Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Свежая рыба - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Свежая рыба

Электронная книга - «Свежая рыба». Краткое содержание книги:

Падрыхтаванае на падставе: Аляксей Карпюк, Свежая рыба. Аповесці і апавяданні, — Мінск: Мастацкая літаратура, 1978.
Кнігу складаюць дзве аповесці, апавяданні і вялікі цыкл нявыдуманых гісторый. Аповесць «Свежая рыба» — пра сённяшні дзень нашых людзей, сям'ю настаўніцы і вучонага, пра іх працу і клопаты. Аповесць «Па кветку шчасця» напісана на матэрыяле з жыцця Заходняй Беларусі і расказвае пра падзеі, сведкам і ўдзельнікам якіх быў сам аўтар. У апавяданнях раскрываюцца лепшыя рысы нашага чалавека, высмейваецца мяшчанства і перажыткі мінулага ў свядомасці людзей.
1 ... 101 102 103 104 105 106 107 108 109 ... 140
Перейти на страницу:

УДЗЯЧНАСЦЬ

1953 г. Жыву ў Ваўкавыску. Напісаў першы твор.

Дваццаць пятага мая з трывогай званю ў «Полымя». На другім канцы проваду чую бадзёры голас сакратара рэдакцыі Міколы Ткачова.

— Аповесць надрукавалі! Выйшаў той самы пяты нумар!.. Шуганула, братка, твая рэч на ўсю Беларусь, віншую! Лаві яе ў кіёсках, покуль не расхапалі!

Як на крыл лях вылятаю з пошты — дзе тут кіёск? Не сваімі рукамі вымаю грошы і бяру свежанькі пяты нумар — тоненькі, у шэрай вокладачцы з паперы, у якую часамі загортваюць пакупку ў магазінах, і такі мне дарагі.

На старонцы, дзе ў карэктуры стаяла маё прозвішча, цяпер чамусьці: «Міхась Лынькоў. АГНІ ТАНГАНЬІКІ, аповесць». Сэрца абмерла, ногі падкасіліся, і я апускаюся на траву.

Дзеравянымі пальцамі роспачліва гартаю старонкі далей.

Дурань, чаго панікую, вось жа і мая «У АДНЫМ ІНСТЫТУЦЕ»!!!

Ура-а-а!!!

Аповесць пра Гродна і яго педінстытут. Цікава, што там цяпер робіцца? У абласным цэнтры часопіс, вядома, з'явіўся раней, мой твор напэўна там прачыталі. Вядома, перачыталі ўсе, і не па адным разу, з-за гэтага там цяпер усё дагары нагамі. Трэба зараз жа туды ехаць.

Гэта я напісаў пра Гродна кніжку — я! я! я!.. Ай да мы-ы, ы-ы-ы-э-э-эх, раздайся мо-ора!!! Дабірацца да Гродна поездам — глупства, не цэлыя чатыры гадзіны. Паехалі!!!

Дарога мне здалася адным імгненнем — праспяваў у тамбуры пад грукат калёс усе песні.

А вось ужо і Ауліс. Капліца Вялікая. Капліца Малая. Першая стрэлка... Гродна!

На вакзале бачу здалёк у кіёску пяты нумар «Полымя». Звяртаюся да жанчыны за прылаўкам:

— Скажыце, а многа ў вас купілі яго?

— Восем экземпляраў,— ахвотна адказвае. Бачачы маё расчараванне, жанчына абураецца: — А чаго вы хочаце, часопіс толькі што атрымалі?!

З вакзала выбіраюся на вуліцу Ажэшкі. У мяне настрой сапсаваўся. Выходзіць, часопісы ўсё яшчэ валяюцца на прылаўках. І дамы гэтаксама стаяць, і непарушна высяцца слупы, і гэтаксама снуюць машыны, спяшаюцца кудысьці заклапочаныя людзі, а ніхто не тыкае ў мяне пальцам, і ні адзін чалавек не звяртае на мяне ўвагі, нават — самай малой.

Ля нашага педінстытута сноўдаюць юнцы з выглядам незалежных графаў, а ў дзікім вінаградзе гэтак жа нахабна цвыркаюць вераб'і...

Ладна, ліха вас бяры, ведайце маю дабрату! Ведай ты, старажытны горад! Ведай, дарагі мой інстытут! Ведайце, чытайце пра сябе, ды няхай вам будзе прыемна — мае настаўнікі, сябры-студэнты!..

Ля тэатра — піўная з брызентавым тэнтам, якой калісьці, здаецца, не было. За столікам сядзіць наш харошы і нястрымана буйны Вараціла — прататып аповесці, які ў інтэрнаце з трэцяга паверха з'язджае па лесвіцы на лыжах. Ён сапраўды рабіў гэта! Уяўляеце, што за грукат быў, калі падаў?! Гэ, ён і не такія конікі выкідваў!.. Цікава, ці ён пазнаў сябе ў маім творы? Прозвішча яго сапраўднае іншае. Напэўна, аповесць прачытаў і сябе распазнаў, там усё вельмі відочнае. Нарэшце ёсць каму мяне ацаніць.

— Валодзька! — крычу шчаслівы.

Хлопец адстаўляе куфаль з півам ды насцярожана прыглядаецца, працірае вочы.

— А-а, дак гэта — ты?!.

— Я-а...

Ён чамусьці са злосцю ўстае, закасвае адзін рукаў, другі ды падаецца ў мой бок.

— Поездам прыехаў...

— Прыехаў?!

— О толькі што...

Але ён мяне не слухае. Са злоснай рашучасцю пералазіць бар'ерчык, шыпіць:

— Дак якое ты свінства там пра мяне нашрайбаваў, мярзотнік, яко-ое?.. Прызнавайся!

Што за ліха — біцца лезе? З-за чаго?!

Мы займаліся разам у секцыі бокса. Валодзькаву сілу добра ведаю. Ды не станеш жа ў белы дзень, сярод горада, паказваць свае баксёрскія прыёмы з п'яным.

— Прыпёрся?! — кажа ён здзекліва.— Так пачакай жа, пісака, зара я цябе размалю-ую!..

Кідаюся ўцякаць.

— Сто-ой, пісацель з...ны! Сто-ой, не ўцячэ-эш!.. Трымайце яго!..

Валодзька гнаўся за мной праз усю плошчу Леніна да самага моста. На маё шчасце, у пачатку вуліцы Горкага ляжалі свежыя дошкі, стаяла вялізная скрыня з вапнай. Я праляцеў перашкоду адным махам, а п'янаваты хлопец адразу грымнуўся на будматэрыял, і толькі тады я ад яго адарваўся.

Адбегшыся, я спыніўся і думаю сабе:

«Цьфу, ліха на яго, я ж, здаецца, нічога кепскага такога пра Валодзьку і не напісаў!.. Вывеў толькі тое, што было! Чаго ж тады крыўдзіцца?!

За ўсімі аўтарамі так ганяюцца прататыпы? Вось табе і на-а!..»

ТРЫ СУСТРЭЧЫ З КОЛАСАМ

1954 г. У тэатры Янкі Купалы ідзе III з'езд пісьменнікаў Беларусі. Тры дні ішоў дыспут, а цяпер — галасаванне. Усе разабралі бюлетэні. Колас таксама ўзяў свой бюлетэнь, пайшоў за кулісы, сеў на пянёк ад нейкай дэкарацыі і старанна кагосьці стаў выкрэсліваць.

1 ... 101 102 103 104 105 106 107 108 109 ... 140
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)