Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочая поэзия » Святло зямное
Святло зямное - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Святло зямное

Электронная книга - «Святло зямное». Краткое содержание книги:

Паэзіі Анатоля Вярцінскага характэрна паглыбленая ўвага да духоўнага свету сучасніка, імкненне па-філасофску асэнсаваць складаныя з'явы жыцця. У зборнік увайшлі лепшыя творы паэта з кніг «Песня пра хлеб», «Чалавечы знак», «З'яўленне», «Ветрана». 
1 ... 7 8 9 10 11 12 13 14 15 ... 87
Перейти на страницу:
ФАСАДЫ
Яны такія ўжо — фасады. Заўсёды яркія, як фазаны. Прыхарошацца, падфарбуюцца і лезуць на вуліцу: «Салют! Любуйся на нас, вуліца, дзівіся на нас, люд!» Вуліца гляне на фасады, скажа насмешліва: «Ого! Ды вы, фасады, — як фазаны!..» Вуліца знае, што да чаго. Вуліца — яна баба бітая. І ёй скрозь парадны ўбор бачыцца звычайны быт яе, яе будзённы задворак і двор.
ЗДАРЭННЕ ЛЯ ШЛАГБАУМА
«Нармальнае становішча шлагбаума адкрытае» чорным па беламу. Бачыце — вось! Усе чытаюць. Ніхто не блытае. Толькі шлагбаумшчык наблытаў штось. Ці ў яго нервы дурэюць патроху, ці проста меў дрэнны настрой, — толькі ўзяў і закрыў дарогу раней, чым звычайна. Стой! Стой, конны і пешы! Спыніся, мота! Стой і ні з месца, аўто! Шафёр з кабіны: — Што за мода?! Ты п'яны, браток, ці што? Ступіў на пробку ці выпіў стопку? Не выйшаў цягнік у маршрут, яшчэ качагар распальвае топку, а ён ужо тут як тут. Трымаў дырэктар. Трымаў дыспетчар. Потым механік новаспечаны трымаў з паўгадзіны ў гаражы. Потым: «Пуцёўку пакажы». Потым гai яшчэ трымала: «Куды спяшаешся, не гані. Знак нумарны ты чысціш мала...» І вось яшчэ адно гai. Ды адкрывай жа! Груз тэрміновы. Стане там справа ўся. Не разумее роднай мовы. З яго, што вада з гуся. Ды адкрывай жа, чорт паласаты! А то пайду на таран! Ды адкрывай жа, чорт валасаты!.. Шафёр узняў тарарам. Шафёр злуецца, плюецца i лаецца. Лаецца — на чым свет. Дзяжурны толькі ўхмыляецца: «Бачыў я вас, непасед». Ён ухмыляецца і чухаецца. Нарэшце рашыў не маўчаць: — А раптам поезд ужо рухаецца хто будзе тады асвячаць? Hi разумення, ні пашаны. На тое ж і шлагбаум, каб быў парадак, паважаны! Шлагбаум — не для забаў. Праўда, закрыў я ранавата. Дык так ужо ў нас яно: калі не хочаш быць вінаватым — раней апускай бервяно... Ні разумення, ні пашаны. Спяшаюцца ўсе, крычаць. А не гарыць, не на пажары. Навошта так імчаць? Усё хутчэй бягуць машыны, усё хутчэй — паязды. А куды ўсе заспяшылі? Куды, скажыце, куды?.. Пакуль рэзанёрствуе дзяжурны, з'явіўся ўраз цягнік. Мільгнулі твары, абажуры. Прагрукатаў i знік. I з неахвотаю, са скрыпам стаў узнімацца шлаг- баум. Шафёр прыспешыў крыкам i крануўся ў шлях...
ОДА КВІТАНЦЫІ
Хай чуе кожны, хто не аглух: «...поезд прыйшоў на станцыю.. Насільшчыкі да вашых паслуг.. ...і патрабуйце квітанцыю». Аб'ява завязла ў вушах. Іду, лячу ці еду — яна за мною — проста жах! — За мною цягнецца следам. Вар'іруецца на ўсе лады, ніяк з ёй не расквітацца. ...Ты сябру дабро зрабі і тады патрабуй ад яго квітанцыю. ...Калі да цябе з'явіцца госць, ты пачастуй яго, чым ёсць, і перш чым развітацца, вазьмі з яго квітанцыю. ...Ты цалаваў, мілаваў яе, гатоў быў у ногі кідацца. А ці ўзяў за ласкі свае ты ў яе квітанцыю? ...Словам, зрабі законам жыцця у дурнях каб не застацца, — патрабаваць ад усіх i уся: «Квітанцыю! Квітанцыю!» І потым, калі аднойчы вас паклічуць са справаздачаю: «Што зроблена за мінулы час, заплачана і затрачана?» — як адыграецеся вы тут! Як зможаце вы расквітацца? — Вы горда прад'явіце цэлы жмут цэлую кіпу квітанцый.
1 ... 7 8 9 10 11 12 13 14 15 ... 87
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)