Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Варона - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Варона

Электронная книга - «Варона». Краткое содержание книги:

Новую кнігу вядомага беларускага пісьменніка, лаўрэата прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, прэміі імя Васіля Віткі і расійскай прэміі імя Баяна Васіля Ткачова склалі аповесці “Скачы ад печы, жэўжык!”, “Мішэнь”, а таксама апавяданні, жыццёвінкі і гумарэскі, напісаныя ў апошні час. Лёгкі стыль пісьма, іронія і дасціпны гумар, уласцівыя творчасці гэтага пісьменніка, прысутнічаюць, безумоўна ж, і ў творах, што склалі гэтую кнігу прозы. Аўтар з сыноўняй любоўю і цеплынёй піша пра людзей, на долю якіх выпалі нялёгкія жыццёвыя выпрабаванні. Героі яго твораў – людзі простыя, на першы погляд сціплыя і нічым непрыкметныя, але калі трэба, яны гатовы пастаяць не толькі за сябе, але выручыць з бяды іншых, падставіць сваё плячо ў цяжкую хвіліну, падаць руку. Васіля Ткачова называюць майстрам сюжэта. Яго творы справядліва карыстаюцца заслужаным поспехам у чытачоў. 
1 ... 103 104 105 106 107 108 109 110 111 ... 120
Перейти на страницу:

Жанчыны пераглянуліся паміж сабой: гэта яна што — сур'ёзна гамоніць ці мо жартуе? Быццам бы сур'ёзна. Адна з іх заўважыла:

— Дык як жа ж можна ўцячы ад ўнукаў? Гэта ж — унукі... Свая крывінка...

— А так! Уцякла — і ўсё. Хто іх зваў? Ды я ўжо і Верку ў твар асабліва не помню. Адзін раз прыязджала, калі яшчэ можна было, калі білеты танныя былі. Забылася, якая з твару яна. А цяпер узяць: знайшлі ж грошы на дарогу ўнукі, а свет няблізкі, то могуць знайсці і сабе на ежу. А то рассядуцца за сталом, і чакаюць, калі я іх накармлю. Не, каб узяць ды ў краму збегаць самім... Уцякла, жанчынкі. Адных пакінула. Два хлопцы і дзеўка. Ладныя ўжо. Жаніхі і нявеста.

У палаце вісела цішыня. Мусіць, кожная з жанчын думала, як бы паступіла яна, калі б да яе прыехалі ў госці ўнукі. Ды яшчэ з Сахаліна. А Пятроўна грызла пернік і шчаслівымі вачыма глядзела на суседак: а што, скажаце, я няправільна зрабіла?

Цішыня ў палаце вісела і далей...

16.

Вёска. Хоць да абласнога цэнтра ад яе больш за сотню кіламетраў, аднак старшыня калгаса меркаваў так: трэба прадаць гараджанам машыны дзве бульбы, глядзіш, і будзе капейка, якая ў гаспадарцы не лішняя. Хоць, вядома, канкурэнцыя. Прыгарадныя калгасы і саўгасы, мусіць жа, усе месцы на кірмашы захопяць, бо яны бліжэй, ім і карты ў рукі. Але пралезем. Насыпалі бульбу ў мяхі ў пятніцу, і дзве машыны гатовыя былі па першай камандзе адправіцца назаўтра ў горад. Хоць той-сёй з вяскоўцаў сумняваўся, што будзе толк. Бульба ж амаль уся нясмачная, і калі зварыш яе, яна — як мыла. Была б сопкая, тады іншая справа. Ды і заскарузлая. Нехта суцешыў скептыка: "Гарадскія з'ядуць!"

Горад. Былы інжынер Пятро Іванавіч, а цяпер заслужаны пенсіянер, на дачным участку больш не корпаецца: няма здароўя, а запасацца на зіму трэба гароднінай. Добра, што зяць з машынай. Пятро Іванавіч і папрасіў яго, каб выручыў. Даў грошай і адправіў зяця з дачкой на кірмаш, а сам наглядаў за ўнукамі. Тыя і прывезлі яму ажно тры мяхі бульбы — з той вёскі, дзе бульба, як мыла... У гэтым яны ў той жа дзень і пераканаліся. Наварылі каструльку, і ўсё зразумелі: пралічыліся, грошы, лічы, выкінулі на вецер. Але што паробіш — трэба ўжываць, раз набылі, хоць бульбіна тая не лезла ў рот...

А пазней Пятро Іванавіч наведаўся ў вёску, адкуль прыехала ў горад тая бульба. Ён быў адтуль родам. За вячэрай у сваякоў расказаў, як апраставалосіўся з бульбай на гэты раз, маўляў, даверыў зяцю з дачкой, а яны далі маху.

Выказваў Пятро Іванавіч сваю крыўду якраз таму чалавеку, які і сказаў тады: "Гарадскія з'ядуць!"

17.

Так ужо атрымалася, што мы, землякі, часцей за ўсё сустракаемся толькі на Радаўніцу. Збіраемся на клады з усіх куткоў: і далёкіх, і блізкіх. Абдымаемся, а калі даўно не бачыліся, моцна ціскаем адно аднаго.

Іван Гапееў жыве ў Санкт-Пецярбургу, падпалкоўнік у адстаўцы, мой аднакласнік. Памянулі сваіх бацькоў, а потым разгаварыліся. Пра жыццё-быццё. І распавёў мне зямляк пра пельмені.

Вучыўся ён тады ў Пензе ў вайсковым вучылішчы, і першы раз на зімовыя канікулы ехаў, вядома ж, праз Маскву. Пакуль чакаў на Беларускім вакзале цягнік, прагаладаўся. А тут падвярнулася жанчына, якая прадавала пельмені. Што за яны? У нас, у вёсцы, тады і сапраўды пра пельмені ніхто і поведам не ведаў, гэта каб у Сібіры жыў ці хоць на Урале, то іншая справа. Іван і спакусіўся — набыў ажно два кулькі.

Цягнік крануўся, і пасажыры, натомленыя Масквой, заняліся звычайнай у такіх выпадках справай: выкладвалі на столікі ежу, ставілі бутэлькі з газіроўкай альбо заказаныя ў правадніцы шклянкі з гарбатай і перакусвалі. Тое ж самае зрабіў Іван. Разарваў кулёк з пельменямі, а далей усё было як было: нехта з суседзяў па купэ здзіўлена глядзеў на курсанта, а той не мог зразумець, як іх, гэтыя пельмені, есці. Адчуў сябе, вядома ж, ніякавата, моўчкі аднёс потым пельмені ў скрынку для смецця і выкінуў.

Ды не галадаў, не: людзі накармілі. І як жа было яго не накарміць, маладога, прыгожага ды яшчэ з пагонамі на плячах! Ну, а пельмені, прызнаўся мой аднакласнік, сталі потым яго любімай стравай.

18.

Учора мой сусед паехаў на мяжу Гомельскай вобласці з Магілёўскай. У яго свой легкавік, клопат такі — сеў за руль і пакаціў.

А чаму ён паехаў туды — раскажу.

Сусед пабраўся шлюбам з дзяўчынай з-пад Магілёва, якая трапіла ў Гомель пасля медвучылішча. Дома ў яе засталіся адны бацькі. Непрыкметна падкралася глыбокая старасць, два гады назад маці памерла, а бацька застаўся адзін. Няпроста чалавеку ягонага ўзросту аднаму ў вёсцы, таму ўгаварылі дзеда на зіму пераехаць да дачкі ў Гомель, а на лета будуць яго адвозіць у вёску, без якой старому няма як жыць: сумуе — і ўсё тут. Зяць каля яго і так, і сяк, ледзь не скача, а ён усё роўна заладзіў адно і тое ж: адвязіце мяне назад! Тады і знайшлі гэты кампраміс: зімаваць стары будзе ў горадзе, а на лета яго даставяць у вёску, няхай па траўцы патупае, ну, а наглядаць за ім будзе тая дачка, што жыве ў Магілёве. Блізка ж. Падзялілі, адным словам, дзеда пароўну. Каб не было крыўдна.

1 ... 103 104 105 106 107 108 109 110 111 ... 120
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)