Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Ужасы » Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях
Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях

Электронная книга - «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях». Краткое содержание книги:

УДК 821.162.1(476)-31
ББК 84(Беи-Пол)-44
Б26
1 ... 6 7 8 9 10 11 12 13 14 ... 26
Перейти на страницу:

Калі я казаў гэта, слёзы зацьмілі мае вочы. Агапка, гледзячы на мяне, адказала так:

– Я кахаю цябе, але не магу згадзіцца і пайсці з табою, бо бацькі мае будуць пакутаваць. Няхай лепш я сама буду ахвяраю свайго няшчасця, каб толькі яны былі спакойныя.

Сказаўшы гэта, яна шпарка пайшла дадому.

Я доўга стаяў на тым месцы, не ведаючы, што рабіць. У роспачы вярнуўся да свае хаты; як непрытомны, зноў пабег у поле, блукаў па лясах; не ведаў, за што зацяць рукі, ад самоты ледзь не памёр. Далі запаведзь47. У нядзелю Карпа з Агапкаю бярэ шлюб у касцёле. Ён, вясёлы і выхвальны, стаяў проста, валасы на галаве падстрыжаныя па-панску, на шыі ядвабная хустка, на нагах блішчастыя боты, вопратка з тонкага сукна (такая, якую пан часам апранае). Словам, калі б хто не ведаў, што Карпа наш брат, – за паўвярсты яшчэ зняў бы шапку і пакланіўся. Яна, наадварот, смутная, твар – бледны: змянілася ўся, нібы ў яе сухоты, бляск вачэй пагашаны слязьмі. І казалі, што свечкі ў маладых гарэлі так цьмяна, што сёй-той са страхам паглядаў на гэта, шэпчучы суседу: “Не будзе тут шчасця. Жыццё іх зацьміцца смуткам”.

З касцёла Карпа з дружынаю і маладою жонкаю паехаў на паклон да пана, а з маёнтка – да хаты Агапчаных бацькоў. Вяселле было Бог ведае па-якому. Карпа з дзяцінства быў дворскі; звычаі нашы вясковыя яму ўжо здаваліся смешнымі і былі не даспадобы. Не пераязджаў ён на кані праз падпаленую салому, не гаварылі госці ніякіх арацый, не спявалі вясельных песень, не паклікалі нават дудара, і моладзь не патанцавала. Вяселле ў Гарасімавай хаце падобнае было да хаўтураў. І хутка маладая пара з гасцямі паехала адгэтуль да свае хаты, дзе ўжо Карпа кожным учынкам хваліўся сваім дворскім глянцам ды багаццем і хацеў, каб яго ўсе хвалілі.

Паклікаў дудара, кінуў яму, нібы чыноўнік які, колькі срэбранікаў і загадаў граць. Добра заплаціў таксама і кабетам, каб спявалі; з вымушанай ветлівасцю, нібы паніч які, прасіў хлопцаў і дзяўчат скакаць. Не было там шчырасці, а вось ежы і пітва – аж занадта. Чаркі з гарэлкаю амаль без адпачынку пераходзілі з рук у рукі. Шум у хаце, музыка грае, моладзь скача; ён апавядае пра сваю дворскую службу, пра прыхільнасць, якую заслужыў у пана. Адна Агапка – як забітая; было шкада нават на яе глянуць.

На панадворку хоць і цёмна, але ціха. На чыстым небе поўнач. Сітка48 змяніла сваё становішча. Госці, захмялелыя ад моцных напояў, весяліліся. Нечакана нібыта маланка асвяціла хату і нейкі незвычайны шум пачуўся за сцяною. Пацямнела полымя свечак, усе заціхлі ды пазіралі адно на аднаго. Карпа быццам змяніўся з твару і, як непрытомны, гучна прамовіў: “Прыбыў мой госць” – і адразу ж загаварыў да сваіх сяброў пра нешта іншае. Але пасля гэтага здарэння дзіўная была перамена ў той хаце; кожнага апанаваў нейкі неспакой, некаторыя з прысутных бачылі загадкавыя і страшныя праявы: то на дварэ, то ў цёмных кутках хаты. Аднаму падалося, што нейкае страшыдла, зарослае валасамі, з-за сцяны ўглядаецца ў вакно; другому здалося, што на печы сядзіць нейкі карузлік з велізарнай галавою, чорны, як вугаль; іншы бачыць нібыта таго чарнакніжніка, які вучыў пана штукам шатанскім і золата рабіць. Карпа, убачыўшы трывогу асобных гасцей, смяяўся, казаў, што гэта моцная гарэлка стварыла такія дзівы, загадваў дудару граць і спяваць песні. Сярод гаманы і тлуму забылі пра ўсё.

Адчыняюцца дзверы: уваходзіць чараўнік Парамон. З-пад густых броваў агністым вокам прабег ён па гасцях і, стоячы яшчэ ля парога, так абазваўся:

Кланем49 вам, шаноўная дружына! Няхай вашую вясёлую кампанію радасць не пакідае, а маладой пары зычу згоды, любасці, багацця і заўсёды так весела прымаць і частаваць суседзяў і добрых сяброў.

Карпа вітае яго і просіць, каб сядаў на лаве на покуць. Расступаюцца госці, Парамон сядае за стол, спінаю апіраецца аб сцяну і ганарліва разглядвае ўсіх, хто стаіць перад ім. Карпа падносіць яму гарэлкі і закуску.

– А дзе ж твая Гапуля, гаспадыня маладая? Ці яна так занятая, ці, можа, таксама мяне не пазнала? Я пастарэў, а яна маладая вельмі, і ёй яшчэ трэба вучыцца, як жыць на свеце.

Карпа падвёў Агапку. Парамон зірнуў на яе маркотны твар і кажа:

– Не смуткуй, пажывеш, пакахаеш, і добра будзе.

Акім, селянін гэтае самае воласці, падданы пана К. Г., быў колісь з Парамонам у вялікай непрыязні. Будучы ў добрым гуморы, бо не любіў абмінаць чарку, успомніў нязгоды мінулых часоў, заклаў рукі за пояс, адставіў правую нагу і ў такой паставе, стоячы перад Парамонам і гледзячы яму ў вочы, так абазваўся:

вернуться

47

Запаведзь – абвяшчэнне з амбона пра тых, хто мае ў хуткім часе ўзяць шлюб.

вернуться

48

Сітка – сузор’е.

вернуться

49

Кланем! Кланемся! – Добры дзень! Вітаю!

1 ... 6 7 8 9 10 11 12 13 14 ... 26
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)