Паіміж небам і зямлёй
- Автор: Зуёнак Васіль
- Год: 2009
- Язык: белорусский
- Год: Беларуская навука
- ISBN: 978-985-08-1012-0
- Жанр: Современная русская и зарубежная проза
Электронная книга - «Паіміж небам і зямлёй». Краткое содержание книги:
У сем'ях, дзе мне давялося пажыць, не заўважыў я асабліага захаплення тэлевізарам. У Жоржа паглядзелі апошняе перадвыарае выступленне прэтэндэнта ў прэзідэнты Джэксана, у Дзіка Кэмпбела — відэакасету пра Маскву, з рускімі песнямі, а ў Джэфа — відэазапіс урокаў аэробікі, якія вядзе Сюзана.
Аднак жа, між іншым, адрасаваны камусьці і, відаць жа, знаходзяць гледача і такія тэле- і кінасюжэты, пра адзін з якіх расазвала газета «Нью-Йорк пост»: «Галівуд — Бах! Бах! Бах! Мёртвы. Мёртвы. Мёртвы. Фільмы робяцца з кожным днём усё болыш смяротныя...» Гэты рэпартаж-інтэрв'ю з рэжысёрам Майкам Вінерам аздоблены фотамантажом, з якога сурова, ледзянымі вачыма глядзяць узброеныя, як кажуць, да зубоў кінагероі і мякка ўсміхаецца сам «творца». З газетнай старонкі апроч загалоўка «Рэжысёр апраўдвае кроў у фільмах гвалту» крычаць аншлаг-выказванні Вінера: «Мы зробім «Прагу смерці 23» з Чарлі, які страляе з інваліднай каляскі». Загадкава? Другая сентэнцыя-аншлаг адразу і тлумачыць, і затуманьвае сэнс: «Я глядзеў «Рэмбо» 4 разы і налічыў 83 забітых. Толькі 60 чалавек забіта ў «Празе смерці 3».
Аказваецца, Вінер, рэжысёр фільма «Прага смерці З» не зааволены «вынікам»: усяго толькі 60 забойстваў, у той час як у фільме «Рэмбо» іх ажно 83! Вось і ўзнікае «творчая» задума «выпавіць» гэтую разбежку, ліквідаваць розніцу — дадаць забітых, якіх катастрафічна не далічыўся Вінер у сваёй «Празе...» (перад гэтым была «Прага смерці», потым, адпаведна з гэтай жа назвай, — серыі 2 і 3, а цяпер іх ужо, здаецца, паабяцана не проста 2 і 3, а цэлых 23 — абы выканаць і перавыканаць «план» па забойствах!..).
У свет амерыканскага масавага кінагледача давялося нам крыху зазірнуць у Дэтройце — дэманстравалася карціна «Чырвоная спёка». Галоўны герой там — савецкі міліцыянер, з выглядам і характарам супермена, народжанага ў нетрах кінабізнесу. Дык вось галоўныя «эмацыянальныя» ўспышкі выбухалі ў цемры глядзельнай залы пры самых эфектных аплявухах на экране, пры галаваломных і каркаломных бойках...
Хапае такой «прадукцыі» і на тэлеэкране.
Аднак, паўтару, у сем'ях, дзе давялося мне жыць, асаблівага захаплення такімі каналамі не назіралася, — пэўна ж, не было патрэбы.
Дамашнія бібліятэчкі, у адрозненне ад нашых, тут сціплыя — пераважае даведачная літаратура і фотаальбомы: (яны тут у пашане — як і альбомы з сямейнымі фотакарткамі). У Жоржа пабачыў і некалькі нашых кніг, а між іх — трэці том чатырохтомнага збору твораў Пімена Панчанкі. На пытанне «Чаму адзін?» Жорж патлумачыў: «А гэта ў нас так падзялілі падарунак з Беларусі — каб усім патроху...»
У выхадныя стараюцца дома не сядзець, адпачываюць актыўна, усе некуды едуць (ёсць, між іншым, і такое захапленне: хадзіць па вялізным магазіне, як па музеі, — любавацца рэчамі). Каб была поўная разгрузка, нават абед не гатуюць — карыстаюцца кафэ ці рэстаранам. Пабывалі аднойчы і мы з Дзікам у такой установе, што гарантуе абед за 10 мінут, апроч суботы і нядзелі. Тут, у суботу, я пабачыў першую чаргу — нам прыйшлося крыху пачакаць. Але якая гэта чарга была: Дзік падышоў да абслугі, сказаў прозвішча, яго запісалі. Мы селі, хвілін 5-7 пагарталі газеты, пакуль паклікалі: «Містэр Кэмпбел!» — і завялі да століка. Так ліквідуецца чарга з вечнымі пытаннямі: «Хто за кім?», «Я за вамі, хто перад вамі?..» Ціха, спакойна, культурна — і пры чарзе няма чаргі.
У дадатак уявіце, як у Нью-Йорку, у Чайнтаўне («Кітайскім горадзе»), бяжыць насустрач наведнікам гаспадар рэстаранчыка, ветліва схіляецца, запрашаючы ўвайсці, як прадбачліва сочыць за настроем, за кожным рухам, жэстам, рэплікай...
А для паўнаты карціны — дадайце яшчэ цітры шок, маскоўскі: як ганялі нас ад адных рэстаранных дзвярэй да другіх ля гасцініцы «Расія», і ніхто не хацеў звярнуць увагу на нашу згаладалую і змарнелую пасля доўгай дарогі «кампанію», усе кудысьці пасылалі, далей ад сябе, — сядзелі такія размораныя спякотай афіцыянткі — абыякавыя, нібы ўкормленыя: коткі, што даўно забыліся, дзе і як лавіць мышэй.
Гучыць увушшу — пасля цішыні і немітуслівасці нью-йоркскіх магазінаў — такі мілы і знаёмы голас прадаўшчыцы (тут жа — у Нью-Йорку!) пастпрэдаўскай лаўкі: «Поставьте (положите) товар на прилавок!..» — з інтанацыяй «пресечения» ў табе патэнцыяльнага злодзея.
Адкуль гэта ўсё? Калі ж запануе ў нас дыктатура спажыўца, пакупніка, кліента?.. «Очень интересно, — як сказаў бы Уладзімір Лявонцьевіч Бядуля, — с точки зрения социально-экономической...»
Сапраўды, няўжо не парадаксальна, няўжо не абсурд, што вытворчасць тавараў шырокага ўжытку (як і наогул прамысловасць), сфера абслугоўвання наша да апошняга часу працавала не на спажыўца, не на канкрэтнага чалавека, а на план, на абстрактную лічбу, накрэсленую рукою міністэрскага чыноўніка? І калі мы бачым на складах і на прылаўках «залежы» нерэалізаванай прадукцыі, тавараў - нікому не патрэбнай «матэрыялізацыі» тых лічбаў, горы сапсаванай такім чынам дыхтоўнай сыравіны, — то чаму ж гонімся за лішнім працэнтам, чаму ўзводзім яго ў абсалют, не пытаючыся думкі ў чалавека, закрываючы вочы на яго інтарэсы і попыт?