Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочая поэзия » Ліпеньскія навальніцы
Ліпеньскія навальніцы - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Ліпеньскія навальніцы

Электронная книга - «Ліпеньскія навальніцы». Краткое содержание книги:

Жывое, непасрэднае адчуванне роднай прыроды, любоў да людзей працы, захапленне гераічным і мужным — такія асноўныя тэмы новага зборніка паэтэсы.
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10
Перейти на страницу:

Вольга Іпатава

ЛІПЕНЬСКІЯ НАВАЛЬНІЦЫ

Вершы

Падрыхтаванае на падставе: Вольга Іпатава, Ліпеньскія навальніцы: Вершы — Мінск: Мастацкая літаратура, 1973. — 96 с.

© OCR: Камунікат.org, 2010

© Інтэрнэт-версія: Камунікат.org, 2010 

ПРЫГАЖОСЦЬ

Расквечана ружова-сінім неба, Рамонкі ўвысь пялёсткі узнялі, А гэта значыць — прыгажосць патрэбна Усяму жывому на маёй зямлі.
Зямлі, што спавівае нас туманам, Сячэ завеяй, сцюжаю пячэ, Дзе мы жывём так многа і так мала, Жадаючы бясконцага «яшчэ».
Свет мітусіцца, быццам у гарачцы, Нясуцца над планетай спрэчкі, свіст; ...У ціхай рэчцы між кустоў гарлачык Кладзе галоўку на зялёны ліст.

СОН-ТРАВА

За сіняю, сіняю даллю, Ісці і не год, і не два, Расце для мяне жаданая, Чароўная сон-трава.
Ліловы пялёсткаў россып, Зялёны вільготны мох... Знайду — і не прыйдзе ростань На роздум маіх дарог.
Не прыйдзе ніколі гора I нечы крыўдны папрок, I буду жыць без дакору На скрыжаванні дарог.
I зачыню свае дзверы, Спакойная, не захачу Пра лёсы чужыя, нявер'е I крыўду чужую чуць.
Ды, пэўна, у млявым спакоі I тыдня не пражыву... Не стану шукаць ніколі Чароўную сон-траву...

ЗАБЕЛЛЕ

Паміж азёр, як ветразь карабельны, Плыве на ўзвышшы вёсачка Забелле. Шумяць вятры жытамі навакол, Пяюць у чарацінкі азярныя.
Жанкі пасля даення рукі мыюць, I пахнуць луг і поле малаком.
I там маё дзяцінства засталося: Русалка, распускаючы валоссе, Над возерам сядзела на вярбе, Прываблівала хлопцаў да сябе.
Яны ўжо, раскрываючы раты, Збіраліся за ёй абы куды.
У вечнай рэўнасці жанчын маленькіх Мы заціскалі іх кашулі ў жменькі I прэч цягнулі — далей ад бяды. Да нас, свавольнікаў, не раз рука З кустоў цягнулася Лесавіка.
...Бабулін свет! Ён у маіх вачах
Я сыну казкі баю па начах I абяцаю звесці ў той прастор Да тых бароў, да сініх тых азёр, Дзе белая, як ветразь карабельны, Плыве на ўзвышшы вёсачка Забелле...

ПОШУК

Можа, і няўмела, і наіўна Я шукаю сэнс жыцця даўно. Мокра на руках трапечуць ліўні — Шэрае тугое палатно.
Абдзімае цёплы пыл калені, Ногі ў кроў збіваю зноў і зноў. Ападаюць кніжныя ўяўленні Туманамі ў глыб дзіцячых сноў.
Знаю — мне вучыцца і вучыцца! Гаманкія абысці палі, Неадкрытыя шукаць крыніцы, Піць, прыпаўшы прагна да зямлі...

* * *

Драўляная гаць пад Мядзелем Прапахла шчаўем і мятаю, Ды дзёгцем, ды ботам рыбачым. Пружыняць дошкі гарачыя. Праз луг, дзе дрэмлюць алешыны, Вуліца тая няспешная. А луг той зарос асокаю, А неба над ім — высокае... У сіне-духмяным марыве Стагоддзі сплываюць марамі — Вуліцай крочу драўлянаю, Што продкамі збіта — славянамі, Якія тут гаці пракладвалі I першыя вулкі выгадвалі. Валіліся дрэвы каляныя, Назвалі продкаў — драўлянамі... Крочу сваёй радзімай.                                           Яна Для трох народаў адзіная, На свеце самая мяккая Вада ў азёрах пад Мядзелем...

МОЙ ГОРАД

Л. Шайкоўскаму,

першаму сакратару

камсамольскай арганізацыі

ў Гродна

Жыву я ў гэтым горадзе, Свой адкрываю Сусвет, I зорак далёкіх горыч, I дом, дзе жыве сусед.
У радасці і у горы, У дождж, спякоту ці снег, Я адкрываю свой горад, У якім жылі да мяне...
*
Ранак ціўкнуў першай сініцай, Першым крокам змены рабочай. Чалавеку ж усё не спіцца, Ён бяссонна па вуліцах крочыць.
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)