Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Любіць ноч — права пацукоў
Любіць ноч — права пацукоў - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Любіць ноч — права пацукоў

Электронная книга - «Любіць ноч — права пацукоў». Краткое содержание книги:

Творы Юрася Станкевіча — пранізлівыя і праўдзівыя, жорсткія і рэалістычныя, жаласлівыя і праварадыкальныя адначасова… У нейкім сэнсе яны прэзентуюць сабой новы беларускі экзістэнцыялізм — як у Быкава, толькі па-сучаснаму, без цэнзуры, без саўка.
У рамане «Любіць ноч — права пацукоў» галоўны герой такі разбірае нетрывалыя цагліны са сцяны камеры і вяртаецца ў жыццё, каб уратаваць, адпомсціць, наўпрост жыць далей — калі канешне застанецца жывы… Твор пра нас — пра Беларусь такую, якая яна ёсць. Усё тое, пра што вы не маглі прачытаць на занятках «беларускай літаратуры» у школе. (c) Малады Фронт
1 ... 7 8 9 10 11 12 13 14 15 ... 34
Перейти на страницу:

        бугуламудулага!

крычаў ён нешта па-свойму, а Даніла Прусак зайшоў у дом, зняўшы з цвічка на сцяне веранды сякерку, зноў зыйшаў у сад да дзіркі ў плоце, за якой ужо лямантавалі, узмахваючы ў яго бок кулакамі, жанчыны, а падлеткі брыдкасловілі і рабілі яму непрыстойныя жэсты, і, скарыстаўшы тую ж кухарскую сякерку, узняў плот: прыбіў цвікамі дошкі да жэрдак, а потым на верандзе пачаў гатаваць ежу, паступова супакойваючыся, і тут якраз прачнуўся даўнёнак і сказаў ласкава і сумна

        Даня

і мужчына падвёў яго да рукамыйніка, і хлопчык памыў сабе рукі і твар, і Даніла Прусак сказаў

        заўтра пойдзем на раку і вуду возьмем, каб лавіць рыбу, а можа, і скупнёмся раз-другі, калі дажджу не нацягне

а сам думаў пра тое, што будзе рабіць далей, бо дапамога на пахаванне, якую атрымалі і прынеслі яму настаўніцы з тае школы, дзе працавала Люба, пайшла на хаўтуры, а грошы, што знайшоў у шуфлядцы — пэўна, рэшта яе «адпускных», — таксама хутка сплывалі, і трэба было неяк жыць далей, некуды ўладкоўваць хлопчыка, але пакуль тое, ён разбярэцца тут да канца, а потым вырашыць пра лес жытла, — усё імкліва набягала на яго, як набягае на адзінокага хадака на дарозе навальніца, і раптам ён сцяўся ад холоду, які пракаціўся па спіне і знік у нагах, хаця на верандзе было цёпла, бо раптоўна ацчуў, як тэта ўжо было з ім не раз у апошні час, сваю адзіноту ў гэтым свеце і адказнасць за жыццё тых нямногіх, хто спадзяваўся толькі на яго, бо ім і не было спадзявацца больш ні на каго іншага; а потым мужчына накарміў даўнёнка і пайшоў з ім да суседа Манюкі, дзе іх сустрэла дачка Манюкі Рэгіна і, адводзячы вочы ўбок, правяла ў пакой да бацькі, — яна была відавочна спалохана, думала, што сусед прыйшоў расказаць бацьку аб здарэнні, ала Даніла Прусак прыйшоў зусім не дзеля гэтага, ён прагнуў пачуць што-небудзь пра апошнія дні сястры, не можа быць, гаварыў ён, каб сусед, ці яго жонка, ці дачка не ведалі б чаго, якой-небудзь важнай дробязі, а можа, што бачылі ці пачулі, але жонка Манюкі — Марыля — адмоўчвалася, а гаспадар гнуў свае

        цяпер кожны за сябе

гаварыў ён скрушна

        цэны скачуць, беспрацоўе, рабаўнікоў, зладзеяў развялося

і яшчэ нешта пустое, як і сам, але раз-пораз Даніла Прусак лавіў на сабе яго насцярожаны, ацэньваючы позірк і думаў, што гэты чалавек, калі што і ведае, не дапаможа яму аніяк, і ўспомніў раптам ангельскую прымаўку: «чым вышэйшы плот, тым лепшы сусед», але ж вось у літоўцаў амаль няма парканаў паміж сваімі, і — жывуць, і чужынцаў на сваю зямлю не дапускаюць, і з гэтай думкай развітаўся з Манюкам і выйшаў з хлопчыкам у цемру — надыходзіла ўжо ноч, і ў тых людзей, што засялілі ўчастак зямлі на постфралоўскай прасторы, якраз усё брутальна ажывілася — рыкалі маторамі некалькі іншамарак, сноўдалі постаці, адтуль увесь час нешта гучна выкрыквалі, быццам ніколі і не ўмелі гаварыць нармальна, а з вокнаў гучэла расейская папса, і Даніла Прусак падумаў, што пацукі на тое і здольныя, каб існаваць уначы, так ужо ім наканавана, і тут трэба быць пільным і не дапусціць, каб яны ўсё пераўтварылі ў ноч, а даўнёнак цягнуўся за ім, уздыхаў і гаварыў

        ПіляПіляПіляПіля

а потым ўспомніў і пытаўся

        мамамамамама?

і, ужо дома, нечакана лёг і, па звычцы, адразу заснуў, а раніцай мужчына накарміў яго, дастаў сваю старую пластыкавую вуду, паклаў у кішэнь хлеба, узяў для хлопчыка коўдрачку і ручнік і, як абяцаў, павёў таго на пляж, дзе было яшчэ пуста, пляж увогуле быў у заняпадзе, бо рака мяняла тут рэчышча і падмывала бераг насупраць, і ўжо можна было прадбачыць лес грувасткага і безгустоўнага катэджа, пабудаванага гады два таму метраў за сорак ад берага, а цяпер, прыкінуў Даніла Прусак, да вады засталося ўжо метраў дваццаць пяць, а потым думкі яго зноў вярнуліся да апошніх падзей, а даўнёнак гаварыў

1 ... 7 8 9 10 11 12 13 14 15 ... 34
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)