Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Варона - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Варона

Электронная книга - «Варона». Краткое содержание книги:

Новую кнігу вядомага беларускага пісьменніка, лаўрэата прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, прэміі імя Васіля Віткі і расійскай прэміі імя Баяна Васіля Ткачова склалі аповесці “Скачы ад печы, жэўжык!”, “Мішэнь”, а таксама апавяданні, жыццёвінкі і гумарэскі, напісаныя ў апошні час. Лёгкі стыль пісьма, іронія і дасціпны гумар, уласцівыя творчасці гэтага пісьменніка, прысутнічаюць, безумоўна ж, і ў творах, што склалі гэтую кнігу прозы. Аўтар з сыноўняй любоўю і цеплынёй піша пра людзей, на долю якіх выпалі нялёгкія жыццёвыя выпрабаванні. Героі яго твораў – людзі простыя, на першы погляд сціплыя і нічым непрыкметныя, але калі трэба, яны гатовы пастаяць не толькі за сябе, але выручыць з бяды іншых, падставіць сваё плячо ў цяжкую хвіліну, падаць руку. Васіля Ткачова называюць майстрам сюжэта. Яго творы справядліва карыстаюцца заслужаным поспехам у чытачоў. 
1 ... 102 103 104 105 106 107 108 109 110 ... 120
Перейти на страницу:

Ён памер напачатку года. Акрамя старэйшаша сына, п’яніцы і гультая, да яе ніхто не заходзіць. А што возьмеш? Усё, што было можна ўзяць, бярэ сын, які раней яшчэ ездзіў на заробкі ў Расіію, а потым, як толькі скончыў выплочваць аліменты на сына, і зусім махнуў рукой на працу: старыя пракормяць. Яны і кармілі яго. Пасля раздзелу маёмасці, сыну дасталася малагабарытка, і маці часта насіла туды ежу, а больш прыходзіў сын сам, прасіў грошай на папіросы і піва. Яна ж, хаваючы гэта ад дзеда, бо “забіў бы”, плаціла і за сынаву маласямейку. І вось цяпер, калі не стала дзеда, у кватэры замест яго стаў старэйшы сын. Ён! Пан-атаман! Заўсёды пад хмяльком альбо з цяжкага пахмелля, сын патрабуе прадаць кватэру, а маці кажа, што ёй добра будзе з ім. “Я старшы сын, я застаўся за бацьку, таму кватэра – мая!..”

Яе шкадуюць суседзі, таму бачаць – няго ж сляпыя! – як здала бабка: пацішэла, уваліліся шчокі, калі ходзіць, соўгае нагамі… Іншы раз Яна гародна ўздыхне-выдыхне: “Меў дзед рацыю, меў… А я, дурніца, не слухалася яго… шкадавала і віна… Добра было мне з ім жыць, што не кажыце…”

І калі ў яе не хапае да пенсіі на хлеб, грошы даюць суседзі, чужыя людзі, а сваіх – не чуваць…

14.

Ён – паэт, піша ў асноўным гумарыстычныя і сатырычныя вершы. Мае некалькі невялічкіх кніжачак і мае папулярнасць. А за вядомасць іншы раз і плаціць трэба. Сустракае на вуліцы праходжы, руку цягне:” Каго я бачу?! Прывітанне, паэт! Ну дык што, за сустрэчу?” За сустрэчу. А потым таму незнаёмцу, але вялікаму аматару паэтычнай творчасці, карціць даведацца, як жыве паэт, і ён нахабна набіваецца ў госці. І вось яны тэпаюць да дома, у якім жыве паэт, падымаюцца на ліфце, Ён націскае на кнопку званка. Адчыняе, спярша паглядзеўшы у “вочка”, жонка, і як толькі бачыць побач з мужам яшчэ і невядомага ёй чалавека, тузае мужа за рукаў, каб хутчэй заходзіў, і тут жа похапкам зачыняе дзверы. Прыхінаецца спіной да сцяны, дзьме на лоб, уздыхае:

–Калі гэта скончыцца? Апошні раз пытаю!

– Напішу, так і быць, на цябе сатыру! Ты… ты не чалавек, калі маіх сяброў ігнаруеш! Зразумела? Чытай наступны нумар “Вожыка”! Там будзе пра цябе твор!...

Яны моўчкі пілі чай.

– Дурніца, – сказала Яна.– Думаеш, я супраць тваіх сяброў? Ды прыводзь хоць кожны дзень. Толькі спярша зрабі рамонт у кватэры. Сорамна ж паказваць людзям, як мы жывем. Яны ж думаюць, што паэты – багачы, у іх там шык-бляск… Хаця паэты, пасланнікі Бога на зямлі, такімі, мусіць, і павінны быць… багатымі.

15.

У бальнічным пакойчыку на чатыры ложкі яна была самая старэйшая. Назвалася суседкам: Пятроўна. Ну, калі ты Пятроўна ды яшчэ і бабулька — тут і ў пашпарт глядзець не трэба — то і павага з боку маладзейшых. Калі што падаць ці паўтарыць недачутае — няма пытанняў. Суседкі тут як тут. Пра сябе няшмат расказвала да пары да часу Пятроўна, а потым неяк разгаварылася... І вось што пачулі ад яе жанчыны:

— Гэта ж уцякла я з дому. Схавалася ў бальніцы. Дачка ў мяне, Верка, жыве на Сахаліне. Даўно з'ехала, яшчэ пры савецкай уладзе. Чатырох дзяцей выгадавала там, унукі пайшлі... І вось яны, унукі, прыехалі да мяне ў госці. Амаль усе. Ніколі, кажуць, не былі на радзіме маці, прымай, бабуля. Я, вядома, спярша абрадавалася, а пазней і захвалявалася: як жа я тую араву пракармлю? У іх жа апетыт — уго! А што я за сваю пенсію купіць змагу? Тут хоць бы сабе хапіла, а яны ўплятаюць за абедзве шчакі, толькі падавай. Сасіску я адну, яны — па дзве, а то і па тры. Не паспяваю гатаваць ежу. Дык я во і ўцякла... А няхай там як хочуць!.. Хто іх зваў?.. Зваліліся на маю галаву...

1 ... 102 103 104 105 106 107 108 109 110 ... 120
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)