Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочая поэзия » Святло зямное
Святло зямное - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Святло зямное

Электронная книга - «Святло зямное». Краткое содержание книги:

Паэзіі Анатоля Вярцінскага характэрна паглыбленая ўвага да духоўнага свету сучасніка, імкненне па-філасофску асэнсаваць складаныя з'явы жыцця. У зборнік увайшлі лепшыя творы паэта з кніг «Песня пра хлеб», «Чалавечы знак», «З'яўленне», «Ветрана». 
1 ... 6 7 8 9 10 11 12 13 14 ... 87
Перейти на страницу:
ЛEHIHCKI СМЕХ
Ішла рэвалюцыя — левай, левай! Змагаліся не на жыццё, на смерць. Змагаўся Ленін. І — усміхаўся Ленін. Служыў рэвалюцыі ленінскі смех, Была рэвалюцыя. Яе змяніла пара завірух, разрух, галадух. Розная контра гразіла магілай. Ды не здаваўся ленінскі дух. Ленін заставаўся Леніным — і грозным, караючым мячом, і рэвалюцыі добрым геніем, яе душой, яе Ільічом. Ленінскі розум ведаў даўно: рэвалюцыю робіць не зло, а дабро. Дабро рэвалюцыю параджае. Рэвалюцыя дабро сцвярджае. Дабру ж не да твару змрочныя шоры. Яму падавай — марш мажорны, ды сонечны май, ды светлую мару. Усмешка дабру больш да твару! Усмешкаю той і быў надзелены Ільіч — носьбіт людской надзеі, тым гумарком, што з народных глыбінь... Старшыня Саўнаркома жартаваць любіў. Ведаў цану добрага жарта — смяяўся шчыра і азартна. Ведаў сілу сярпа і молата — смяяўся радасна і молада. Смех той слухала Расія, і ў ёй абуджалася новая сіла. Смех той слухала гісторыя і сама ўсміхалася: «Здорава!..» Я ленінскага смеху не чуў. Ды, верны жывому Ільічу, спасціг я альфу і амегу яго выбуховага смеху. То мудрасць смяялася над тупасцю, над уяўнай глыбакадумнасцю, прастата — над фанабэрыяй, дабрата — над злым недаверам, смяялася праўда — над маною чорнай, светлае заўтра — над цёмным учора... Адольваем шлях мы, за крокам крок, Ленін дае нам за ўрокам урок. Вучымся ў Леніна мы змагацца. Будзем вучыцца ў яго — смяяцца!
БУРБОНЫ ВЯРТАЮЦЦА Ў ПАРЫЖ
Гістарычны эцюд
Што, рэвалюцыя, — гарыш! Дагарае твой сцяг чырвоны!.. Бурбоны вяртаюцца ў Парыж, на трон вяртаюцца бурбоны. Ззяй, раяліст, тваё ўзяло! Радуйся, люд забабонны! Бурбоны жывучыя, як зло, на дзіва жывучыя бурбоны. Радуйся, дзікая Вандэя, — перамагла контрідэя. А ты чаго невясёлы, плебс? Ці табе хмурыцца лепш? У цябе такое ўражанне, што не было дня ўчарашняга? Не было штормаў, толькі штылі, не было штурму Бастыліі, не было Марата і Рабесп'ера, не было якабінца П'ера? Было ўсё гэта ці не было? Ці ва сне наплыло і сплыло? Ці толькі сон прысніўся, Францыя, а прабуджэнне — рэстаўрацыя? Чаго ты, Францыя, маўчыш?.. ...Бурбоны вяртаюцца ў Парыж.
ДА ПЫТАННЯ АБ СКЛЕРОЗЕ
Расказ урача
Знаёмы ўрач з санаторыя расказваў нядаўна мне: «Склерозам некаторыя хварэюць па ўласнай віне. Ёсць адна асаблівасць сасудаў мазгавых: не любяць яны санлівасць, бяздумнасць не па ix. Ім дай працаваць з нагрузкаю. Ім свежай думкі прыток патрэбен, як рухі — мускулу, як лёгкім — азону глыток, А іншы не хоча думаць, не думае ўсур'ёз, — і пачынаецца тупасць, па-нашаму — склероз. Вось адно нагляданне. Лячэбнай гімнастыкі ўрач праводзіць гульню-заданне на ўменне парыраваць мяч і тут жа прымаць рашэнне, тут жа даваць адказ, на ўменне не лезці ў кішэню за словам усякі раз. Спачатку гульня ідзе туга. Прывыклі ж да папер, і вось вылятаюць з круга адзін за адным цяпер. Лёгкае вельмі пытанне, такое, як двойчы два, простае вельмі заданне, ды — хворая галава. Прыхопленая склерозам, не хоча кеміць яна. Насілу збаўляецца розум ад склератычнага сна. Адна гульня, другая, адзін сеанс, другі, глядзіш — ііпамагае, і мозг не такі тугі. Ён рэагуе іначай, ён пачынае жыць... — Бачыце, што значыць мазгамі варушыць, — кажу, калі прымаю я пацыентаў сваіх. Тут залежнасць прамая ад рухаў і думак жывых. Яны патрэбны для нас так! Яны для артэрый i вен — першая з гімнастык, лепшая з гігіен. Тупайце, хлопцы, тупайце, каб жывоцік не рос. Думайце, хлопцы, думайце, іначай — бяда, склероз...»
1 ... 6 7 8 9 10 11 12 13 14 ... 87
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)