Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Роман, новелла » Знак бяды
Знак бяды - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Знак бяды

Электронная книга - «Знак бяды». Краткое содержание книги:

Ці лёгка было казаць праўду пасьля доўгіх дзесяцігодзьдзяў змовы маўчаньня і адкрытай хлусьні? Напэўна імкненьне да праўды і яе выкрываньня прывялі да таго, што Васіль Быкаў не пайшоў па цячэньні, але выступіў насупраць хлусьні і мане пра лёсы беларусаў. Яшчэ ў час калі Савецкі Саюз падаваўся непахісным і савецкія грамадзяне рыхтаваліся да «ўступленьня ў камунізм», Васіль Быкаў адзначыў, што на трагедыі народа нельга пабудаваць «сьветлай будучыні». Ён не выступіў з асуджэньнем палітыкі Камуністычнай партыі, але проста распавёў пра лёс аднае беларускае сям’і, якой за два дзесяцігодзьдзі ўдалося пабываць у двух гіеннах. Ваенны Быкаў, хаця і са скрыпам ўспрымаўся палітычнай вярхушкай Савецкага Саюзу, а вось Быкаў, які параўнаў пакуты ваеннага ліхалецьця з пакутамі калектывізацыі прыйшоўся не да спадобы партыйным функцыянэрам. «Знак бяды» накрэсьліў сапраўднага Быкава, які больш ніколі не замаўчаў, ні крытыкаваны, ні цкаваны не сыходзіў ён ад свайго абвостранага пачуцьця праўды. «Знак бяды» Быкава адзін з найлепшых твораў, беларускага пісьменьніка, якога неаднаразова называлі «сумленьнем нацыі».
У аповесці Васіль Быкаў піша пра трагічны лёс жыхароў хутара Яхімоўшчына — Сцепаніды і Петрака Багацькаў. У жыцці гэтых людзей адлюстраваліся тыя нягоды, якія выпалі на долю беларускага народа, яго барацьба з фашысцкімі акупантамі ў час Вялікай Айчыннай вайны.
1 ... 103 104 105 106 107 108 109 110 111 ... 114
Перейти на страницу:

— А я ўжо чакала, — ціха сказала Сцепаніда, пераймаючы на дарозе фурманку.

— Чаго ж чакаць? Як змерклася, во запрог і паехаў. Дарога ж не дальняя.

— Не дальняя, але…

Яна хацела сказаць, што цяпер і на блізкай можна налезці на немцаў або спаткацца з паліцыяй, якая поўзае ўсюды за сваёй спажывай, ды і благі чалавек таксама мог выгледзець, — ці мала бяды цяпер падпільноўвае за тынам сваёй сядзібы. Але яна змоўчала, каб лішне не вярэдзіць душу сабе і Карнілу. Абышлося — і добра.

— Куды табе яе? — ціха запытаўся Карніла, калі яны заехалі пад ліпы, і напяў лейцы.

— Куды?

Сапраўды, куды ж яе можна схаваць тут? Мабыць жа, у хату нягожа, у хаце адразу знойдуць, значыць, трэба ў якое здатнае месца паблізу ад сядзібы, каб было прыглядна і бяспечна. І Сцепаніда падумала пра равок за хлявамі, які дужа зарос шыпшынай, маліннікам, ды і ямы там з хворастам, якраз будзе чым закідаць, схаваць да таго часу, як яна стане патрэбна.

— Давай за хлявы. У роў.

— Можна і ў роў. Мне што? Мне ўсё роўна.

Карніла падвярнуў перадок калёс і памалу павёў каня ля тыну ў захлеўе, Сцепаніда ўпоцемку ішла наперадзе, паказвала, як лепей ехаць.

— Тут во далей ад плота. Тут пень. Во, цяпер прама за мной.

Яна лёгка і ўпэўнена ступала ў цемры, бо ведала тут кожную былку ці патарчаку, а Карніла штось поркаўся ззаду, спыняўся, ашчаджаў, відаць, воз ці каня. Трохі ён адстаў ад яе, і Сцепаніда пастаяла нядоўга, прычакала яго і болей ужо не адрывалася, аж покуль яны не дабраліся да хмызняку на ўзроўку.

— Во тут яміны недзе… — Прыгнуўшыся ў цемры, Сцепаніда пашарыла нагамі ў траве. — Зараз падніму хвораст.

— Спярша давай сцягнем, — сказаў ад воза Карніла. — Я вазьму, а ты падсабі. Усё ж груз…

Яны сталі ля воза, Карніла аберуч пацягнуў бомбу з-пад сена, Сцепаніда падхапіла пад паху яе сцюдзёны жалезны хвост.

— Цяжкая, халера!

— А ты думала! Затое моц мае. Не які там снарадзік. Сіла!

Дужа асцярожна яны апусцілі даўгое, слізкае ад дажджу цела бомбы на мокрую траву ўзроўка. Карніла саступіў ніжэй у яміну, пацягнуў яе на сябе.

— Яна, ведаеш, трохі таго… З бракам, — задышліва паведаміў ён і выпрастаўся ў цемры.

— Няўжо з бракам? — насцярожылася Сцепаніда.

— Брачок невялікі, праўда. Калі хто з вайскоўцаў, дык справіць. Невялікі брак, — паспяшаўся супакоіць яе Карніла.

— Чаго ж ты тады не сказаў?

— А табе што? Не ўсё роўна? Мусіць жа, сама ўзрываць не будзеш? А спецыяліст — ён справіць. Каторы вайсковец.

— Дык дзе ж той вайсковец…

Аднак далей яна нічога казаць не стала, падумала, што яшчэ прагаворышся перад гэтым Карнілам. Пра яе задуму не павінен быў ведаць ніхто старонні. Хаця Карніла не старонні, канешне. І яшчэ разумела яна, што адной ёй наўрад ці справіцца, патрэбны будуць памочнікі. Але памочнікі знойдуцца. Не можа быць, каб не знайшліся памочнікі! Не цяпер, дык пасля. Абы была бомба.

— А тое, што мокра, — нічога? Не адсырэе? — запыталася Сцепаніда.

— Анічога. Зарад жа ў жалезі, — упэўнена сказаў Карніла, і яна падумала, што, мабыць, ён ведае: служыў у войску і нават быў на польскай вайне, казалі, ледзь не дайшоў да Варшавы.

Яны добра навалілі на яміну сухога хворасту, які ляжаў поруч — Пятрок улетку церабіў тут узровак, каб не разрастаўся хмызняк, не засціў гародніну. Цяпер без патрэбы быў той яго лішні клопат, прыйшлося клапаціцца аб іншым. Але хвораст спатрэбіўся.

— Ну во, хай ляжыць, — зморана сказаў Карніла. — А дзе ж той падсвінак?

— Ды ў застаронку. Трэба круга аб'ехаць. Сляды каб…

— Ну ведама. Каб сляды…

Ён зноў узяў каня за аброць, а Сцепаніда пайшла наперадзе і навобмацак у воглай цемрадзі прывяла яго да сцежкі цераз гарод, скінула жэрдку з плота, каб ён мог праехаць да істопкі.

Пустыя калёсы стукотна перавальваліся па барознах, але нішто там дужа не стукнула-скрыпнула, конь мякка ступаў па мяккай зямлі. Ля дрывотні яны спыніліся.

— Во тут. Я зараз!

Пралезшы праз мокры дзядоўнік, яна адкінула ад дзвярэй падпорку, нізкія дзверцы адразу расчыніліся, і пад ногі ёй выкаціўся з цемры светлы рухавы круглячок, які радасна зарохкаў, затыцкаўся цвёрдым лычком у яе мокрыя ступні. На момант ёй стала шкада парсючка, столькі яна напакутавала з ім, а цяпер мусіла аддаваць у чужыя рукі. Але высілкам волі яна тут жа прыцяла ў сабе тое шкадаванне. Цяпер, калі ўсё ішло прахам, было не да шкадавання.

1 ... 103 104 105 106 107 108 109 110 111 ... 114
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)