Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » История » Пляц Волі
Пляц Волі - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Пляц Волі

Электронная книга - «Пляц Волі». Краткое содержание книги:

Гістарычны раман-дакумэнт «Пляц Волі» Алеся Пашкевіча прысьвечаны старонкам беларускае гісторыі, якія неразрыўна зьвязаныя з імкненьнямі да Вольнай Беларусі. Пляц Волі для аўтара ёсьць ня толькі адным зь менскіх пляцаў, але і сэрцам Вольнай Беларусі. Лёс беларускіх незалежнікаў і ў часы паўстаньня і змаганьня за нежалежнасьць БНР і ў часы нямецкай акупацыі зьвязаныя менавіта з гэтым пляцам.
Раман складаецца з некалькіх частак, маюць розных герояў, але нязьменнае толькі імкненьне да незалежнасьці Радзімы.
Першая частка распавядае пра першыя спробы стварэньня незалежнай БНР ды пра змаганьне за яе са зброяй у руках падчас Слуцкага збройнага чыну ў 1920 годзе, калі невялікая Случчына паўстала супраць бальшавіцкага прыгнёту за вольную Беларускую Народную Рэспубліку.
Кніга другая прысьвечаная таленавітаму палітыку і вайскоўцу, які у кожны момант сваго жыцьця імкнуўся дасягнуць аднае мэты ― вольнай Беларусі.
Нягледзячы на мастацкі характар твору, захапляе яго глыбокая гістарычнасьць, падмацаваная дакумэнтальнымі сьведчаньнямі.
1 ... 95 96 97 98 99 100 101 102 103 ... 199
Перейти на страницу:

Абмеркавалі бліжэйшыя планы, і Ядвігін Ш. усміхнуўся і кіўнуў Мамоньку:

― То ты, Язэп, раскажы ўсё ж нам, як партфель у Рэзаўскага адабраў!

Усміхнуўся і Мамонька:

― Губернатарскі дом камісары вызвалілі неўзаметку — і зніклі. Я з хлопцамі, значыцца, у кабінет камісара ўнутраных спраў… Шыльда яшчэ засталася… А там рэзрух, анікога. А на стале — партфель сімпатычны. Раскрылі — а там чыстыя блянкеты замежных пашпартоў, пратаколы, выпіскі. Ну не бегчы ж мне за гаспадаром, каб аддаць…

Тымі ж кароткімі днямі склаўся і беларускі ўрад. Выканаўчы камітэт, папоўнены кааптацыяй у яго склад сябраў Цэнтральнай беларускай вайсковай рады і некаторымі прадстаўнікамі нацыянальных меншасцяў, стаў першым беларускім «міністэрыюмам» — кабінетам міністраў. Новы дзяржаўны орган вырашылі назваць Народным сакратарыятам. Ягоным старшынёй застаўся Язэп Варонка. «Міністэрыюм» склалі пятнаццаць «народных сакратароў», сярод іх — Аркадзь Смоліч (сакратар земляробства) і Кастусь Езавітаў (сакратар вайсковых спраў). Паведамленне ад Народнага сакратарыята аб пачатку выканання ім сваіх абавязкаў 21 лютага распаўсюдзілі тэлеграфам — з пазнакай «Усім, усім, усім».

У той жа дзень была аддрукавана першая пастанова Народнага сакратарыята Беларусі:

Находящиеся на территори Белоруссии казенныя имущества, учреждения, капиталы и ценности в нихъ находящиеся и составлящия народную собственность, объявляются достояниемъ народовъ Белоруссии и переходятъ въ ведение и распоряжение Народнаго Секретариата БЕЛОРУССИИ. 

Временный Председатель… И. ВОРОНКО.

Управляющий Делами Л. ЗАЯЦЪ.

Тадышні будынак Губернатарскага дома на былым Верхнім рынку, на сённяшнім Пляцы Волі нагадваў, здаралася, кірмашовыя сутарэнні: невядома адкуль зносіліся сюды скрыні шакалады, цукар, шынялі, у вялікай колькасці вайсковыя дзягі, кулямёты. Перад прыступкамі стаялі нават два навюткія матацыклы…

― Хутка дом так закладуць, што й ня выйдзем, — засяродзіў старшынёву ўвагу на гэты гармідар Макар Краўцоў, а Варонка адно развёў рукамі:

― У расейскую рэвалюцыю Чхэідзэ ў Таўрыдскім палацы быў завалены яшчэ больш — туды нават акрываўленыя галовы рэзанай жывёлы звозілі, так што, выходзячы, ён і праз іх мусіў перадзыгаць…

Тут, у былым кабінеце губернатара (ён быў пазначаны дзесятым нумарам), а цяпер старшыні беларускага Народнага сакратарыята, узбуджаны памочнік гарадскога каменданта Васіль Муха адшукаў Езавітава і, не аддыхаўшыся, заспяшыў:

― У арсенале грабёж! Палякі цягаюць на вазы зброю…

― Дык там жа Гайдук! — не ўцяміў Езавітаў.

― Гайдук не пярэчыць…

― Давай хутчэй — у двары самаход!

― А можна з вамі? — не стрываў Макар Краўцоў.

― Хадзем…

Перад арсеналам — менскім складам зброі — і насамрэч стаяла некалькі падводаў, ужо амаль цалкам нагружаных вінтоўкамі і патроннымі скрынкамі.

― Хто старэйшы? — па-польску, саскокваючы з самахода, грозна выкрыкнуў Езавітаў. Жаўнер, што трымаў каня першай падводы, ураз абмяк і няпэўна кіўнуў на склад. Насустрач выбег Гайдук і «старэйшы».

― Я камендант горада палкоўнік Езавітаў. Уладай Народнага сакратарыята Беларусі загадваю перанесці зброю назад. Краўцоў, Муха, ахову — у арсенал!

З кузава самахода пасаскоквалі жаўнеры першага беларускага палка — чалавек з трыццаць. Са складовай вартай сабралася поўных два ўзводы. Перад такою сілай палякі мусілі скарыцца.

― Што ж, пададзімся пазычаць у бальшавікоў, ― адгаворваліся, носячы зброю назад…

Езавітаў строга агледзеў Гайдука (той паспеў начапіць навюткія пагоны штабс-капітана), уздыхнуў нездаволена:

― Табе, як сябру Вайсковай рады, перш-наперш не пра пагоны, а пра скарб радны думаць належыць!

Польскіх жаўнераў у горадзе большала. Легіянеры генерала Мусніцкага ноччу паралізавалі беларускія добраахвотніцкія пасты перад будынкам пошты, забралі трынаццаць мільёнаў рублёў, разрабавалі касы штаба міліцыі, некаторыя харчовыя склады, паранілі міліцыянера і жаўнера — і, дачуўшыся пра ўваход у горад нямецкіх войскаў, заціхлі.

Вечарам Езавітаў падпісаў новы загад:

Приказ № 3 по гарнизону города Менска.

22 февраля 1918 года.

1. Немцами занят Менск. Предлагаю гражданам воздерживаться от каких бы то было враждебных выступлений и сохранять полную лояльность…

Далей загадам усе вайсковыя часткі, што знаходзіліся ў горадзе, — акром польскага корпуса і нямецкіх частак, — аб'яўляліся беларускімі, а іх маёмасць і склады — уласнасцю беларускага народа. Асобна адзначаліся незаконныя польскія канфіскацыі:

1 ... 95 96 97 98 99 100 101 102 103 ... 199
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)