Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Историческая проза » Багуслаў Радзівіл
Багуслаў Радзівіл - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Багуслаў Радзівіл

Электронная книга - «Багуслаў Радзівіл». Краткое содержание книги:

Гістарычны раман-эпапея ўкраінскай пісьменніцы Ірыны Данеўскай прысвечаны маладым гадам жыцця Багуслава Радзівіла — адной з самых загадкавых і супярэчлівых постацей у гісторыі Рэчы Паспалітай XVII стагоддзя.
Прыгажун і адчайны каханак, небяспечны дуэлянт і тонкі палітык, дыпламат і адважны военачальнік, які асабіста прымаў удзел у бітвах Трыццацігадовай вайны, шведскага «Патопу» і Хмяльніччыны…
Гэтая кніга дазволіць чытачу наведаць Англію часоў рэвалюцыі, Францыю эпохі Рышэлье і Мазарыні, Галандыю, Бельгію, Германію, Аўстрыю, Малдавію, Рэч Паспалітую, перажыць разам з героем прыгоды на моры і на сушы, пабыць шкаляром, а затым і студэнтам універсітэта, пасяліцца ў вайсковым лагеры, прыняць удзел у баях і паядынках, павесяліцца на балях і ў жаночых пакоях, папрактыкавацца ў палітычных інтрыгах і, нарэшце, бліжэй пазнаёміцца са славутымі асобамі сусветнай гісторыі.
1 ... 97 98 99 100 101 102 103 104 105 ... 264
Перейти на страницу:

— І як небаракі парыжане трываюць тут летам, хацеў бы я ведаць, — выдыхнуў Невяроўскі, заціснуўшы нос рукой.

— А я вось не хачу, — адрэзаў Радзівіл. — Таму ўлетку нас тут і не будзе… Лепш памерці рыцарскай смерцю на полі бою, чым паволі задыхнуцца ў гэтым каменным мяшку… І хто, чорт забірай, назваў Парыж вясёлым горадам? Тут жа сумна, як у магіле!

Ён з прыкрасцю падбіў наском батфорта камень, што трапіўся на шляху. Ян дыпламатычна прамаўчаў: Багуслаў быў не ў гуморы яшчэ з раніцы, калі ўбачыў у акне гатэля Нявер Ганну Ганзага і Анры Гіза. Іх абдымкі і гарачыя пацалункі сведчылі, што гэтую пару аб’ядноўвае шчырая любоў. Ад спадзяванняў Радзівіла заваяваць сэрца прыгажуні засталіся адны шматкі: жанчына амаль заўсёды здрадзіць каханку, які ёй надакучыў, але каханню не здрадзіць ніколі…

— Ох, хоць бы прынц Аранскі нарэшце адважыўся атакаваць Антверпен, — услых падумаў князь.

Стаброўскі з Кожкілем пераглянуліся і гучна ўздыхнулі — перад невясёлай перспектывай апынуцца ў ваенным лагеры французская сталіца здавалася ім найлепшым горадам на зямлі…

Змяркалася. На сярэднявечных вежах Палаца правасуддзя вартаўнікі засвяцілі ліхтары, а хімеры на версе сабора Нотр-Дам ужо схаваліся ў густым змроку.

— Трэба вяртацца, — сказаў Радзівіл. — Ян, ты не здагадаўся прыхапіць з сабой ліхтар?

Вінаватае мармытанне Невяроўскага пацвердзіла, што ліхтара няма, таму ўсе дружна павярнуліся і пакрочылі ў кірунку Луўра. Невяроўскі і Кожкіль ішлі наперадзе, Радзівіл са Стаброўскім трохі адсталі. Нягледзячы на позні час, на мосце было амаль пуста, толькі каля бронзавай статуі Генрыха IV цямнелі нейкія цені. Параўняўшыся з помнікам, Самуль жартам перагнуўся цераз парэнчы моста, жадаючы нешта разглядзець у чорнай вадзе, і калі князь павярнуўся, каб перасцерагчы, адчуў, як нехта моцна рвануў з яго плячэй плашч. Ад нечаканасці Багуслаў сеў на зямлю. Пачуўся тупат ног рабаўніка, які з усіх сіл бег прэч са скрадзеным плашчом.

— Стой! — раўнуў Багуслаў. — Да мяне! Да мяне!

Ускочыўшы на ногі і выхапіўшы шпагу, князь кінуўся ў пагоню. Яго почат, апамятаўшыся, таксама пабег следам у кірунку плошчы Дафіна, куды імчаліся разбойнікі (да Багуславава рабаўніка дарогай далучылася яшчэ трое). Вядома, яны збіраліся распусціцца ў сетцы заблытаных вузкіх завулкаў і, напэўна, дасягнулі б мэты, калі б разбойнік, які размахваў крадзеным плашчом, не спатыкнуўся і не пляснуўся жыватом на брудны брук.

— Drole! Je vais te couper les oreilles![132] — крыкнуў, падбягаючы, Багуслаў, i, схапіўшы нягодніка за вопратку, сілай паставіў на ногі.

Развярнуўшы зладзюгу да сябе, князь ледзь не пракалоў яго шпагай наскрозь, але той паспеў ухіліцца і, адляцеўшы на некалькі крокаў, трапіў у рукі Невяроўскаму і Кожкілю.

— Oh! Моп Dieu! — крыкнуў разбойнік, спалохана гледзячы на аголеную шпагу і раз’юшаны твар Радзівіла. — Grace, Monsieur, pitie![133]

Багуслаў здзіўлена заўважыў, што рабаўнік быў апрануты як знатны шляхціч і меў на баку шпагу, якой не паспеў скарыстацца. Яго твар быў закрыты аксамітнай маскай, з-пад якой вызіралі спалоханыя вочы. Ён вінавата пасміхаўся. Тут бы яму і прыйшоў канец, калі б яго людзі не ўбачылі, што здарылася бяда, і не павярнулі назад.

— Arretez! Arretez! — яшчэ здалёк крыкнуў адзін з іх. — Prenez garde a ce que vous allez faire, messieurs! Cest le duc d’Orleans![134]

Князь так здзівіўся, што ледзь не выпусціў зброю. Невяроўскі і Кожкіль, якія трымалі герцага, разам адпусцілі яго, і той, не ўтрымаўшыся на нагах, упаў проста ў лужыну.

— Якога чорта? — Радзівіл працягнуў руку першаму прынцу Францыі і дапамог яму ўстаць на ногі. — Што за дурныя жарты?

Гастон глыбока ўздыхнуў. Яго прыгожы арыстакратычны твар апух ад доўгага п’янства і гарэў нездаровым румянцам.

— Сумна, — прамармытаў ён. — Вось я са сваімі сябрамі і забаўляюся, як магу… Прыдворныя нават празвалі мяне «рабаўніком з Новага моста»…

— Нічога сабе! — не ўтрымаўся Стаброўскі. — Гэта… нядрэнная краіна, мансеньёр, калі тут нават прынцы крыві на вуліцах рабункам займаюцца!

— Закрый рот, Самуль, — параіў яму Багуслаў, а герцаг Арлеанскі, успомніўшы аб сваёй годнасці, паблажліва ўсміхнуўся князю.

— Бачу, вы, месір, жартаваць не любіце, калі загадалі слугам сябе мансеньёрам зваць?

— Я Багуслаў Радзівіл, прынц Свяшчэннай Рымскай імперыі, — змрочна прадставіўся Багуслаў, хаваючы шпагу ў похвы. — Мае шанаванні, ваша высокасць!

Імгненне Гастон здзіўлена глядзеў на яго, а потым выбухнуў смехам, да якога далучыліся і яго людзі.

вернуться

132

Мярзотнік! Я табе вушы адрэжу! (фр.)

вернуться

133

О, божа! Пашкадуйце, месье, злітуйцеся! (фр.)

вернуться

134

Пачакайце, пачакайце! Падумайце, што вы збіраецеся рабіць, панове! Гэта герцаг Арлеанскі! (фр.)

1 ... 97 98 99 100 101 102 103 104 105 ... 264
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)