Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочая поэзия » Вынаходцы вятроў
Вынаходцы вятроў - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Вынаходцы вятроў

Электронная книга - «Вынаходцы вятроў». Краткое содержание книги:

Непарыўная сувязь з зямлёй Радзімы, грамадзянскае асэнсаванне часу і свайго месца ў ім, адказнасць сучасніка перад мінулым і будучым - вось асноўныя тэмы кнігі лірыкі Уладзіміра Некляева. Слова паэта - вобразнае, эмацыянальна ўзрушанае - паўнакроўна пульсуе і ў вершах, і ў баладах, і ў паэме Дарога дарог, якая прысвечана будаўнікам Байкала-Амурскай магістралі.
1 ... 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15
Перейти на страницу:
І мог сядзець яшчэ на сарака Зусім законна, бо ў маёй кішэні Ляжалі сорак ранішніх білетаў, Якія даў мне прафсаюзны дзеяч, Сказаўшы: «Хоць памры, а забяспеч...» Па сцэне бег узрушаны Палоній I Гамлету крычаў: - Ды зразумей ты! Я не магу ў пустую залу кідаць Шэкспіраўскія словы... Гэта смешна! Ён там ад іх аглухне! Ён адзін!.. Адказваў Гамлет: — Іх, Палоній, сорак. Глядзі на іх: усе яны сядзяць Крывыя, змрочныя, як каралі без тронаў, Двурушныя, як твой гофмайстар... Ім Дарма не трэба нашае мастацтва, Пляваць ім на яго! Ім толькі б жэрці, Ды хапаць больш, ды піць, ды ціскаць баб!.. I гэты вось, у восьмым радзе... Ён Сквалыга са сквалыг! Чаго прыплёўся, Што тут згубіў,— спытай яго,— і будзе, Нібы талмач будыйскі, нешта плесці Пра прыгажосць... гармонію... Душу, Якая жыць не можа без мастацтва, Ды ўсё гэта — Брахня! А праўда ў тым, Што мешчанін ён, і яму ў даўбешку Курыную — такі ж, як ён, сквалыга Увёў: ах, жывапіс! ах, музыка! тэатр! Як гэта тонка! — ляпнуць паміж іншым Пра нейкі там экзістэнцыялізм, Хоць што гэта такое, ён, пачвара, I знаць не знае... Ён, як ты, Палоній, Жыве за шырмай... Падслухоўваць, зыркаць, Разносіць плёткі скрозь, усё пра ўсіх Збіраць у папку, каб у нейкі час Яе таму падсунуць, хто нічым Не грэбуе, і ў барацьбе за месца, За трон вышэйшы і шырэйшы стол — За лёкая свайго яго прызначыць!.. Вось тут ён — зух. Вось тут — мастацтвазнаўца. О, каб жыццё было тэатрам! Ці Каб ён іграў гофмайстара на сцэне! 3 якой бы я вялікай асалодай Не рэквізітнай шпагай, а сапраўднай Яго праткнуў! I паглядзеў: якая Мярзоціна у ім замест крыві!.. Ён скончыў маналог. Палоній лыпаў Жахлівымі вачыма... Рэжысёр, Адміністратар, білецёр і нават Пажарнік так глядзелі на мяне, Нібы я зараз вытрасу з кішэні Не пачак ранішніх скамечаных білетаў, А сорак бомбаў... I тады!!! А Гамлет Сышоў са сцэны: — Едзеш у грыбы? — Пра што пытаць... Вядома, еду, Гамлет...
1 ... 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)