Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Вятрак – птушка вольная - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Вятрак – птушка вольная

Электронная книга - «Вятрак – птушка вольная». Краткое содержание книги:

Новую кнігу пісьменніка склалі аповесці “Скачы ад печы, жэўжык!”, “Цар-дуб” і “Вятрак – птушка вольная”, у аснову якіх пакладзены суровыя падзеі Вялікай Айчыннай вайны і першых дзён пасля вызвалення беларускай вёскі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У гэты няпросты час духоўную падрыхтаванасць да подзвігу праяўляюць і дзеці, якім наканавана было лёсам рана мужнець, станавіцца дарослымі. Апавяданні, змешчаныя ў кнізе, таксама звернуты да чалавека нашага часу. Творы В.Ткачова служаць высокім ідэалам чалавечнасці, дабрыні і свабоды. 
1 ... 7 8 9 10 11 12 13 14 15 ... 93
Перейти на страницу:

– Што вы Тамаша слухаеце! – заступіўся за райкомаўца Хвядос.

– Правільна! – падаў голас і Мікіта. – Лес даюць – трэба будавацца. Не лапцем жа нам боршч сёрбаць! А то ж!..

– Дзе ж лапцяў тых набярэшся, калі наш Іван рашыў у іх усю Еўропу абуць! – быццам бы сур’ёзна сказала Лізавета, але грымнуў смех – сказанае знянацку ўсім спадабалася: трапна!

А тым часам Варка войкнула, быццам нечага напалохалася, эатуліла твар далоняй, адступіла колькі крокаў назад, і прамовіла, глытаючы словы:

– Ой!.. Ідзе... салдат ідзе!..

І ўсе павярнулі галовы на дарогу.

– Ці не з нашых хто? – бліжэй да Варкі стала Лізавета.

– На Сцяпана падобны... – углядаўся ўдалеч і дзядзька Хвядос.

Раіса не ўтрымалася, кумельгам кінулася наперад, але адразу ж спахапілася, апамяталася і спынілася, часта затрэсла галавой:

– Не... не... не-е...

– Не павінна быць... – няпэўна прамовіў і Хвядос.

Варка пацёрла дрыготкімі пальцамі шчаку:

– Вярнуўся... Адваяваўся нехта...

Лізавета ж глянула на райкомаўца:

– А можа і зусім вайна скончылася? А мы сядзім тут!.. А, райкомавец?

Райкомавец паспеў толькі хлюпнуць носам – не было яму калі баіць з жанчынай: перад ім, роўна ж як і перад усімі гутленцамі, стаяў салдат. Быў ён у пілотцы, гімнасцёрцы і надта запыленых ботах. Я адразу ж убачыў аўтамат у яго за плячыма, які амаль нябачным вочкам цаляў у зямлю. Гляджу, і Петрык уперыў вочы на зброю. Такая рэч і ў нас ёсць. Вось каму б маглі аддаць аўтамат, дык сал-дату. Толькі навошта яму? Наўрад ці возьме. З двух ствалоў адразу па немцах паліць не будзеш. А салдат часта ківаў людзям у знак прывітання – ад хуткага кроку і хвалявання не мог, падалося, гаварыць на ўсе грудзі. Зазіраў у вочы людзям, быцца некага шукаў. Але, відаць, не мог знайсці таго чалавека сярод нас. І тады ён загаварыў страстна і таропка:

– Землячкі! Добры дзень, землячкі!

– Добры, добры дзень табе, саколік! – бабка Ан-тося была тут як тут.

– Вярнуўся... – зноў прамовіла тое ж самае Варка.

– Ён вярнуўся, – замест салдата ўдакладніла бабка Антося.

– Званечан не сустракалі? – глядзеў на нас салдат, чакаў адказу. – Званецкі я, Міхайлы Канцавога сын. Га, людзі? Ну што ж вы маўчыце? Маці маю, Мар’ю Паўлаўну, павінны знаць. Настаўніцай яна была. Га? Дзетак жа вашых вучыла. – Салдат раптам паклаў сваю цяжкую далонь мне на галаву і я ажно ледзьве не прысеў – уго! – і спытаўся: – Брацікаў маіх не бачыў? Ваську і Мішу? Шыбку ў школе Васька з рагаткі разбіў... у пятым класе. Помніш? Мішка на два годзікі маладзейшы... Людзі! Што ж гэта вы маўчыце? Праездам я. На фронт едзем... У камандзіра адпрасіўся, пакуль хлопцы паабедаюць... Якраз прывал. Не сустракалі нікога з нашых?

Людзі маўчалі. І мы з Петрыкам – таксама. Хоць пра ўсё добра ведалі... Салдат жа не зводзіў з нас вачэй, і, цяжка дыхаючы, гаварыў:

– Была вёска – і няма... Забег, а там – бярвенні абгарэлыя, попел, вуголле чорнае... І печы стаяць... Па бярозцы, што пад акном пасадзіў, толькі і пазнаў хату... Дык што ж гэта? Што ж гэта, людзі? Нікога не бачылі, значыць... Нікога... А дзе ж яны павінны быць? А, людзі?

Першым знайшоўся райкомавец, ён паглядзеў на салдата і ціха прамовіў:

– У памяці нашай, салдат... У памяці...

Давячыся камяком у горле, Мікіта стараўся не сустракацца вачыма з салдатам:

– У свіран усіх... перад адступленнем... Згарэлі твае землякі, хлопец... Вось як... Ага...

Мужчыны, бы па камандзе, знялі картузы.

– Што-о-о?! – салдат нейкімі шклянымі вачыма каторы раз паглядзеў у той бок, дзе была некалі ягоная вёска. – Званечане згарэлі? Яны ж – жалезныя!.. Яны не згараць! Што вы гаворыце такое? Не згараць! Не згараць яны! Не-е-е-е!

І ён, нічога больш не сказаўшы, пабег не ў той бок, адкуль узяўся, а – наперад. Па дарозе сустрэўся яму дзед Грышка, той здзёр з галавы сваю аблезлую шапку, саступіў яму дарогу і адбіў паклон. А потым стары перахрысціўся і папраставаў да нас... Але што спазніўся ён сёння дык спазніўся: мала таго, што не паслухаў райкомаўца, дык той і цяпер мусіў абыйсціся без дзеда, бо сказаў:

– Камуністаў прашу застацца...

А які ж камуніст дзед Грышка? Усяродку ён, магчыма, такім і будзе, але чым дакажаш? Пакажы дакумент. А яго якраз і няма.

Засталіся Хвядос і Кацярына. Кацярына люляла на руках галавешку:

– А-а-а-а-а-а-а-а-а! А-а-а-а-а-а! А-а-а-а-а-а-а!

Паклыпаў дахаты і Петрык, а я залез на печ – больш ісці мне не было куды. І зусім не вінаваты, што падслухаў, пра што гаварылі райкомавец і дзядзька Хвядос. А спярша апошні скруціў сама-крутку, паглядзеў на важнага госця:

– Можа, паспрабуеце майго тытуню? Паёк. З-пад Бранску прывёз. У шпіталі хлопцы накідалі на развітанне. У падарунак быццам. Дзякуй хлопцам – на год, глядзіш, і расцягну.

1 ... 7 8 9 10 11 12 13 14 15 ... 93
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)