Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
На сьвятой зямлі - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

На сьвятой зямлі

Электронная книга - «На сьвятой зямлі». Краткое содержание книги:

Калі дванаццацігадовую полацкую князёўну Прадславу ахінула раскоша Сьвятога Духа і падказала ёй ісьці ў манастыр, ніякія спакусы дабротаў сьвецкага жыцьця ня спынілі навагі прыняць пастрыжэньне. Колькі ні галасіла ейная маці і як ні стараўся пераканаць яе ў перавазе людзкога жыцьця ейны бацька - князь Юры Сьвятаслаў Усяславіч, як ні спакушалі яе багатыя, знаныя жаніхі з князёўскіх родаў, і як, нарэшце ні стараліся ўзьдзеіць на яе родныя дзядзькі, не скарылася маладая князёўна. Голас Божы ў ёй выявіўся мацнейшым і непераадольным перад абліччам абы якіх спакусаў. І вось унучка славутага Полацкага князя-волата Ўсяслава становіцца манахіняй Еўфрасініяй, каб служыць Божай справе, будаваць манастыры, шырыць духовае слова, перапісваючы кнігі, малюючы абразы, вышываючы рызы, упрыгожваючы мастацкімі каштоўнасьцямі крыжы, выхоўваючы манашак у пашане і любові да Бога, дапамагаючы бедным.
1 ... 6 7 8 9 10 11 12 13 14 ... 27
Перейти на страницу:

У суботу ўвечары а шостай паломнікі выяжджаюць з мейсцаў сваіх стаянак да Храму Жываноснага Гробу. Сэрцы стукочаць ад усхваляваньня. Прыбліжаючыся да Галгофы, чуецца грэцкае чытаньне Павячэрніцы і слых прыемна вырозьнівае сьпяваньне Канона «Хваляю Марскою». Гэта вучні Духоўнай школы магутным сугаласьсем маладога, зычнага хору вяшчаюць сьвету малітоўныя галашэньні перад Крыжом Богачалавека. Паломнікі займаюць месцы вакол Кувукліі, на Галгофе і іншых цэнтральных прыдзелах Храма. Неўзабаве іншыя вернікі пакідаюць паломнікаў адных. Урачыста зачыняюцца дзьверы, і паломнікі застаюцца сам-на-сам з вялікшымі ў сьвеце хрысьціянскімі помнікамі. Колькі гадзінаў яны могуць самі ціха маліцца, як каму на душу пакладзена. Ціха тады ўва ўсіх Божых куткох вялікае царквы, адно чуецца шапаценьне вуснаў - словы ўдзячнасьці Вялікаму Пакутніку. І кажны тады неаднокраць успомніць ўсё сваё жыцьцё і праэкзаменуе яго ў сьвятле Божае праўды. Недзе каля адзінаццатай гадзіны ўначы дзьверы Храма зноў урачыста адчыняцца. У прысутнасьці прадстаўнікоў трох веравызнаньняў тады прапушчаецца ў Храм служачы Архірэй. Прагучаць унутранныя званы перад пачаткам Богаслужбаў: праваслаўнай, каталіцкай, армянскай. Тры дыяканы абыйдуць увесь Храм з панікадзілам. Пачнецца ютрань, пасьля Божая Літургія, з крыжовым абходам Кувукліі ў часе Вялікага Ўваходу. Пасьля памінаньне запісаных імёнаў з чытаньнем асобай збаўчай («разрешительной») малітвы. Затым - Прычасьце. Дараваньне Вялікоднае дзеля таго, што Гроб Гасподні ёсьць штодзённы і Вечны Вялікадзень, Парогам да Раю, вакном у вечнасьць. Гэта ёсьць мейсца найбольш магчымага на ўсёй зямлі набліжэньня да вялікага выратаваўчага чыну Богачалавека.

Паломнікі моляцца далей, сьпяваюць сьвятыя песьні ў сваёй роднай мове. Чуюцца незнаёмыя словы сірыйскае, армянскае, грэцкае, арабскае мовы; у іхняе разнагалосьсе плаўна ўліваюцца латынскія псальмы. Для праваслаўнага вуха нашых суродзічаў наймілей гучыць медзь стараславянскае, звыклае ім, мовы. Усе разам урачыста сустракаюць нядзелю, як дзень вялікага Ўваскрошаньня. Нядзельны Трапар у вуснах нашых суродзічаў асабліва вылучаецца сілай слоўнае выразнасьці і надзвычай уразліва гучыць асаннаю ідэі перадоленьня сьмерці праз самую сьмерць. Вось прарэзьлівы жаночы голас высока ўзносіцца над іншымі:

«Христос воскресе из мертвых...

Дзесяткі і сотні розных галасоў магутна падцягваюць:

смертию смерть поправ...

І ўжо як у набат усе разам сьцьвярджаюць вялікі гуманістычны сэнс Хрыстовага чыну:

и сущим во гробех живот даровав».

Ніколі яшчэ ў жыцьці Ўсеваладу Ціхановічу не даводзілася гэтак глыбака прымаць да сэрца гэтыя простыя і разам з тым наймудрэйшыя словы, напоўненыя самым асэнсаваным і найбольш прачулым зьместам. Яны рабіліся тут гэтулькі многазначнымі і так прыпадалі да сэрца, будзячы ў ім што ёсьць найбольш добрадзейнага і закранаючы самыя патаемныя струны чалавечай існасьці.

Ён пачуваў, што ўжо ніколі тыя струны не замоўкнуць у ім на ўсю моц і што ўжо цяпер ён ведае, да каго будзе ляцець у парываньнях скранутая са здраньцьвеньня душа. Ён вяртаўся з Храма апусьцелым перадранішнім Ерусалімам і ўся ягоная ўсхваляваная істота сьпявала хвалу Сьвятому Гораду, які прасьвятляў ягоную збалелую душу, лячыў яе раны, надзяляў яе сьвятлом і ўздымаў увысь. Усевалад цяпер ведаў, што недарэмна ён абраў гэтае далёкае падарожжа. Ужо дзеля адной той трапяткой радасьці, якая агарнула яго цяпер і будзіць надзею на лепшае, больш набліжанае да ўзору Хрыстовага, жыцьцё, паўнейшае ахвярнасьцяй і добрымі справамі, варта было сюды ехаць. Ён пачуваў сябе на сваёй хрысьціянскай Бацькаўшчыне, тут у гэтым абраным месьце. Сьвяты горад уводзіў яго ў вечны Ерусалім Нябесны, даў змогу дакрануцца да яго духоўных палацаў і апаліць сэрца тым вечным нязгасным агнём любові Хрыстовай, за які Табе, Творца, вечная ўдзячнасьць і найвялікшы Дзякуй. І Ўсевалад прыкленчыў да Ерусалімскае зямлі каля Дамаскае Брамы на пляцу і ад усяго расчуленага сэрца пацалаваў яе. І адразу пачуўся яшчэ больш акрыленым і лёгкім.

Першыя праменьні ўзыходзячага сонца неяк раптам асьвятлілі тую плошчу і кінулі колькі пасмаў на ягоны твар. І ён засьвяціўся нязнаным дагэтуль, сукрытым раней сьвятлом, што рабілі тыя хвіліны хады па вуліцах Сьвятога Граду найбольш шчасьлівымі з усіх зазнаных у жыцьці. Пачуцьці самі сабою выліваліся нескладанымі радкамі вершу ў гонар Вечнага Сьвятога Места, на вялікі жаль незапісанымі!

VII.

Крыжовым шляхам

1 ... 6 7 8 9 10 11 12 13 14 ... 27
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)