Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Историческая проза » Багуслаў Радзівіл
Багуслаў Радзівіл - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Багуслаў Радзівіл

Электронная книга - «Багуслаў Радзівіл». Краткое содержание книги:

Гістарычны раман-эпапея ўкраінскай пісьменніцы Ірыны Данеўскай прысвечаны маладым гадам жыцця Багуслава Радзівіла — адной з самых загадкавых і супярэчлівых постацей у гісторыі Рэчы Паспалітай XVII стагоддзя.
Прыгажун і адчайны каханак, небяспечны дуэлянт і тонкі палітык, дыпламат і адважны военачальнік, які асабіста прымаў удзел у бітвах Трыццацігадовай вайны, шведскага «Патопу» і Хмяльніччыны…
Гэтая кніга дазволіць чытачу наведаць Англію часоў рэвалюцыі, Францыю эпохі Рышэлье і Мазарыні, Галандыю, Бельгію, Германію, Аўстрыю, Малдавію, Рэч Паспалітую, перажыць разам з героем прыгоды на моры і на сушы, пабыць шкаляром, а затым і студэнтам універсітэта, пасяліцца ў вайсковым лагеры, прыняць удзел у баях і паядынках, павесяліцца на балях і ў жаночых пакоях, папрактыкавацца ў палітычных інтрыгах і, нарэшце, бліжэй пазнаёміцца са славутымі асобамі сусветнай гісторыі.
1 ... 100 101 102 103 104 105 106 107 108 ... 264
Перейти на страницу:

— Нарэшце даслаў разумнага чалавека, — усё ж усміхнуўся Рышэлье.

Багуслаў схіліў галаву ў знак падзякі, але вырашыў давяраць не кампліментам, а дзеям яго правялебнасці, і той гэта адчуў.

— На жаль, вы, мансеньёр, хоць і абараняеце інтарэсы каралевіча, не з’яўляецеся паўнамоцным польскім пасланнікам і не можаце выступаць ад імя караля і сойма, — у голасе кардынала ўжо адчуваліся сталёвыя ноткі. — Вы не можаце абяцаць нам мір ці вайну, як і не можаце даць гарантый, што Польшча не будзе помсціць за арышт свайго прынца.

Людовік пацвердзіў словы свайго міністра аўтарытэтным кіўком. Радзівіл з прыкрасцю прыкусіў губу — кардынал намацаў самае слабае месца ў яго абароне і цяпер граміў бастыёны па ўсіх правілах дыпламатыі.

— Я асабіста лічу, што мы маем справу з вялікім і трагічным непаразуменнем, — працягваў Рышэлье, крывадушна заломваючы ўпрыгожаныя каштоўнымі пярсцёнкамі пальцы. — Камендант Марсэля выявіў празмерную пільнасць, калі загадаў арыштаваць падазронага замежніка, які без пашпарта сышоў на бераг, а камандзір гарнізона ў Салоні, які трымаў Яна Казіміра ў каменным мяшку…

— …без дроў і добрай ежы, — уставіў Багуслаў.

— …выявіў не найлепшыя чалавечыя якасці…

— …якія кідаюць ганебную цень на Францыю і непазбежна паменшаць колькасць прыхільнікаў польска-французскага сяброўства ў маёй краіне, — рашуча скончыў князь. — Палітыка палітыкай, але ваша вялікасць (ён яшчэ раз пакланіўся Людовіку) можа праявіць хрысціянскую міласэрнасць, якая так да твару царкоўным служкам (паклон у бок кардынала), і забяспечыць вязню калі не свабоду, дык хоць вартыя яго высокага паходжання ўмовы жыцця. І не ў богам забытым Сістэроне, а тут, у Парыжы, дзе вам будзе лягчэй трымаць яго на вачах, а майму дзядзьку — пераконваць паноў сенатараў, што адбылося непаразуменне і французскія абдымкі ўсё яшчэ адкрытыя для Польшчы!

— Гарантыі… — пачаў кардынал, але Радзівіл цвёрда вырашыў заблакаваць праціўніка на яго пазіцыях, не даючы найменшай магчымасці кінуцца ў атаку.

— А гарантыі, пра якія кажа ваша правялебнасць, дасць польскі пасол, што, як мне вядома, ужо едзе сюды, — абвясціў ён з шырокай усмешкай, якая служыла выбачэннем за няветлівасць.

Багуслаў чакаў новага выпаду, але так і не дачакаўся. Кароль стомлена пазяхнуў. Кардынал моўчкі выцер спацелы лоб.

— Герцаг, няўжо мы не можам неяк палегчыць долю прынца Яна Казіміра? — падаў голас Людовік, якога стаміла гэтая размова.

Рышэлье маўчаў, а яго патаемных думак не разгадала б і сама Кумская сівіла[136]. Багуслаў не вытрымаў.

— У імя Госпада, ваша правялебнасць! Аўстрыйскі імператар і той міласцівей абыйшоўся з прынцам Рупертам, які ваяваў супраць яго, — сказаў юнак, прыціснуўшы руку да грудзей, і з палёгкай уздыхнуў, бо на тонкіх вуснах міністра нарэшце зайграла ўсмешка.

— Не хвалюйцеся, мансеньёр, — сказаў кардынал. — Ян Казімір — госць Францыі, а не вязень. Думаю, хутка мы будзем мець шчасце вітаць яго ў Парыжы… Спадзяюся і на тое, што вы, прынц, яшчэ ўшануеце нас сваім таварыствам.

Пасля гэтых слоў князь развітаўся і з лёгкім сэрцам пакінуў каралеўскія пакоі.

— Разумны хлопец гэты прынц Радзівіл, — падаў голас кароль, правёўшы князя позіркам.

— Вельмі разумны, — сказаў Рышэлье і летуценна дадаў, круцячы ў руках карункавую хусціну. — Добра было б, каб гэты прынц калісьці апынуўся на французскай службе…

х х х

Нягледзячы на падкрэсленую ветлівасць кардынала, Багуслаў і не думаў карыстацца яго запрашэннем: парыжскі брук, па якім часам хадзіў чаравічак Ганны Ганзага, апякаў яму пяткі, а першае, да таго ж няшчаснае каханне туманіла галаву і сушыла сэрца. Як толькі вясновае сонца трохі падсушыла бруд на французскіх дарогах, князь адправіўся ў падарожжа па краіне ў спадзяванні, што дарога развее яго смутак. У паездцы Радзівіла суправаджалі Клод Рывэ, Марцін Аборскі, пан Пуцята і Ян Цадроўскі — адзіны з радзівілаўскай моладзі, каму рыцарскія навукі ўжо стаялі папярок горла. Астатнія засталіся ў Парыжы пад наглядам пана Рэйнольда, каб скончыць навуку ў акадэміі.

вернуться

136

Кумская сівіла — у грэчаскай міфалогіі легендарная варажбітка, што жыла ў мястэчку Кумы паблізу Неапаля ў 500-х гадах да н. э.

1 ... 100 101 102 103 104 105 106 107 108 ... 264
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)