Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Историческая проза » Чорны замак Альшанскі
Чорны замак Альшанскі - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Чорны замак Альшанскі

Электронная книга - «Чорны замак Альшанскі». Краткое содержание книги:

«Чорны замак Альшанскі» — адзін з апошніх раманаў беларускага класіка гістарычнай літаратуры. Уладзімір Караткевіч у адметнай форме спрабуе прывабіць чытача таямніцамі і легендамі, якімі поўніцца беларуская зямля. У рамане чарговы раз спалучаецца мінуўшчына з сёньняшнім днём, дэтэктыў з гістарычнай асновай прадстаўляе нам захапляльную і цікавую гісторыю нашага народу.
1 ... 102 103 104 105 106 107 108 109 110 ... 147
Перейти на страницу:

Уладкаваў я Адама Хілінскага на два тыдні ды Лыганоўскага на дзень-другі ў бяздзетных (ці, можа, з'ехалі кудысь дзеці?) суседзяў Рыгора Шаблыкі, і пашыбавалі мы аглядаць вёсачку і яе гістарычныя помнікі, не занесеныя, на жаль, ні ў групу 0 («знаходзяцца пад аховай ЮНЕСКА»), ні нават у трэцюю групу (што адпавядае, мабыць, нашым помнікам мясцовай вартасці). А чаму так — не ведаю.

Тут мяне здзівіў раптоўнай актыўнасцю пан Вітаўт Лыганоўскі:

— Гэта стаў? Добра. А рыба дзе лепей бярэ? Там? Вельмі добра. А гэта, значыць, і ёсць касцёл і вежа з «дзыгарам»? Цудоўна. Бач ты, і цыферблат двайны. Унутраны, дзе гадзіны, нерухомы, а вонкавае кальцо, месячнае, рухаецца. І унь паказвае фазы або змены непарушная стрэлка. Вой-ёй! Стары які механізм. Гэта ж, ведаеце, самы стары гадзіннік на Спаскай вежы, у Крамлі, таксама быў з рухомым цыферблатам… А тут унь твая «плябанія»? Шыкоўна… А то замак? І унь па той галерэі твае цені ходзяць?

І вочы гуляюць ад замка да касцёла, ад вежаў да гарадзішча.

Калі ён заскочыў у касцёл, паглядзець, як там, і Хілінскага за сабой пацягнуў, Сташка раптам мне сказала:

— Ну жывы які. Проста ртуць. І нешта мне здаецца, што я ўжо знаёмая з ім. Сустракаліся мы недзе… Не-не, у клініцы я ў яго не ляжала. І са знаёмых ніхто не ляжаў… Ну проста як быццам калісьці па тэлевізары бачыла або ў другараднай ролі ў нейкім больш чым другарадным фільме.

— Вось і ў мяне такое пачуццё.

Мы адышлі і селі на бярвеннях, а тут ішлі міма ды падселі да нас Альшанскі з Шаблыкам ды Змагіцелем, а пасля Высоцкі з нейкім невядомым, а потым падкаціўся, аддзімаючы, узмакрэлы Ганчаронак.

Лыганоўскі вылецеў з касцёла нешта дужа хутка і ўстраміўся ў кампанію спрытна і лёгка. А Хілінскі і выйшаў толькі хвілін праз дзесяць і падыбаў да нас назнарок павольна. І давялося з гэтай прычыны мясцовым аўтахтонам знаёміцца з новапрыбылымі двойчы.

А незнаёмы, як выявілася, быў той самы саматужны гадзіннікавы майстра і арганіст, што на аргане «Лявоніху» лупануў. А прозвішча яму было Згоннік.

— Як жа вам гэта так удалося?

— А чорт, — прысаромлена апусціў ён вочы, — нюх у мяне з дзяцінства на розную механіку. І сапсутыя яны былі не дужа. Ну і, шчыра кажучы, не на ўсё там хапіла майго нюху. Таму што гадзіннік павінен быў яшчэ паказваць вялікадні, каталіцкі і грэка-уніяцкі. А унь у той нішы, што пад цыферблатам, святы татарскія і яўрэйскія. Нашто ім было гэта ведаць — чорт яго разбярэцца. Але, мабыць, нейкія касцельныя вылічэнні. Ну вось, тут я схібіў, не здолеў.

— Ды вам гэта нашто?

— А так. Дзеля закончанасці. Хаця й не патрэбна, але прыемна было б ведаць, калі там па-татарску байрам, а па-яўрэйску пост руйнавання храма. Каб ужо спакойным быць. Усё зрабіў і зрабіў як трэба. Не дурнейшыя і мы, чым вы былі.

Я быў прыемна ўражаны. Хораша разважаў чалавек.

А пасля яны чамусьці разгаварыліся, ён і госці, і дамовіліся назаўтра ісці разам лавіць рыбу і дзеля гэтай мэты ўстаць аж а палове трэцяй, за гадзіну да ўзыходу сонца.

— Чорт, нязручна, — сказаў Адам, — можа, у вас са Станіславай на нас нейкія планы ёсць.

Я, шчыра кажучы, узрадаваўся, што яны не будуць сведкамі апошняга дня нашых бясплодных патугаў і намаганняў, нашага бясслаўнага паражэння. І таму я схлусіў і за Сташку і за сябе:

— Ды аніколькі. У нас заўтра іншыя планы. Тут трэба да аднаго дзядзькі схадзіць ды паглядзець. У яго зберагліся газеты і часопісы часоў акупацыі.

— Вельмі цікава, — сказаў Высоцкі.

— А пасля… ну, трэба тут курганны могільнік адзін стары агледзець. Не дужа далёка адсюль.

— Тым лепей, — суцешыліся наваяўленыя тры мушкецёры ад рыбнай лоўлі.

І ў гэты час нашу толькі што народжаную ідылію парушыў чалавек, які ўвесь гэты час толькі і рабіў, што блытаўся ў мяне пад нагамі.

Людзвік Лапатуха наблізіўся ад вёскі і сеў на ўзгорачку метрах у дванаццаці ад нас. І адразу пачаў свой канцэрт. Толькі на гэты раз не такі поліфанічны, як заўсёды.

— Адыдзіце… Ізыдзіце… Мой дом — мая крэпасць… Звяры… Каты… Ва ўсіх вас… Усе вы тычкамі[61] мечаныя. Тычкамі вылюдкаў роду чалавечага. Нічога… Загінеце… Скора, скора і на вас час прыйдзе.

«Той?» — позіркам спытаў у мяне Лыганоўскі.

Я моўчкі схіліў галаву.

І тут псіхіятр упершыню мяне здзівіў. Першы раз у жыцці быў я сведкам таго, як па-сапраўднаму трэба размаўляць, як бясхібна трэба паступаць з разумова пашкоджанымі людзьмі.

Лыганоўскі ўстаў, цвёрда, але няспешна падышоў да Лапатухі, увесь час гледзячы яму ў вочы. І сеў крыху ніжэй, так, каб гэтыя вочы бачыць. І загаварыў нешта ціха, спакойна і разважліва. І глядзеў, глядзеў, нібы «навяваючы», як славутыя гіпнатызёры або старыя бабулі-варажбіткі, якія часам валодалі гэтым гіпнозам мала чым горш за Месінга.

вернуться

61

Радзімка, мета, кляймо.

1 ... 102 103 104 105 106 107 108 109 110 ... 147
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)