Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Биографии и мемуары » У каменным крузе
У каменным крузе - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

У каменным крузе

Электронная книга - «У каменным крузе». Краткое содержание книги:

“У каменным крузе” Георгія Валкавыцкага – дакументальны аповед аб ваенных падзеях лета 1943 – вясны 1944 года, удзельнікам якіх быў аўтар. Кніга напісана ў форме дзённіка, што з’яўляецца яскравым прыкладам і доказам яе дакументальнасці. Як свайго часу прызнаўся сам атар, ідэя спісаць свае ўспаміны, а лепш сказаць падзеі, яшчэ жывыя ў сэрцы і душы, нарадзілася ў 1946 годзе, калі ён толькі вярнуўся з ваенных сцяжын. Спісаныя некалі па “жывой памяці” перажыванні і захаваныя памяццю эпізоды сталі асновай “круга”. Няма тут прыўкрашання падзей, няма згушчаных фарбаў. Аўтар пісаў так, як было, не дадаючы і не аднімаючы падзеям а ні добрага, а ні кепскага. Кніга нечым сугучна творчасці Брыля, а для некаторых чытачоў з’яўляецца запісам іх жыцця, іх перажыванняў, іх лёсаў. Георгі Валкавыцкі, спісваючы свае ўспаміны, патрапіў адлюстраваць час, падзеі, месцы і тое, што тварылася ў чалавечых душах у тыя складаныя часіны. (Н.Г.)
1 ... 6 7 8 9 10 11 12 13 14 ... 22
Перейти на страницу:

Мішэль лютуе:

— Ёлупень! Працуй над ім, рабі яму ласку, а ён „без мяне”... „выбачай!”

І бярэ на варштат новага камедыянта. А мяне абмінае. І мне ад гэтага прыкра. Няўжо я такі нікудышні? Да таго, відаць, і ёлуп з ёлупаў. Ды прыходзіць одум: а каго мог бы я сыграць? П’еса невялікая, дзве жаночыя ролі і тры мужчынскія: бацька, сват і нарачоны. У бацьку ўвасобіўся сам рэжысёр і дырэктар тэатра, з роляй свата добра спраўляецца Янэк Шуміцкі. Клопат з нарачоным. Куды мне да гэтай ролі. Мішэль мае рацыю, буду выкідайлам. А мастацкую мрою выб’ю з галавы мячом.

Лагер наш дагэтуль слыў танцамі. Гулялі за нашай сцяной, у гродзенскай штубе. У кожную нядзелю, як толькі нашы страўнікі, напоўненыя спрыяльнай бручкай, ператвораць арганічнае змесціва ў актыўную энергію, з’язджаюць гарадскія дзяўчаты, прыходзіць Андрэ, прыязны француз, спускае з пляча акардэон, кладзе пальцы на белыя клавішы, расцягвае залатыя планкі і ўводзіць нас у кругаварот танца. І пад Rosamunde віруе барак да знямогі.

Але прыйшла вясна. Разам з Байдавымі спектаклямі абрыдла і Rosamunde. А за брамай футбольнае поле, пустыя вароты, без „часавых”. Ствараем каманду! Апытаў штубу. Вясковыя хлопцы толькі хмыкаюць:

— Футбол? А што гэта такое? З чым яго есці?

Ніхто з іх ніколі ў футбол не гуляў, ніхто нават не бачыў, як у яго гуляюць.

— Во, лапта — гэта гульня! — пераконваюць.

Дык такія ж адносіны „нашых” былі і да тэатральнай задумы. Сярод вясковых палякаў падобная пастава. Каманду склаў з гродзенцаў і прыгодных знаёмцаў. У гэтай справе я перагуляў Мішэля. Ён футболам не цікавіўся.

На першы бой выклікалі мы сваіх французаў. Змагаліся як „за вашу і нашу свабоду”. Рылі мураву камашамі і насамі — перамаглі. Акрыленыя ўдачай, не ўступалі і ў наступных баталіях. З забітымі мячамі, здабывалі і балельшчыкаў. Палякі сустракалі нас як герояў нацыі. Аднойчы, на прагулцы ўздоўж Hammer Teich, што за стадыёнам, пачуў я захоплены голас, скіраваны ў мой бок:

— O, patrz, patrz — nasz obrońca! Prawy bek!

Упершыню спазнаў смак славы.

Рэха перамог прыцягнула з горада новых футбалістаў. Ужо мы паказвалі салідную гульню. Клеілася гарадская зборная. Расля прага подзвігу.

Ад галавакружэння выбавіла паліцыя. Прагнала нас з нямецкага поля. Не выбіла толькі з галавы ідэі. Наўзбоч Steffeck Strasse, за яўрэйскімі могілкамі знайшлі мы дзікі лужок — і там, назіраючы за дарожным рухам, рыхтаваліся да вышынных узлётаў.

А тым часам Мішэль поўным ходам вёў тэатральныя рэпетыцыі. Атрымаў ужо і дазвол на пастаноўку, распрадаў білеты. А перад генеральнай рэпетыцыяй „нарачоны” заяўляе:

— Выбачай, Мішэль... і гэдэ.

Здавалася, героі змовіліся знішчыць тэатр. Але хоць і загналі дырэктара ў тупік, волі ягонай не зламалі. Непераборлівы ў сродках, не аблашчваў ганарліўцаў, выставіў на пробу наша сяброўства. Што было рабіць, падаў я сябру руку дапамогі, згадзіўся на ролю нарачонага. Ратаваў не так сябра, як ідэю — супольную. А роля як роля. Не надта каб складаная. Ды як яе адолець у маланкавым тэмпе? Рэжысёр дае палёгку, магу імправізаваць. Маім заданнем, перш за ўсё, паглынуць вачыма нарачоную, час ад часу кідаць рэплікі, і ў фінале хапіць абранніцу ў гарачыя абдымкі.

Экзамен залічыў я на тройку. З першым настаўленнем не было клопату. Мая партнёрка — чароўная дзяўчына, паглынаў яе з апетытам. І рэплікі былі што трэба. Апраставалосіўся ў канцы. Справа ў тым, што да чараўніцы заляцаўся сам рэжысёр. А тут — які шэльма! — крычыць на мяне:

— Цалуй яе! Ну, цалуй!

Аказваецца, я толькі падаваў від, што цалую. А трэба аўтэнтычна — уводзіў у сістэму Станіслаўскага. Глядач не любіць прыкідвання. А ў мяне, цельпука, маральныя цуглі, не хапае адвагі пацалаваць гераіню — баюся: пасля гэткага ўчынку яна адвернецца ад Мішэля. Ну і атрымаў па заслугах: нарачоная зірнула на мяне з дакорам. Абяцаю выправіць памылку пры адкрытай заслоне.

І вось той дзень. Сцэна на Appelbaum Strasse размаляваная казачнымі ўзорамі. Набітая зала. Прыйшлі не толькі нашы і французы, але і з горада. У першым радзе лагерны істэблішмент: абодва лагерфюрэры, іхнія падручныя, прыкарытная чэлядзь. Дрыжу ад хвалявання. Зыркаю на Мішэля — рассеўся ў фатэлі, пыхкае люлькаю, кіўкамі галавы адабрае маналог свата, быццам сядзіць у ціхім пакоі, а не ў люднай зале. Геній! Маці (Ганорка) ходзіць каля стала, рыхтуе пачастунак і ласкава лыпае на будучага зяця. А я з нарачонай (Ясяй) твар у твар. І бачу толькі яе вочы. Паглынаю іх (па сцэнарыю) і адкрываю (не па сцэнарыю), што яны зялёныя-зялёныя. Такіх вачэй не бачыў з роду. Смарагд самай высокай пробы.

— Што так глядзіш на мяне? — паўшэптам цікавіцца Яся.

— У цябе цудоўныя вочы.

1 ... 6 7 8 9 10 11 12 13 14 ... 22
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)