Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Споведзь - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Споведзь

Электронная книга - «Споведзь». Краткое содержание книги:

На споведзі гавораць толькі праўду. Прыспела пара i паэту Сяргею Грахоўскаму голасна паспавядацца перад сваімі сучаснікамі, расказаць пра пакутныя дзесяцігоддзі сваёй маладосці i сталасці, пра трагічныя лёсы сяброў i знаёмых — партыйных работнікаў, пісьменнікаў, артыстаў, вучоных i калгаснікаў, знішчаных i замардаваных у пару сталінскіх рэпрэсій. У кнігу ўвайпілі дзве аўтабіяграфічныя аповесці i вершы апошніх гадоў.
1 ... 103 104 105 106 107 108 109 110 111 ... 136
Перейти на страницу:

Дні міналі марудна, як у чаканні прысуду. Штодня хадзіў на пошту, з надзеяй глядзеў на Рэдзькіна і моўчкі выходзіў. Ды і пошта ў гэтую бездараж не хадзіла. Адзіная сувязь з раёнам — тэлефон. А там тэлефаністка магла забыць перадаць зменшчыцы, а ў тае сваіх клопатаў хапае. Хадзіў, нібы нешта згубіўшы. I вось — стук у шыбу. Узбягаю па коўзкіх крутых усходцах. Думаеш самае горшае, а Рэдзькін капаецца ў паперах, пытаецца ў дзяўчыны, дзе тая тэлеграма. Божа мой! Хвіліны б’юць па галаве. Нарэшце дрыжыць у руках напісаны ад рукі тэкст: «Адпусцілі. Справа выслана авіяпоштай. Маруся». Да Алі бег як падстрэлены. Яна выслухала спакойна. Глядзела і маўчала. I я падумаў: хацела ўсё ж вярнуцца ў сваю школу, бліжэй да дачкі і бацькі, а я ёй адрэзаў шлях. Вінаваты! Вінаваты! — ледзь не загаласіў я. Як мог вырашаць яе лёс па сваёй волі, а волі ў мяне аніякай няма, што я магу вырашаць у сваім бяспраўным становішчы? Часам трывожыла, ці не думае Аля, што заманіў яе сюды і эгаістычна трымаю пры сабе, а яна і не збіраецца пахаваць маладосць у гэтай глушэчы, далёка ад сваякоў і родных мясцін. Мы абое нудзіліся па дачцэ і не ведалі, калі і як сустрэнемся з ёю.

Да бабкі Вяткінай я ўпрасіўся толькі на тыдзень. Прайшло больш. Кватарантаў яна трымаць не збіралася, чакала з бальніцы свайго старога і без залішняй дыпламатыі загадала шукаць сабе «фацеру». I пайшоў я ад хаты да хаты пытаць сабе прытулку. Не ў кожнай з іх было дзве палавіны, а ў прастарнейшых дзетак вялося як бобу. Аднаго яшчэ пускалі, а з сям’ёю бралі не вельмі. I ўсё ж у канцы сяла злітавалася дзябёлая ўдава Дуня Шышкіна. З сынам-трактарыстам яны займалі кухню, а нам аддала пакой з асобным цёмным калідорчыкам. Перанёс ад Цімошыхі свой тапчан, паходны мяшэчак і Алін чамаданчык, разжыліся лямпаю і каторы раз пачыналі жыць нанава. З Урэчча прыслалі самыя неабходныя Аліны рэчы, а я ад стрыечнага брата дачакаўся слоўнікі і нямецкую граматыку, акварэльныя фарбы і некалькі пэндзлікаў. Можна было пачынаць навучальны год.

«Дэр ман»

Над сшыткамі і планамі заседжваліся мы дапазна. З Алінаю дапамогаю я разбіраў кожны параграф, зверху дробненька надпісваў пераклад складаных слоў і зубрыў амаль на памяць. Пакуль ва ўсіх класах вывучалі алфавіт, было прасцей і спакайней, а пачаліся тэксты, захваляваўся, потым трохі пасмялеў, нарэшце супакоіўся, бо ніхто з настаўнікаў не мог праверыць маё дзікае вымаўленне. Горш было з вучнямі. Дзетдомаўцы — дзеці вайны і вясковыя сіраты — адразу варожа настроіліся супроць майго прадмета: «Нам не трэба фашысцкая мова». Тым больш што выкладае яе чалавек палітычна заплямлены, можа, нават які-небудзь гітлераўскі паслугач, учарашні школьны конюх. А цяпер уставай перад ім і гавары «Гутэн таг».

Я ўсімі сіламі і довадамі пераконваў, што няма фашысцкай мовы, а ёсць мова Маркса, Энгельса, Гётэ і Шылера, што Ленін чытаў «Капітал» у арыгінале. Я разумеў сваіх пратэстантаў з душамі, скалечанымі вайной, з незагойнымі ранамі горкага сіроцкага дзяцінства, спагадаў ім. Але як давесці, што не мова вінавата, а страшэнная пачвара фашызму? Расказваў пра пакуты і барацьбу Лібкнехта, Люксембург і Тэльмана і нешта крануў у іх сэрцах. Калі ж пачалі чытаць першыя словы і сказы «Дэр ман», «Дэр рабэ», «Дэр афэ», «Вэр іст орднэр?», мне ахвотна адказвалі: «Іх бін орднэр». Заўважаў, што і на перапынку некаторыя выхваляюцца перад малодшымі нямецкім слоўцам. Усё новае падкупляе і заахвочвае, пакуль фармалізм не адаб’е ахвоту.

Як толькі выходзіў з настаўніцкай, мае вучні беглі ў клас і крычалі: «Дэр ман ідзе». Вось у мяне і мянушка з’явілася. Я рабіў выгляд, што нічога не чую і не ведаю, быў з усімі лагодны, справядлівы і ветлівы, заахвочваў старанных, падбадзёрваў ленаватых, зацікавіў маляўнічымі табліцамі, малюнкамі з подпісамі. Часам чуў, як на вуліцы мае вучні хваляцца сваёй вучонасцю і гергечуць абы-якія нямецкія словы.

Але больш за ўсіх мяне даймалі два дзетдомаўцы — руды і канапаты Віця Тартынскі і цыганаваты Ваня Бойка. Яны пратэставалі па-свойму: на ўроку нешта стругалі, пускалі папяровых галубоў, стралялі ў дошку жаванаю папераю. Я іх спакойна ўшчуваў, не скардзіўся дырэктару, не пагражаў, не дапякаў двойкамі. Яны думалі, баюся іх, а мне было шкада іх пакалечанага дзяцінства, ім карцела хоць так спагнаць сваю крыўду на фашыстаў. Каб дапячы «Дэр ману», яны часам бессаромна пыталіся: «А праўда, што вы былі перакладчыкам у немцаў?» Я спакойна адказваў, што фашыстаў бачыў толькі ў кіно. «А Наталля Іванаўна казалі…»

1 ... 103 104 105 106 107 108 109 110 111 ... 136
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)