Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Райскія яблычкі - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Райскія яблычкі

Электронная книга - «Райскія яблычкі». Краткое содержание книги:

Стаўшы гродзенцам, С. Астравец ужываўся ў горад менавіта з літаратурнай мэтай, каб засвоіць яго, адчуць сябе на бруку на сваім месцы, укарэніцца, пачаць увасабляць горад у прозе. Сваё першае гродзенскае апавяданне, прысвечанае разбурэнню Фары Вітаўта, гатычнага касцёла, пачаў пісаць у начной рэдакцыі ў друкарні на Паліграфістаў пры канцы 1984-га. Аўтара цікавіць гродзенскае жыццё, яго знітаванасць з гісторыяй, вобразы яе персанажаў, найперш каралёў, у свядомасці сённяшняга жыхара. Яго цікавіць тэатр і алхімія журналісцкай працы, пішучыя машынкі і драматычныя лёсы папярэднікаў-пісьменнікаў. Некаторыя апавяданні, што ўвайшлі ў кнігу “Райскія яблычкі”, друкаваліся ў часопісе “Дзеяслоў” — “Фабрыка сфінксаў”, “Конны помнік з пап’е-машэ”, “Флот каўчэгаў”, а “Рэпрадукцыя Брэйгеля” і “Райскія яблычкі” — у літаратурна-мастацкім зборніку “Ад лідскіх муроў”. У кнізе “Кактэйль Молатава” таксама публікаваўся пачатковы варыянт апавядання “Далакопы”. Райскія яблычкі пісьменніка растуць у гродзенскім садзе, яны някідкія, іх не кожны зможа знайсці, не кожнага яны могуць зацікавіць. Але С.Астравец памятае, што яшчэ нямецкія храністы са слоў рыцараў назвалі некалі Гродна на свой лад Гартэнам або горадам-садам. Ён ведае смак райскіх яблычак і цэніць іх.
1 ... 100 101 102 103 104 105 106 107 108 109
Перейти на страницу:

І з апошняй кніжкай, праз некалькі гадоў, гісторыя амаль паўтарылася. Ты зноўку адчуваў бадай ці натурыстасць, ці нейкую рэўнасць. Але пазней, счакаўшы, ты падпісаў яму кніжку, і ён ацаніў жэст. Гарачы летні дзень, прахалода цеснай кавярні ў сутарэннях. Ты і твая кніга, чытачы, прадстаўляе яе ён, твой сусед, хаця ты нават не прасіў, каб не абавязваць чалавека. Для цябе нечакана: ты бачыш, што ён падрыхтаваўся і, галоўнае, ягоныя ацэнкі не супярэчаць тваім асабістым, здаюцца трапнымі, не хібнымі, не памылковымі, а гэта зусім не абы што, тым больш ён гаворыць штосьці новае пра цябе для цябе самога. Можа быць, ён быў якраз тваім самым уважлівым чытачом, можа быць таксама, гэта збег акалічнасцяў, але літаратурную кавярню неўзабаве раптоўна закрылі, і больш табе не ўдасца пачытаць свае апавяданні публіцы за столікамі з кавай.

Вашыя з ім здарэнні, так выйшла, наклаліся ў часе: амаль аднадзённа вы трапілі ў шпіталь, і калі ты пасля аперацыі варушыўся на ложку з ранай на жываце, ён вынырнуў на паверхню, убачыў святло, пачуў гукі, галасы, адчуў пахі, ачуняўшы пасля нябыту. Ты даведаўся па тэлефоне: “Вітольд, у Кастуся кепскія справы”, калі ў цябе, наадварот, пачало загойвацца... Але калі ты нарэшце апусціў ногі з ложка і ўпершыню ўстаў, адчуваючы голкі ў ступаках, ён канчаткова трапіў у цемру і ўжо больш нічога не адчуваў. І дакладна ў той дзень, калі ты вярнуўся дахаты, першая навіна: толькі што яго не стала. На аднаго зацікаўленага чытача ў цябе стала меней.

Перасыпаўся дробны рачны пясочак у дольную колбу гадзінніка, і няма каму перакуліць яго зноўку, бо гэта можа зрабіць толькі сам чалавек — уласнай рукою. Альбо Бог. Але Бог, мабыць, стаміўся... Ці страціў надзею, разняверыўся, ты не ведаеш дакладна. Ніхто напэўна не ведае.

Шпітальныя дні — чарада ўзрушэнняў, прыкрасцяў, здарэнняў. Сяродначы раптам за дзвярыма штось надзвычайнае: гвалтоўны ліхаманкавы рух, спалоханыя рэзкія галасы, якія дарма імкнуцца да сцішанасці. Сон перарваны, пачынаеш разумець, што хуткая даставіла кагось, што ён у небяспечным стане, што на аперацыйнай каталцы. Зусім нечакана дзверы рэзка расчыняюцца, трэскат газавых лямпаў, ты разумееш, што гэтага кагосьці хочуць пакласці побач з табой, ложак учора вызваліўся. Усё абвострана, кантрасна, ты не расплюшчваеш вочы, каб не бачыць, табе не хочацца. Апошнюю ноч у такім суседстве, а раптам з ім штось здарыцца, яму будзе кепска, стан пагоршыцца, ён пачне паміраць?! Сёстры гарачна раяцца, амаль спрачаюцца, нарэшце хапаюць ложак, святло гасне, дзверы зачыняюцца. Ты разумееш, што ўсе чулі, усе не расплюшчвалі вачэй, усе ўздыхнулі з палёгкай. Хапатлівыя дзеянні, узрушэнне за дзвярыма не спыняюцца, заснуць, ясна, немагчыма, робіцца зразумелым, што чалавеку будуць ачышчаць нутро з дапамогай клізмы, недзе рыхтуюць аперацыйную, надзвычайнасць у тым, што ён непрытомны, як можна здаўмецца…

Ён не прачнуўся і ніколі не даведаўся пра гэта сам. Але ж! Зрэшты, гэта самае простае, самае лёгкае, бяскрыўднае. Адносна сябе, ясна, адносна сябе толькі.

2007

Сяргей Астравец

Творчая біяграфія

Сяргей Астравец нарадзіўся ў Мінску ў 1959 годзе 11 красавіка. Сапраўднае прозвішча Астраўцоў, як мяркуецца, праз паходжанне продкаў з Астраўца.

Празаік, эсэіст, блогер. З 1984 года жыве ў Гродне, куды прыехаў пасля заканчэння факультэта журналістыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Пастаянна працуе журналістам, у 1992-93 гадах рэдагаваў газету “Пагоня”. Адно з першых апавяданняў, “Нямко”, выйшла ў зборніку таварыства “Тутэйшыя”, у якім удзельнічаў С. Астравец.

1988. Удзел у нарадзе маладых літаратараў на Іслачы.

1993. “Янычары”, першая кніга прозы.

1997. Закончыў школу “Пагранічча” у Сейнах, Польшча. У яе рамках меў сустрэчы з пісьменнікамі, у прыватнасці, з Сакратам Яновічам і Юрыем Андруховічам.

1998. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў.

1999. Сябра Беларускага Пэн-цэнтра.

2000. Кніга “Цэнзарскія нажніцы” (выйшла ў Беластоку), у якой 62 аповесці і апавяданні,  адзначана “Гліняным Вялесам”.

2000-2001. Удзел  у літаратурных сустрэчах “Бязмежжа” у Гайнаўцы, Польшча.

2003. Кніга эсэ, зацемак, рэпартажоў  “Лісты да хома саветыкуса”.

2006. Кніга “Кактэйль Молатава. 19 апавяданняў”.

2007-2010. Свой блог “Праз гарадзенскія акуляры” на сайце газеты “Наша Ніва”.

1 ... 100 101 102 103 104 105 106 107 108 109
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)