Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Ланцуг - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Ланцуг

Электронная книга - «Ланцуг». Краткое содержание книги:

Новую кнігу прозы Андрэя Федарэнкі складаюць шэсць аповесцей, напісаных у розныя гады.
Як і заўсёды, проза А. Федарэнкі чытаецца лёгка. Але гэта зусім не лёгкае чытво. Аўтар імкнецца спасцігнуць духоўны свет сучасніка, зразумець яго клопаты і трывогі.
Творы пісьменніка вызначаюцца любоўю да чалавека, добрым веданнем жыцця, тонкім псіхалагізмам, шчырасцю.
1 ... 97 98 99 100 101 102 103 104 105 106
Перейти на страницу:

— У мяне сын.

— Вялікі?

— Як ты. Тэарэтычна магла б быць такая ж унучка, як Ліза. Толькі я з ім амаль не бачуся, — чамусьці дадаў ён.

— Вы разышліся з жонкаю мірна? — спытала Алеся.

— Мірней не бывае. Яна яшчэ пры мне… з адным з міністэрства… Потым выйшла за яго, а мне купілі кватэру, так што ўсе шчаслівыя.

— Сумна аднаму ў двух пакоях, — заўважыла яна.

— Нічога падобнага. Ды і ёсць у мяне жанчына… Праўда, у яе свае дзеці, свая кватэра…

Расказаў ён і абяцанае — як пазнае беларусаў на чужыне. Гандляр-украінец на базары паставіў ля тавару шыльду: «Цэ сліва, а не гарбуз!», — так і для мяне, расказваў Валодзін, зусім не абавязкова вешаць на лоб чалавеку цэтлік: «Цэ беларус, а не немец». Само сабою, акцэнт, умеюць загараць без сонца, купаюцца ў халодай вадзе, замест цішыні і адзіноты выбіраюць кампаніі… Беларускія мужчыны заўсёды ходяць у шкарпэтках, няважна, што на нагах — сланцы, сандалі, затое педзікюршы сцвярджаюць, што ў беларускіх мужчын самыя дагледжаныя ступні ў свеце. Гэта Валодзін, чалавек кніжны, таксама вычытаў недзе.

Пасля ранішняга купання вяртаўся ён у катэджык бадзёры, памаладзелы. Падбягаў, махаючы хвастом, сабачка Лёва, якога Валодзін называў за вузкую выгнутую спіну — Шабля, і ён адгукваўся на Шаблю.

З суседзяў па дворыку быў адзін знаёмы, сівенькі дзядок Ісідаравіч з горада Луганска. Валодзін прыязджаў сюды ў трэці раз, а Ісідаравіч — роўна дваццаць гадоў, ніводнага сезона не прапусціўшы, спачатку з жонкаю, потым, калі жонка памерла, сам. Сяліўся ён заўсёды ў мазанцы, маленькай, ахайнай звонку і ўсярэдзіне, нават грубка мелася там на стылыя ночы. Ісідаравіч быў паэт раённага маштабу. Калі-небудзь яму ўдавалася зацягнуць Валодзіна да сябе ў мазанку. Стол ламаўся тады ад крымскіх прысмакаў, розных выпівак-закусак, а Валодзін вымушаны быў слухаць доўгія, бяскрайнія, як луганскі стэп, паэмы на ўкраінскай мове з яўрэйскім акцэнтам: «Ой ты рыдна матухна, ой, Украйна моя!» Канчалася тым, што асалавелы Валодзін бесцырымонна пазяхаў, глядзеў на гадзіннік, на палове радка падымаўся і паціскаў старому паэту-патрыёту руку:

— Ну што ж, жадаю бараніць сваю Украіну, як луганскі слёсар Клім!

Астатніх суседзяў Валодзін нікога не ведаў і сыходзіўся з імі спантанна. Літовец Стась — Станіславас, аскет, педант, усё ў яго было раскладзена па секундах, па ўсім відаць, што чалавек прыехаў не валяцца на санцапёку, а папраўляць арганізм, рамонт яму даць, як механізм рамантуюць. Валодзін паднапружыўся, успомніў некалькі слоў па-літоўску і пры кожнай сустрэчы са Стасем ветліва паведамляў: «Maлоні юс матыці» (рады вас бачыць) і «Герос накціес» (добрай ночы). Сімпатычны здаравяк-літовец пасміхаўся і асцярожна паціскаў Валодзіну руку вышэй локця.

Была яшчэ адна мадам з Расіі, з Пецярбурга, якую ніхто ў дворыку не любіў за фанабэрыстасць, і яна нікога не любіла, ні з кім не віталася. Валодзін падыгрываў ёй — ах, вы з культурнай сталіцы, з горада на Няве, і яна адтайвала, ператваралася ў мілую рускую кабецінку і даверліва расказвала, што ў яе праблемы з нявесткаю, сын моцна п’е ў Башкірыі, што сама яна не з Пецярбурга — з прыгарада, і ледзь сабрала за два гады грошы на адпачынак, бо здароўе ўжо ніякае.

Дзве бабулькі-харкаўчанкі — жылі ў Валодзіна за сцяною, прыехалі сюды на тыдзень у складчыну, займаліся тым, што цэлымі днямі варылі на кухні боршч і пасля елі яго на тэрасе, весела і часта пастукваючы лыжкамі. Валодзін ні разу не бачыў іх каля мора, ды яны хутчэй за ўсё ні разу да таго мора і не схадзілі.

І многа было перакаці-поля — на ўласным транспарце, з Украіны, Расіі, Беларусі; гналіся за пагодай-прыродай, а знаходзілі, як правіла, толькі прыгоды: то ў іх лопаліся шыны, то абкрадалі іх, то ўсчыналіся між імі сваркі: «Ты ж абяцаў сонца — і дзе яно?!» Праз пару сутак яны зрываліся з месца і несліся ў пошуках лепшай долі.

Валодзін бачыў і чуў такое, калі хадзіў абедаць у суседні двор, да татаркі — вялізны дом, трохпавярховы, з балконамі, двор нашпігаваны таўстазадымі джыпістымі, нісаністымі, міцубістымі машынамі… Зрэшты, нічым яны не заміналі Валодзіну.

Маленькую сталавальню накрываў цень вінаградніку, на тушаную бараніну зляталіся мухі, але ўсё адно было прыемна, і смачна, і смешна, калі старая татарка пытала: «Вам насыпаць боршч?» — «Насыпайце», — адказваў Валодзін. Пасярод двара выклалі з рознакаляровых каменьчыкаў і напоўнілі вадой басейнік, у якім жыла чарапаха з маленькай дачкою; дачка любіла залазіць маці на спіну і так грэлася. Дзеці кармілі іх каўбасою і кавалачкамі сала, і чарапахі ахвотна гэта глыталі.

1 ... 97 98 99 100 101 102 103 104 105 106
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)