Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочая поэзия » Узмах крыла
Узмах крыла - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Узмах крыла

Электронная книга - «Узмах крыла». Краткое содержание книги:

Аснову новай паэтычнай кніжкі Генадзя Бураўкіна склалі вершы, напісаныя ў апоўнія гады, калі ён жыў у Нью-Йоркў, прадстаўляючы родную рэспубліку ў Арганізацыі Аб'яднаных Нацый. Туга па Радзіме, шчыры водгук на няпростыя падзеі ў Беларусі, шчымлівы роздум над трывожным сённяшнім днём — вось іх асноўныя.матывы. У зборнік увашлі таксама «чарнобыльская» нізка «Брагінская вясна - 1986», «Запісы з дальняй шуфляды», якія па цэнзурных прычынах не маглі быць, надрукаваны ў свой час, і новыя лірычныя радкі аб каханні.
1 ... 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14
Перейти на страницу:
Дзе яны, Нашы сонцам сагрэтыя высі? Дзе дарога, 76 Якая да шчасця вяла? Пэўна, пастыры нашы Да багатых дзядзькоў падаліся, Прагавіта збіраюць аб'едкі З чужога стала...
Завадскія цяжкія муры Затаіліся безгалоса. Над засохлымі рэчкамі Вісне застойны смурод... Ну няўжо ты знябыўся Пад подлымі ўдарамі лёсу, Ну няўжо ты зусім змізарнеў, Мой адважны і горды народ?
Не хадзіў ты ніколі па свеце З іржавай жабрацкаю місай, I чужога не браў, I разбой не чыніў у жыцці. Абудзіся ж ад сну, Азірніся наўкол, Схамяніся! I не дай Чорным глеем Крынічкам тваім зарасці.
Як даўно і нясцерпна Людства вольнае хоча, Каб на поўныя грудзі Свабоды ўдыхнуць ты паспеў, Каб развесніў лагодаю Чыстыя сінія вочы I сагрэў весялосцю Свой зажураны спеў!
* * *
Калі цябе я, Край мой, Пакідаў, Я ведаў, Што за цёплым акіянам Мне будзе не хапаць Тваіх атаў, Тваіх суніц I яблыкаў крамяных.
Разлукі чашу выпіў я да дна, Ператрываў тугу начэй бяссонных I зразумеў, Што кроў у нас адна, Адна душа I лёс адзін — Да скону.
I я вярнуўся, Твой самотны сын, Хоць шлях няпросты быў і некароткі. I не змаглі ўбіць паміж намі клін Ні сыканне, Ні гіканне, Ні плёткі.
Нічога, Што ты шчасця не паднёс I вочы твае поўныя журбою. Я не хаваю ачышчальных слёз. Я дома. Я з сябрамі. Я з табою.
* * *
Я ведаю, Мне дома будзе горш. Я ведаю, Мне дома будзе горка. Але ірвуся З сытага Нью-Ёрка У Мінск, Дзе гастраноміі — на грош.
Зманю, Калі скажу: Не ўспомню больш Кавярні з вострым водарам цытрыны, Напоўненыя рэчамі вітрыны, Імклівыя бясшумныя машыны, Цэнтральны парк, Начны Брадвей... I ўсё ж...
Ні варажбіт, Ні мудры экстрасенс У тым не знойдуць логікі асновы, Што так імкнуся ў бедны кут сасновы, Пакінуўшы ўбаку разумны сэнс.
I мне ўжо ні пасада, Ні багацце Не перашкодзяць кінуцца туды, Дзе ля парога — Шэры цень бяды, Дзе нівы засыхаюць без вады I з ростані мяяе чакае маці...
Што тут паробіш, Калі ўсе гады Я нёс, Нібы пракляцце і закляцце, Упартую адданасць роднай хаце I ўдзячнасць краю, Дзе жылі дзяды.
* * *
Як толькі ў густым вечаровым тумане Ускрыкне вавёрка ці птушка якая, Цяжкое халоднае прадчуванне Мне сэрца сціскае, Зноў сэрца сціскае.
Далёкай Радзімы забытыя цені Выходзяць, нячутныя, з лесу старога. Ва ўсе спадзяванні, На ўсе летуценні Крадзецца трывога, Кладзецца трывога.
У памяць заходзяць рашучай ступою То водбліск зарніцы, То водгулле грома. I думка адна не дае супакою: А як жа там дома? Ну як жа там дома?..
Няхай сабе ціха, Няхай сабе глуха — Імя Беларусі душа паўтарае. Няўжо не пачуе ніводнае вуха Ва ўсім родным краі, Па ўсім родным краі?..
* * *
У брудным Брукліне ў Нью-Ёрку, Дзе доля горкая жыве, Я чую наскую гаворку I мову родную ў царкве.
У кожным гуку так дарэчы Сярод глухіх чужых муроў Лаўлю я ўсплеск палескіх рэчак I гоман полацкіх бароў.
Ашчадна захавалі ўсё-ткі Жывое слова землякі, Браслаўскія сівыя цёткі, Мажныя слуцкія дзядзькі.
Звязала мова ім Набыткі I сцежкі ўсе ў клубку гадоў, Як тая суравая нітка, Што лучыць з кроснамі дзядоў.
Ці не таму так лёгка Сэрца, Ледзь толькі памяць запалі, На ласку Бога адгукнецца I песню з матчынай зямлі?..
1 ... 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)