашымі “дзеячамі”, ведае ўсе інтрыгі… Уяўляеце, учора на лекцыі пішу на дошцы формы дзеяслова “плесці” на балгарскай і на сербскай… Раптам з “камчаткі” выкрыквае той самы Вяжэвіч: “А напачатку года вы давалі нам гэты дзеяслоў у іншым напісанні! Калі ж вы памыліліся?”

– А вы і праўда памыліліся?

Апанас Іванавіч упарта прыкусіў губу, памаўчаў, гледзячы ўбок…

– Звычайная апіска. У іншых абставінах я б пажартаваў і пераправіў адну літару на другую. Але тут… – ён нервова прыгладзіў валасы, нібыта змахваў з іх павуцінне. – Кроў кінулася мне ў галаву… Усё, думаю, зараз гэтая хеўра накінецца… Ім не лектар патрэбны, а артыст, як падвізаецца на тэатральных падмостках, блазан, якога можа асвістаць не толькі знаўца, але любы невук, які прыйшоў у храм мастацтва ад няма чаго рабіць…

– Карацей, вы ізноў пасварыліся са сваймі студэнтамі, – дакорліва прагаварыў дэкан. – Паслухайце, Апанас Іванавіч, я, як і ўся прафесура, высока цаню вас як спецыяліста. Вы ўжо шмат зрабілі для беларускай філалогіі. І шмат яшчэ здольныя зрабіць. Проста… прашу вас… не трэба быць такім зацятым. Асабліва не варта заядацца з моладдзю – ёй спаконвеку ўласцівы бунтарскі дух. А тэрміны, якімі вы кідаецеся ў бок іх аўтарытэтаў – “канібалы”, “езуіты”! Я ведаю, крытыкуюць вашыя лекцыі. Але ж і вы гэтак накінуліся на “Граматыку “ Лёсіка… Паверце, і ягоная праца, і вашая патрэбныя аднолькава на гэтым цаліку.

1 ... 107 108 109 110 111 112 113 114 115 ... 213
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)