Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Детское фэнтези » Падары нам дрэва
Падары нам дрэва - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Падары нам дрэва

Электронная книга - «Падары нам дрэва». Краткое содержание книги:

Новая аповесць вядомага беларускага пісьменніка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Янкі Сіпакова — прыгодніцка-фантастычная. Яе галоўны герой нечакана трапляе ў нейкае іншае вымярэнне. Там і пачынаецца яго новае жыццё і прыгоды ў незвычайнай завушніцы, сярод мёртвых робатаў і, урэшце, на невядомай планеце, якая загінула ад экалагічнай катастрофы.
Зацікавяць чытача таксама прытчы і метафары.
1 ... 96 97 98 99 100 101 102 103 104 ... 106
Перейти на страницу:

Бераг быў вельмі стромы, абрывісты, непрыступны — па ім не выберашся з вады. Але людзі ўсё ж плылі да скалы ў надзеі першымі схапіць выратавальны круг, калі Падарожнік кіне яго ў возера.

І Падарожнік разгубіўся: людзей многа, а круг толькі адзін.

Каму яго кінуць?

Канечне ж, дзіцяці. Але ж дзяцей у вадзе дужа многа — вунь як яны целяпаюцца ў возеры, трацячы апошнія сілы, — і аднаго круга на ўсіх не хопіць. Ды і мацнейшыя мужчыны, тыя, што яшчэ ўпэўнена трымаюцца на вадзе, але ўжо звар'яцелі ад страху, канечне ж, перахопяць круг — бачыш, як яны высока выскокваюць з вады, як драпежна махаюць рукамі?

А можа, вунь тым дзяўчатам, у вачах якіх столькі жаху. Яны ж будучыя маці, народзяць новых дзяўчат… Але каторай кінуць? Як выбраць з іх адну? Ды і адкуль ён ведае, каму з іх сама болей варта дараваць жыццё?

А можа, гэтым во хлопцам, прыгожым, моцным, спартыўным — такія ж атлеты не лішнія любому народу, — а то і яны не доўга змогуць пратрымацца на вадзе, неўзабаве саслабнуць і пачнуць тануць.

А можа, вось гэтым старым, якія абняліся па-брацку нібы перад канцом і спяваюць — мусіць, былыя маракі — сваю развітальную матроскую песню. Няхай бы яшчэ пажылі — хапіла на іх век і дурноты, і войнаў.

А колькі хіжых рук ужо цягнецца да яго!

— Кінь мне! — крычаць адны.

— Не, мне! — пярэчаць ім другія.

— Не ім, а мне! — патрабуюць трэція. Падарожнік зусім змогся. Стаяў з кругам у руках, глядзеў, як віруе каля яго мора, слухаў, як тысячагалосы хор стогне: «Ратуйце!», а сам усё ніяк не мог вырашыць, каму кінуць круг. І ўжо нават злаваўся на самога сябе: навошта браў гэты злашчасны круг?!

І раптам ззаду ў яго грымнуў нейчы грубы голас:

— Чаго стаіш, дурань? Кідай ім хутчэй выратавальны круг!

Нечыя моцныя рукі вырвалі круг і шпульнулі яго ў возера. І вырываючы, шпурляючы, так таўханулі Падарожніка, што той не ўтрымаўся — стаяў пры самым беражку! — і паляцеў у возера.

Хто яго спіхнуў, Падарожнік, стоячы да незнаёмага спіною, не ўбачыў. Ен зваліўся на нейчыя галовы і нейчыя рукі і, толькі калі яны расступіліся, адчуў, як вада, намочваючы адзенне, падымаецца па целе.

Ён з жахам глядзеў, як на тым месцы, куды ўпаў круг, завірыла вада, як да яго нецярпліва пацягнуліся рукі, як у надзеі выратавацца спяшаліся сплывацца туды людзі з усяго мора.

Неўзабаве на тым месцы пачалася бойка, мацнейшыя па спінах суродзічаў беглі да выратавальнага круга, але людзі, што былі пад імі, танулі, а разам з імі ішлі пад ваду і яны самі.

Праз нейкі час на выратавальны круг панавалілася, панасядала столькі людзей, што ён ужо не змог іх усіх утрымаць і разам з тапельцамі пачаў асядаць на дно.

Калі патануў круг, калі схаваліся пад вадою і тыя «шчасліўчыкі», што не хацелі пакідаць яго, усё яшчэ спадзеючыся выратавацца, калі на тым месцы пайшлі толькі бурбалкі, а потым вада стала чыстаю і спакойнаю, тады тыя, што пакуль што засталіся на паверхні, у яшчэ большым жаху і адчаі закрычалі:

— Ратуйце!

Голас Падарожніка быў вельмі слабы, і яго ў гэтым крыку ніхто не адрозніў, не пачуў. Ды і на беразе ўжо нікога не было.

Тамагаўк

Страх апанаваў усю краіну.

Людзі, сустракаючыся на вуліцы, замест прывітання астрашана казалі адно аднаму:

— А яна ўжо ляціць!

І калі нават нечым займаліся, нешта рабілі па гаспадарцы ў хаце ці на двары, у полі ці ў градах, яны ўсё роўна думалі пра тое, што яна ўжо ляціць.

У школах, на ўроках, у поўнай цішыні сачынення ці, скажам, самастойнай працы і то падхопліваўся раптам хто-небудзь з дзяцей і спалохана крычаў:

— А яна ўжо ляціць!

Косіць мужчына сена, а потым успомніць, зразумее, што гэта ўжо нікому не трэба, кідае касу і ідзе абы-куды з поплава:

— Яна ж ужо ляціць!

Доіць жанчына карову, але, так і не выдаіўшы, падымаецца і бяздумна ідзе куды-небудзь з хлява, не ўзяўшы з сабою даёнку з малаком: каму трэба цяпер тая даёнка і тое малако!

— Яна ж ужо ляціць!

Цалуюцца закаханыя, а тады нечакана халадзеюць, замаўкаюць на вуснах вусны, робяцца абыякавымі, нежывымі вочы — навошта гэты пацалунак?!

— Яна ж ужо ляціць!

— Ага, яна ўжо ляціць. І неўзабаве ўпадзе на іхнюю краіну, накрые яе, і ўжо тут нікому нічога не трэба будзе.

Балістычная ракета з самаю вялікаю і моцнаю нейтроннаю начынкаю набліжаецца да іх, свідруе, дзіравіць неба, каб неўзабаве ўпасці на іх галовы, а яны яшчэ косяць, дояць і цалуюцца!

1 ... 96 97 98 99 100 101 102 103 104 ... 106
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)