Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Роман, новелла » Сэрца на далоні
Сэрца на далоні - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Сэрца на далоні

Электронная книга - «Сэрца на далоні». Краткое содержание книги:

За раман «Сэрца на далоні» і за кнігу аповесцей «Трывожнае шчасце» Шамякіну Івану Пятровічу прысуджана Дзяржаўная прэмія БССР імя Якуба Коласа за 1967 год.
Раман I. Шамякіна «Сэрца на далоні» аб чэсці чалавека — працоўнай і прафесійнай, аб духоўна багатых і прыгожых людзях і аб тых, хто маладушны і подлы. Гэта шматпланавы, шматпраблемны твор, з мноствам сюжэтных ліній, з разнастайнасцю людскіх лёсаў і характараў. Два галоўныя факты — «асэнсаванне чалавечага падзення» мужных людзей і гісторыя кіраўніка падполля, які быў аб'яўлены здраднікам — асноўныя сюжэтныя лініі твора. Дзеянне твора размеркавана па двух планах часу — ваенным і сучасным, а ідэя выяўлена ўжо ў самой назве твора, як бы падкрэсліваючы думку пра неабходнасць гуманнага стаўлення да чалавека. Цяперашняе і мінулае як бы сплятаюцца ў рамане, вырашаючы самыя важныя праблемы жыцця ўсяго грамадства ў пачатку 60-х гадоў: праўда мінулага і сучаснага, адносіны паміж пакаленнямі, чалавек як асоба і іншыя.
1 ... 98 99 100 101 102 103 104 105 106 ... 182
Перейти на страницу:

— Я ведаю, — усміхнулася яна.

Яна ўжо даведалася, а таму, магчыма, і запрасіла на начлег, частавала сярод ночы вячэрай. Але чаму тады ніхто пра Сухадол нічога не ведаў дагэтуль? Жыла жанчына трохі не дваццаць год — і нікому ні слова.

Пра ўсё хочацца напісаць.

Учора ён устаў разам з сонцам. Ехаў цягніком, аўтобусам, грузавіком. Працаваў. Аднак спаць не хацелася. Прачнуліся ластаўкі. Хутка ім збірацца ў вырай. Шыковіч прыслухаўся да іх шчабятання. Праз шчыліну ў страсе цадзіўся досвітак. Заскрыпеў першы журавель. Недзе далёка на балоце заржаў конь. Карова ў хляве цяжка паднялася і пацягнулася, ажно застагнала па-каровінаму. Вось-вось зазвоніць аб дно дайніцы струмень малака. Ён чамусьці чакаў гэтага моманту амаль з нецярплівасцю. Усё такое ж, як і тады, калі ён, юнаком, на світанні вяртаўся з гулянкі і цішком, каб не чуў бацька, залазіў на сенавал. Усе тыя ж гукі.

Ад гэтага было і радасна і чамусьці трохі сумна. Неяк ён сустрэў тую, да якой гадоў трыццаць назад бегаў на спатканне, — цяпер ужо даволі пажылую сялянку. Яму вось гэтак жа зрабілася радасна і сумна. Няўжо і ўчора ён сустрэўся са сваёй маладосцю? Калі зазвоніць малако аб дайніцу — не дачакаўся, заснуў пад спеў пеўняў.

17

Артыкул называўся: «Хто ж такі доктар Савіч?» Ён пачынаўся цытатай з кнігі Гукана ў яго, Шыковіча, літаратурным запісе і з некаторых іншых дакументаў, афіцыйных і неафіцыйных. Гэтыя выказванні аўтар падмацаваў вытрымкамі з заявы самога Савіча на імя фельдкаменданта. Можа, гэтага даволі, каб нашчадкі праклялі і забылі імя гэтага чалавека?

Але ёсць людзі, якія, нягледзячы ні на што, думаюць інакш пра Савіча.

«Кандыдат медыцынскіх навук хірург Яраш, добра вядомы ў нашым горадзе…» Шыковіч коратка пераказваў, як пасля дзёрзка-смелага забойства начальніка паліцыі малады падпольшчык Яраш апынуўся ў доме доктара.

«Могуць сказаць, што Савіч не выдаў падпольшчыка, баючыся за дачку. Не было б другіх фактаў — адзін гэты, безумоўна, не мог бы служыць доказам патрыятычнай дзейнасці доктара».

Шыковіч пераказаў дакументы, якія знайшоў у архіве, — запіскі Варавы.

Была ў артыкуле і запіска, якую паказаў Сербаноўскі… Але чэкіст чамусьці папрасіў пра яе пакуль што не ўспамінаць. Шыковіч не стаў спрачацца. З яго даволі было таго, што расказала Сухадол. Расказ яе займаў большую палову артыкула. Прыводзіў яго Шыковіч амаль цалкам, так, як запісаў на другі дзень свайго прабывання ў Загаллі. Там ён прачытаў гэты запіс Клаўдзі Сідараўне, выправіў па яе заўвагах.

Вось тая частка артыкула.

«…У той дзень, калі ўступілі немцы, у бальніцы заставаўся ён, Сцяпан Андрэевіч, ды я. Усе разбегліся. Нават хворыя паўцякалі, хто мог хадзіць. Але ў нас было чалавек дваццаць дызентэрыйных дзяцей. Доктар стараўся, каб эвакуіраваць іх. Ды каму хацелася браць у эшалон хворых з заразнай бальніцы?! Сцяпан Андрэевіч сказаў мне тады:

„Застанемся, Клаўдзя Сідараўна, на сваім пасту. Толькі баязліўцы пакідаюць пост у цяжкі момант“, — і прызначыў мяне старшай сястрой. З таго дня ўся бальнічная гаспадарка была на мне.

Хутка самі немцы пачалі прывозіць нам хворых. Яны вельмі баяліся эпідэмій розных. Загады пісалі адзін за адным. Тады вярнуліся некаторыя з нашага персаналу. Лекараў, праўда, мала, больш сёстры ды санітаркі. Лекар адзін новы прыйшоў. Малады, худы, як жардзіна, у акулярах. Макейчык яго прозвішча было. Ды я адразу ўбачыла, што ў хваробах ён нічога не разумее і вельмі баіцца хворых, каб не заразіцца. Сказала я пра гэта Савічу, а ён мне ў адказ:

„Не звяртайце ўвагі. Назначэнні яго сам буду правяраць. Вам раю: асцерагайцеся гэтага чалавека. Нічога не выказвайце пры ім“.

Тады я раскумекала, што да чаго і што гэта за гліста такая ў нас завялася.

А неяк увосень ужо выклікае мяне Савіч і кажа:

„Во, Сідараўна, штат ваш папаўняю. Бачыце, якія хлопцы!“

Хлопцы добрыя. Двое. Адразу бачу — не абкружэнцы. Абкружэнцы былі ўжо ў нас. Скура ды косці. Каторых мы лячылі, каторых проста падкармлівалі. А гэтыя абодва ў целе. Толькі адзін, Лёша, бараду адпусціў. А ў другога, Вані, дык яна, мабыць, не расла яшчэ. Чаго гэта, думаю, такія хлопцы да нас у заразную пруцца? Дурні. Праўда, Лёша гэты як адкрыў рот, дык, можа, хвіліна прайшла, пакуль слова сказаў: заіка такі. Яго Сцяпан Андрэевіч прызначыў ездавым — дровы прывозіць, мёртвых адвозіць на могілкі. А Ваню — санітарам. Ён як дзяўчынка быў, маладзенькі, беленькі і ручкі белыя, да чорнай работы нязвыклыя. Шкада мне яго было. Дзіцятка горкае, што цябе прымусіла за заразнымі прыбіраць?

А дзён праз колькі кліча мяне Сцяпан Андрэевіч, зачыняе дзверы ў сваім кабінеце і кажа шэптам:

1 ... 98 99 100 101 102 103 104 105 106 ... 182
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)