Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Свежая рыба - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Свежая рыба

Электронная книга - «Свежая рыба». Краткое содержание книги:

Падрыхтаванае на падставе: Аляксей Карпюк, Свежая рыба. Аповесці і апавяданні, — Мінск: Мастацкая літаратура, 1978.
Кнігу складаюць дзве аповесці, апавяданні і вялікі цыкл нявыдуманых гісторый. Аповесць «Свежая рыба» — пра сённяшні дзень нашых людзей, сям'ю настаўніцы і вучонага, пра іх працу і клопаты. Аповесць «Па кветку шчасця» напісана на матэрыяле з жыцця Заходняй Беларусі і расказвае пра падзеі, сведкам і ўдзельнікам якіх быў сам аўтар. У апавяданнях раскрываюцца лепшыя рысы нашага чалавека, высмейваецца мяшчанства і перажыткі мінулага ў свядомасці людзей.
1 ... 103 104 105 106 107 108 109 110 111 ... 140
Перейти на страницу:

На падмогу прыйшоў старшыня:

— Таварышы, таварышы, што за шум, чаго вы хвалюецеся? Наш паважаны Міхась Восіпавіч выступіць абавязкова! Выступіць потым! Пацярпіце! — стаў ён упрошваць аўдыторыю.— А покуль што паслухаем, давайце, мы...

Яму не далі гаварыць — узнялася цэлая бура:

— Васілька-а!

— Міхася-а нашага!

— Мы хочам толькі яго-о!

— Няхай нам прачытае «Як я пана перанёс»!

— І «Эх, гарэліца мая, што ты вычаўпляеш»!..

— «Век дваццаты, век харошы, абы грошы, толькі б грошы!..»

— І пра бульбу: «Бульба парана, пячона, бульба сёння, бульба ўчора!..»

Тут я ціхенька сышоў з трыбуны. Было невыносна сорамна. У той жа час я па-харошаму пазайздросціў паэту.

Гэты чалавек мог сказаць, што жыў на свеце недарма.

РАЗВАЖАННІ АБ ХРАБРАСЦІ

У Судане водзіцца вялізная змяя аскала. З яе скуры робяць сумкі, туфлі, партфелі. А ловяць змяю так.

Босы суданец мажа нагу вярблюджым тлушчам, кладзецца ля нары. Прывабленая цяплом чалавечага цела, аскала высоўваецца з нары. Калі б нага варухнулася, змяя імгненна абвілася б вакол чалавека і патрушчыла б яму косці. Суданец ляжыць нерухома.

Бяспечная аскала пачынае заглытваць нагу — яна няздольная зразумець, што нага гэтая з целам. Калі дабіраецца ўжо вышэй калена, паляўнічы сядае і дастае нажыска. Ён цяпер спакойна садзіць лязо ў зяпу ды ўздоўж сваёй нагі распорвае, як панчоху, аскале галаву, затым — шыю, тулава...

Ці патрэбна для гэтага геройства?

Тады і нашыя бабкі, што ловяць п'явак, былі б гераінямі. Такая бабуля ноччу з хаты баіцца і носа высунуць, а залезе ў балотную цёплую лужыну, стоіцца ды стаіць мінут з пяць. Затым вяртаецца на грудок, скідвае з лытак п'явак сабе ў слоік ды лезе ў балота зноў.

Нашыя продкі магутнага зубра заганялі на лёд, дзе ён станавіўся бяссільным ды рахманым, як спутанае цяля. Да барадатага валадара пушчы падыходзіў хударлявы мужычок у саматканай світцы, не спяшаючыся, пляваў сабе на далоні, узнімаў доўбню, аглушаў паўтаратоннага звера ды пераразаў яму горла.

Храбры быў першы суданец, які перамог гэтак аскалу. Храбры быў і першы дрыгвіч, які забіў гэтак зубра і ўратаваў ад галоднай смерці сваю сям'ю. Для астатніх такое паляванне — рамяство без рызыкі.

У СТАЛОВАЙ

У чарзе за нікеляваным бар'ерчыкам нервуюцца людзі. Вось ужо з дзесяць хвілін, як знік кухар і няма каму раздаваць страву. Кліенты прыстаюць да пажылой жанчыны, што мые посуд.

— Ён, мабыць, да бочкі з півам пабег?!

— Па апельсіны!..

— Жывуць яны сабе тут, як на курорце!..

— Кнігу скаргаў давай!

— Пачакайце крыху, лю-удзі! — стрымлівае іх бабка, адным вухам бытта прыслухоўваецца да нечага важнага, што адбываецца за сцяной.

— Ого, дасць яна табе кнігу, так і чакай! За гэта іх па галоўцы не гладзяць!

— Абедзенны перапынак і так кароткі, а тут шчэ выстойвай чорт ведае дзе!.. У газету трэ напісаць пра іх!..

Паступова атмасфера награецца да таго, што, здаецца, каб увайшоў вінаваты, дык людзі з ім невядома што зрабілі б. Бабка ж з посудам у прыполе, выцягнуўшы шыю, усё гэтак жа з насцярожанай цікаўнасцю прыслухоўваецца.

Раптам на кухню ўрываецца ўзбуджаны і шчаслівы юнак у белым каўпаку. Ён механічна бярэцца за апалонік, абводзіць людзей за бар'ерам нейкімі непрытомнымі вачыма і сарамліва, ні то сабе, ні то пасудамыйцы, ні то ўсяму свету, аб'яўляе: — Званіў у раддом — сы-ын у мяне! Уся чарга вінавата сціхае, яму ўжо ўсміхаюцца. Кожны кліент цяпер, беручы ад яго поўную талерку, вінавата як бы гаворыць вачыма:

«Дык чаго ж ты?! Ляцеў бы туды, мы ўжо тут самі як-небудзь справіліся б!..»

НА ПАВЕТРАНАЙ ТРАСЕ

Аб'явілі пасадку ў самалёт Гродна — Мінск праз Навагрудак. Мы, дванаццаць пасажыраў, бязладнай грамадкай паспяшаем да тупаносага біплана. Лётчык бярэ на рукі жанчыну і падае сябру, які выхіліўся з дзвярэй самалёта. Ніхто не дзівіцца. Перад намі «АН-2», у ім замест трапа — выслізганая драбінка, па ёй нават мы, мужчыны, ледзь узбіраемся на борт.

Залазім у машыну, месцімся ўздоўж сценак. Хтосьці адпускае жарт і сам жа з яго смяецца. Лётчык уцягвае драбінку, шчоўкае дзвярыма, шчэ і задрайвае іх, як на караблі, і — можна ехаць!

Праз ілюмінатар відаць кавалак крыла. Вось гэтая дзюралевая плоскасць з радочкам заклёпак урэжацца праз хвіліну ў нябесную высь. Як яна зможа абаперціся на паветра і ўзняць цяжкую машыну з людзьмі, маторам, грузам?! Недзе я чытаў, што ў Амерыцы калісьці ўзялі з прэрыяў індзейца ды памясцілі яго ў Нью-Йорку на кватэру. Ён да смерці меў занятак — адкрываў і закрываў кран, стараўся зразумець, чаму і як гэта цячэ вада. То быў рубеж яго фантазіі, а тут — для маёй. Тэарэтычна ведаю, што паветра пры нейкай там хуткасці прадмета становіцца для яго густым, як вадкасць, але не магу з'яву адчуць плоццю, уяўленнем і заўсёды ў самалёце вось так дзіўлюся.

1 ... 103 104 105 106 107 108 109 110 111 ... 140
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)