Амплітуда смеласці [I лірыка, і гумар.]
- Автор: Барадулін Рыгор
- Год: 1983
- Язык: белорусский
- Год: Мастацкая літаратура
- Жанр: Прочая поэзия
Электронная книга - «Амплітуда смеласці [I лірыка, і гумар.]». Краткое содержание книги:
У новай кнізе Рыгора Барадуліна вершы пра родную зямлю, пра тыя праблемы. што хвалююць сучасніка, а таксама нізкі вершаў пра Балгарыю і Чэхію. «Загоншчыкі славы» — у гэтым раздзеле вясёлыя вершы і гумарыстычная паэма.
Перейти на страницу:
Яго баі не адгулі.
Гады ідуць,
А ён накульгвае,
Праслухваючы чуйнай кульбачкай
Дол, як мінёр,—
Баліць зямлі.
Ніяк не пасвятлее Буг.
I міна памяці
Зацятая
Яго спакой
Дагэтуль катуе,
Што разам з выбухам
Аглух.
Усіх жывых
Клапоціць рух,
Хто цісне нацянькі,
Хто подбегам.
Спаважна
Ён ступае з подзвігам,
I вечнасць іх чакае —
Двух!
Перейти на страницу: