Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Вятрак – птушка вольная - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Вятрак – птушка вольная

Электронная книга - «Вятрак – птушка вольная». Краткое содержание книги:

Новую кнігу пісьменніка склалі аповесці “Скачы ад печы, жэўжык!”, “Цар-дуб” і “Вятрак – птушка вольная”, у аснову якіх пакладзены суровыя падзеі Вялікай Айчыннай вайны і першых дзён пасля вызвалення беларускай вёскі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У гэты няпросты час духоўную падрыхтаванасць да подзвігу праяўляюць і дзеці, якім наканавана было лёсам рана мужнець, станавіцца дарослымі. Апавяданні, змешчаныя ў кнізе, таксама звернуты да чалавека нашага часу. Творы В.Ткачова служаць высокім ідэалам чалавечнасці, дабрыні і свабоды. 
1 ... 6 7 8 9 10 11 12 13 14 ... 93
Перейти на страницу:

– Давай, таварыш, слухаем.

– Ага, – бы схамянуўся райкомавец. – Не думайце, што партыя і ўрад не ведаюць пра вашу вёску...

– Пра нашу... вёску? – натапырыў ажно, падалося, вушы Тамаш, засмяяўся. – Мужыкі, чулі? Пра нашу Гуту ў Маскве ў тры лапці званілі! Вось у гэтым я сумняваюся.

Дзядзька Хвядос нялюба паглядзеў на Тамаша:

– Ты зноў суперак усіх?

Бабка Антося таксама прыгадала:

– Адзін раз цябе ўжо вытурылі з хаты, калі сход быў. Ці хіба забыўся?

А Лізавета нават штурханула Тамаша ў плячо:

– Ды ўгаманіся ты нарэшце!

Тамаш крыху нават пакрыўджана паглядзеў на райкомаўца, развёў рукамі:

– Бачылі? Культура! Слова не даюць сказаць. А я, можа, усёй душой... усім целам...

Мікіта падцягнуў Тамаша бліжэй да сябе, цыкнуў:

– Не шавяліся! І каб ціха мне!..

Козыраў жа працягваў гаварыць далей, а мы паглядалі на Тамаша, якога моцна трымаў каля сябе Мікіта. Райкомавец сказаў колькі слоў пра нейкі пленум, а тады паабяцаў лесу. Людзі ажывіліся.

– Лесам паможам. Паможам, таварышы, лесам. Так што калі хто хоча адбудоўвацца, можа брацца за сякеру і пілу.

А я ўспомніў пра нашу хату, пра яму, што засталася на яе месцы, і пашкадаваў, што ў мяне няма ні пілы, ні сякеры. Хутчэй бы вярнуўся ўжо тата з вайны. Хутчэй бы. А без яго трэба сядзець і не рыпацца.

– Лес – гэта добра, – ступіла бліжэй да рай-комаўца Варка. – Дзякуй, таварыш, за ўвагу. Але вось Тамаш відаць праўду кажа, што ні цвікоў нідзе, ні шкла... І нават ніводнага быка няма, каб ягоным пузыром шкло тое замяніць.

Тамаш, пачуўшы, што пра яго размова, вырваўся. Петрык штурхануў мяне ў бок:

– На волі!.. Зараз ён пачне!..

Мікіта ж апраўдваўся:

– Не ўтрымаеш гэтага Тамаша. Стары, стары, а ўваротлівы, чорт!

Козыраў зрабіў Мікіту заўвагу:

– Вы яго не трымайце. Ён жа не арыштант.

Тамаш адышоў падалей ад Мікіты, скоса глядзеў на яго:

– І я гавару: не арыштант. Таму не лапай, раз не арыштант.

Лізавета ўздыхнула:

– Надакучыў, сілы няма. Слухай, Тамаш... Ты вось гаворыш: ні цвікоў, ні шкла... А сам дзе ўзяў? Людзі не паспелі слёзы з вачэй сцерці, а ты ўжо хату пачаў будаваць.

– А я, можа, у немцаў краў!

Калі Тамаш сказаў пра немцаў, нам з Петрыкам ажно смешна стала, бо мы ўявілі, як бы і сапраўды мог красці стары ў фашыстаў. І не ўяўлялася. Во хлус дык хлус! А Тамаш сыпаў далей:

– Я, можа, жыццём рызыкаваў. Можа мне яшчэ медаль за гэта дадуць? – Тамаш лыпнуў вачыма і прыпячатаў далонь да сарочкі на тое месца, дзе вісяць медалі ў дзядзькі Хвядоса. – А вы тут анці-монію разводзіце!..

Варка злосна прытупнула нагой:

– Ды суціхні ты!

Тамаш жа быццам і супакоіўся, але працягваў чмыхаць:

– Дзе ўзяў, дзе ўзяў... А ты б, Ліза,таксама магла б... ты баба ядроная... ты б вось гэтым вертанула... і не тое займела б... хі-хі-і!

Ад цёткі Лізаветы Тамаш атрымаў у каршэнь і ўвабраў галаву ў плечы. Бабка Антося паглядзела на яго, махнула рукой:

– Ён зараз скажа, што ў яго і дошкі, і цвікі былі яшчэ да вайны.

Козыраў жа папрасіў цішыні. Яму трэба было сказаць, што ў бліжэйшы час дзяржава будзе дапа-магаць пайкамі. Растлумачыў:

– Кілаграмаў па восем на сям’ю – яшчэ не вырашылі дакладна па колькі – плануем выдзяляць мукі...

– На ўсіх? – папытала Варка.

– Не, таварышы. На ўсіх – не. Старым паможам, удовам салдацкім, у якіх дзеці на руках... Вось. На ўсіх – не, не атрымліваецца.

Тамаш напомніў пра сябе:

– Паможаце... Цікава, што ж гэта за дапамога? Па восем кіло мукі дасцё, а па чатыры бязмены мяса – забярэце. Дзе ж справядлівасць тутацькі? За што кроў... ета самае... лілі?

Райкомавец строга паглядзеў на Тамаша, твар у яго зрабіўся чырвоны, бы памідорына, і гучна сказаў:

– Справядлівасць дзе? За што кроў лілі? А як ты яе, справядлівасць, разумееш? Як?

Тамаш крыху здрэйфіў, але стараўся трымацца горда:

– Дай пароўну ўсім – вось... яна самая і ёсць. Калі бярэш, скажам, столькі, то і мукі адсып паболі...

– А хто табе, дзед, павінен даць, адсыпаць? Каго ты маеш на ўвазе? – не пакідаў у спакоі Тамаша райкомавец.

– Цябе. Уладу.

Бабка Антося прашамкала бяззубым ротам:

– Можа і праўду Тамаш кажа, а?

Усе зрабілі выгляд, што яе не пачулі. А Козыраў гаварыў далей:

– Мяне? А чаму не сябе? Эх, браткі! Ды няма ж у мяне яе, торбы такой, з якой мог бы дастаць я і мяса, і зерне, і працягнуць усё гэта вам: бярыце, людзі! Няма... Пакуль няма. Але ж не забывайце, што мы пад ружжом яшчэ ходзім, хоць і ціха ў нас. Мы ж яшчэ ваюем, цяжкія баі вядзем яшчэ. Ці хутка мо на нас цішыня падзейнічала, ад вайны адгарадзіла?

1 ... 6 7 8 9 10 11 12 13 14 ... 93
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)