Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочая поэзия » Узмах крыла
Узмах крыла - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Узмах крыла

Электронная книга - «Узмах крыла». Краткое содержание книги:

Аснову новай паэтычнай кніжкі Генадзя Бураўкіна склалі вершы, напісаныя ў апоўнія гады, калі ён жыў у Нью-Йоркў, прадстаўляючы родную рэспубліку ў Арганізацыі Аб'яднаных Нацый. Туга па Радзіме, шчыры водгук на няпростыя падзеі ў Беларусі, шчымлівы роздум над трывожным сённяшнім днём — вось іх асноўныя.матывы. У зборнік увашлі таксама «чарнобыльская» нізка «Брагінская вясна - 1986», «Запісы з дальняй шуфляды», якія па цэнзурных прычынах не маглі быць, надрукаваны ў свой час, і новыя лірычныя радкі аб каханні.
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 14
Перейти на страницу:
Нехта галосіць. А нехта бязладна ляпеча... Бабка ж Аўдоцця Ніяк не расстанецца з печчу. Перамаўляецца з ёй напаўголаса, Нібы з жывою, I да ляжанкі хінецца Сваёю сівой галавою.
— Як жа ты будзеш адна, Без мяне, Мая любка? Ты ж не пліта, Не камін, Не буржуйка, Не грубка. Я ж цябе Толькі сухімі дрывамі Паліла I перад святамі Свежаю крэйдай Бяліла. Столькі гадкоў Мы жылі з табой Дружна і міла. Ты мяне грэла, Карміла, Не дужа дыміла. I засланіла не раз Перад смерцю самою. I засталася са мною Сяброўкай маёй I сям'ёю. Мужа забіла вайна, А блакада дзяцей загубіла. У галадуху Радню ўсю Забрала магіла. Толькі з табой I падзелішся Скрухай і горам. Мы і паплачам удзвюх, I паскардзімся, I пагаворым. А вось цяпер I зусім Давякую Адна я. Хто будзе з нас шчаслівейшы, I Бог сам не знае. Перахрышчу я, Дазволь, Цябе тройчы На ростань I абагрэю Здавён прыхаванай Бяростай...
Двор свой пакінула бабка Спакойна і смела. Толькі з аўтобуса Доўга На родную вёску глядзела. Бачыўся ёй Пачарнелы ад часу дамок I, як дыханне, Над комінам Сіні дымок.
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 14
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)