Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Паіміж небам і зямлёй - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Паіміж небам і зямлёй

Электронная книга - «Паіміж небам і зямлёй». Краткое содержание книги:

Аўтар кнігі — паэт Васіль Зуёнак, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі імя Янкі Купалы, ганаровы член Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Старонкі яе — плён роздуму аб праблемах жыцця, літаратуры, мовы. Аўтар дзеліцца сваімі ўражаннямі аб паэзіі класікаў Янкі Купалы, Якуба Коласа. Пімена Панчанкі, калег-равеснікаў Ніла Гілевіча, Рыгора Барадулін, Генадзя Бураўкіна, Уладзіміра Някляева, Янкі Сіпакова, даследуе сакрэты паэтычнага майстэрства, этымалагічныя глыбіні слова. Кніга адрасуецца як навукоўцам, спецыялістам, так і шматлікім прыхільнікам роднай літаратуры.
1 ... 96 97 98 99 100 101 102 103 104 105
Перейти на страницу:

Вытворчы, гандлёвы дыктат прыніжае асобу. Ды нават і цэлыя калектывы ставіць у бязвыхадна-залежнае становішча. Мне расказвалі ў маім родным саўгасе, як прадпісалі гаспадарцы выкупіць, забраць са склада райсельгастэхнікі торфапагрузчык і сенакасілку — нікому не патрэбныя, тэхнічна ўстарэлыя, недасканалыя і дарагія агрэгаты. Яны так і зваляліся на гаспадарчым двары, ператварыліся, не папрацаваўшы, у металалом, аднак жа: нехта іх зрабіў, прыслаў па нейкай разнарадцы — і забірай, будзь ласкаў, інакш і чагосьці іншага, больш патрэбнага, не атрымаеш, калі заўпарцішся...

Пасля зялёнага пояса азёрна-паркавага Мінеапаліса — з шырокай плынню Місісіпі (хай сабе і абмялелай з-за працяглай і знясільваючай засухі) і з мініяцюрнай, накшталт ручаіны, Мінегагай (зусім ужо абязводненай, дзе скульптурны Гаяватэ, герой паэмы Лангфэла, пераносіць каханую не цераз бурны паток, а праз уяўнае толькі рэчышча, дзе сухія вадаспады ашчэрыліся перасмяглымі камянямі) — мы апынуліся ў чэраве Нью-Йорка, пад каўпаком сізавата-едкага смогу. Я быў ужо падрыхтаваны да гэтага кантрасту папярэднім знаёмствам, але і мне, як дзіўная паэтычная казка, успаміналася Мінегага... Успаміналася гэтае «вільготнае» вымаўленне: «Міне-га-га» — «ha»-«ha» —: не як наша, беларускае, лёгкае, нібы ўзмах крыла ў паветры, а глыбокае, гарлавое, быццам крык гуся. Успаміналася, як усплёск асвяжальнай хвалі, слова «лэйк» — возера.

Кампенсавалася, праўда, гэтая настальгія вячэрнім падарожжам на пароме з Манхэтэна на суседні востраў і канцэртам «на вадзе» — «філарманічнай» залаю служыла нейкая спісаная з кабатажных дарог пасудзіна і прычаленая да берага, каб паслужыць музам. У выкананні трыо гучалі Бетховен, Мендэльсон, Шапэн, а насупраць, праз Істрывер. у такт хвалям і галасам скрыпкі, віяланчэлі, раяля пагойдваліся вячэрнія агні небаскробаў... Добрую службу займела баржа, добрую, рамантычную паслугу аматарам музыкі прыдумалі вынаходлівыя людзі.

Кантрасты Нью-Йорка ўражвалі на кожным кроку. Пасля залітых электрычным агнём, вышынных, матэматычна і архітэктура разлічаных і ўзважаных небаскробаў з асаблівай пачварнасцю глядзелі ў вочы пустыя, з выбітымі шыбамі вокны закінутых — таксама не маленькіх — некалі жылых будынін Гарлема. Гаспадары-домаўладальнікі. падлічылі: здаваць тут кватэры беднякам няма ніякага сэнсу — утрыманне дамоў не пакрываецца кватэрнай платай. Вось і пустуюць дамы — цэлыя кварталы гмахаў, мёртвых, бязлюдных. Цяжкае, жудаснае відовішча. І, як рэха, павісала без адказу пытанне-роздум Уладзіміра Лявонцьевіча Бядулі: «А как это выглядит с точки зрения здравого смысла? - такая жилплощадь пропадает...»

Шмат успамінаў ускалыхнулася, калі ступіў я цераз парог будынка Арганізацыі Аб'яднаных Нацый, дзе ў 1985 годзе ў складзе дэлегацыі БССР удзельнічаў у рабоце 40-й сесіі Генеральнай Асамблеі. Зараз панавала тут цішыня — летнія канікулы. Толькі рэдкія купкі экскурсантаў парушалі спакой...

А тады — усё віравала, бурлілі дыпламатычныя паядынкі. Ды і час яшчэ быў такі — калі прэзідэнт ЗША называў нашу краіну «імперыяй зла», калі да новых падыходаў у міжнародных адносінах было столькі завалаў і перашкод...

Яны ўзводзіліся гадамі, дзесяцігоддзямі.

Аднак дні 40-й сесіі сталіся днямі, калі расхістваліся асновы палітыкі пастаяннага напружання і канфрантацыі.

Такое не забываецца.

Першае ўражанне, калі ўваходзіш у гэты будынак на ўзбярэжжы Істрывера, што трапіў ты ў нейкую своеасаблівую, зменшаную мадэль нашага зямнога шара: планета — з усімі яе кантынентамі, з усімі краінамі — паўстае перад табою, праходзіць перад вачыма ў абліччы канкрэтных людзей, пасланцоў, прадстаўнікоў-дыпламатаў. Спачатку ўспрымаецца гэта ўсё як нейкае шматколернае, шматмоўнае адзінства. Аднак ужо з першых прамоў, з першых выступленняў праразаюцца вехі супрацьстаяння ідэй, памкненняў, задач і задум. Неспрактыкаванаму воку яны адкрываюцца паступова, але з непазбежнай заканамернасцю.

А заканамернасць была такая: з 46 рэзалюцый па пытаннях раззбраення Злучаныя Штаты Амерыкі, з тымі ці іншымі агаворкамі, знайшлі магчымым падтрымаць толькі 9; 10 разоў яны ўстрымліваліся і 27 галасавалі супраць — пры гэтым 7 разоў у поўнай адзіноце. Каментарыі тут ці патрэбныя... Адно думалася заўсёды: а як пачуваюць сябе пасля гэтага амерыканскія прадстаўнікі, калі адны яны насуперак усяму свету, як сігнал «стоп» імкненню чалавецтва да міру, запальваюць на табло чырвоную лямпачку?.. (Яна сапраўды свяцілася тады злавесным вокам бога вайны Марса.) Знешне амерыканцы быццам і не выказвалі асаблівай турботы і засмучэння: на іх тварах красавалася тая абавязковая, казённапарадная ўсмешка-«флэш» (успышка), аднак жа, думаецца, кошкі шкрэблі на душы: нават самыя блізкія хаўруснікі не рашаліся націснуць кнопку галасавання з «амерыканскім» знакам. І тады гэтыя дыпламаты і дыпламаткі яшчэ больш настойліва і мітусліва пачыналі снаваць па зале ад аднае дэлегацыі да другой, — каб — альбо ўгаворам, альбо прымусам, альбо абяцаннем-цукеркаю — «падрыхтаваць» наступнае галасаванне. Для поўнага «завяршэння» карціны адзначым: у цэлым ЗША галасавалі супраць больш чым 120 рэзалюцый...

1 ... 96 97 98 99 100 101 102 103 104 105
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)