Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Ланцуг - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Ланцуг

Электронная книга - «Ланцуг». Краткое содержание книги:

Новую кнігу прозы Андрэя Федарэнкі складаюць шэсць аповесцей, напісаных у розныя гады.
Як і заўсёды, проза А. Федарэнкі чытаецца лёгка. Але гэта зусім не лёгкае чытво. Аўтар імкнецца спасцігнуць духоўны свет сучасніка, зразумець яго клопаты і трывогі.
Творы пісьменніка вызначаюцца любоўю да чалавека, добрым веданнем жыцця, тонкім псіхалагізмам, шчырасцю.
1 ... 97 98 99 100 101 102 103 104 105 106
Перейти на страницу:

— А як вы… здагадаліся? — яна крыху спалохана памацала свой кірпаты бульбашскі рабенькі носік, і на пальцы бліснуў заручальны пярсцёнак.

— Ой, — ветліва сказаў Валодзін, усё яшчэ змагаючыся з ветрам і з парасонам, — прашу прабачэння. А як здагадаўся? — у мяне цэлая тэорыя, як землякоў пазнаць, раскажу абавязкова, пляж маленькі, будзем бачыцца…

Дзяўчына была зусім не загарэлая, таму ён падумаў, што яна таксама нядаўна прыехала. Парасон быў умацаваны. На развітанне пазнаёміліся: звалі яе Алеся.

— Такая маладая, а ўжо Алеся, — пажартаваў Валодзін і пайшоў сабе, задаволены знаёмствам, і сваім жарцікам, і самім сабою.

Але зноў вочы яго ўбачылі скалу… Якое ўсё ж, падумаўшы, кашчунства, вось так проста жыць, жартаваць, калі дзесьці ў моры шторм усё яшчэ носіць няшчаснае цела… Валодзін, чалавек кніжны — ён працаваў у аддзеле рэдкай кнігі Музея старадаўніны — успомніў, як чытаў нядаўна: ідзе грамадзянская вайна, адпачываюць людзі на беразе Дняпра, выпіваюць, закусваюць, побач ля берага ціха пагойдваецца ў вадзе, сярод гнілой травы, раздзьмуты труп, і калі набягае хваля, варушыцца вялы белы бурак яго, і жанчыны тады рэзка, з рогатам паказваюць на яго…

Так і тут. Як жа блізка навучылася жыццё суіснаваць са смерцю, якое пакорлівае, цынічнае прымірэнне з гэтым: ну, жыццё, ну, смерць — не псаваць жа сабе адпачынак з-за таго, што нейкую неасцярожную дурніцу сцягнула ў мора!..

І праўда — хутка, хутчэй нават, чым трэба, забыўся эпізод з тапельніцай, і Валодзін пачаў жыць, як хацеў.

А жыць ён хацеў так, каб як мага менш хацець. План яго складаўся з адсут-насці плана, а рэжым быў у тым, што яго не было.

Не варта да гэтага жыцця ўсур’ёз ставіцца, даўно вырашыў Валодзін, — яно таго не заслугоўвае. Усё роўна яно такое кароткае, канчаецца смерцю, засталося яго мала, усё вакол адно зло, жанчыны зло і грошы зло, і дабро — таксама зло, бо патрабуе дзеяння. А таму і пальцам не варушыць — ні дзеля грошай, ні дзеля жанчын, ні дзеля дабра; а толькі ісці ўсляпую за лёсам, разам з тым не адштурхоўваць і сподачка, на якім лёс можа раптам паднесці які-небудзь прыемны сюрпрыз: даюць — бяры, б’юць — уцякай.

Так думаў Валодзін, седзячы на тэрасе, папіваючы белае віно. Адчуваў ён сябе цудоўна. Усё яму надзвычай падабалася: і ўласны пакой, і цяністая тэраса, і смачнае лёгкае віно… Кавалачак Еўропы. Гэтыя столікі перад кожным катэджам… Замкнуты прамакутнік двара, пасярэдзіне — клумба-кветнік, у канцы — вялізнае разлапістае дрэва грэцкага арэха, яшчэ далей персікавы сад і агарод, з якога гаспадыня кожную раніцу, пакуль Валодзін спіць, прыносіць і кладзе яму на столік адзін-два толькі што з куста памідоры — «бычыныя сэрцы», чорныя, памерам ледзь не з дзіцячую галаву, і пару свежых курыных яек. За гэта ў Валодзіна меўся маленькі абавязак: прыносіць гаспадынінай маці, старэнькай бабулі, марскую ваду ў двухлітровай пласцікавай бутэльцы. Валодзін жыва ўяўляў, як ёй, сляпой, стогадовай, без свайго мора хочацца хоць панюхаць тую ваду, паспытаць яе.

Ён браў бутэльку і ішоў на пляж. Было так лёгка ў шортах і ў лёгкай майцы. Белая ад паўднёвага пылу сцежка паўз асфальт мякка клалася пад ногі. Сонца толькі выглядвала з-за беласнежнай шапкі Ай-Петры: маленькі Крым, калі нават адсюль з высокага месца ў добрую пагоду можна ўбачыць ялцінскія горы! Заўсёды раптоўна адкрывалася мора, падзеленае сонцам напалавіну — ля гарызонта блакітнае, а ля берага цёмна-сіняе. На пляжы ён адразу пазнаваў Алесю — па знаёмым парасоне, да таго ж яна любіла адно і тое месца. Вынік заручальнага пярсцёнка, двухгадовая Лізка, вельмі спакойная, моўчкі корпалася побач у пяску, голенькая, у адрозненне ад маці загарэлая да шакаладнага аксаміту, толькі свяціўся белы трохкутнічак ад трусікаў.

— Я здымаю ёй трусікі ў пагоду, а як холадна, надзяваю, — растлумачыла Алеся; сама яна загараць не любіла і была белая, як сыр.

Яны ўжо былі сваімі, на ты, яна пра яго ведала, што даўно разведзены і жыве ў Мінску бабылём, у двухпакаёвай кватэры, хоць і ў спальным раёне, але каля метро, а ён пра яе, акрамя гэтай Лізкі, што яна з правінцыі, што працуе ў «сферы гандлю» і што дабывае тут з дачкою апошнія дні.

— А ты не баішся? — спытаў Валодзін. — Ну, з такой малой? Вунь як спяклася.

— Я ў тым годзе яе вяроўкаю да нагі прывязвала. Сама сплю пад парасонам, а яна калупаецца ля берага, на водмелі.

Валодзін падумаў, пакашляў і сказаў, нібы апраўдваючыся:

1 ... 97 98 99 100 101 102 103 104 105 106
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)