Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Дзе скарб ваш - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Дзе скарб ваш

Электронная книга - «Дзе скарб ваш». Краткое содержание книги:

У новую кнігу народнага пісьменніка Беларусі Янкі Брыля ўвайшлі апавяданні «пра час i пра сябе», эсэ на вострыя тэмы сучаснасці, лірычныя запісы i мініяцюры, дзе i роздум пра найгалоўнейшае ў жыцці, i шматфарбныя замалёўкі прыроды, сцэнкі з народнага побыту, i здаровы, іскрысты гумар.
1 ... 94 95 96 97 98 99 100 101 102 103
Перейти на страницу:

I гэта не проста слабасць, гэта малітва — на дапамогу.

Волат сусветнай літаратуры Леў Талстой у глыбокай старасці, як сведчаць яго запісы, маліўся сваёй маці, нібы дзіця, называючы милой маменькой тую, якое зусім не памятаў, да якое не звяртаўся з першым словам, асірацеўшы ў немаўлячым узросце, ведаючы яе толькі па расказах старэйшых ды па адзінай сямейнай рэліквіі, мініяцюрным сілуэце.

Алесю Адамовічу, нашаму незабыўнаму Сашу, у жыцці пашчасціла перш за ўсё тым, што ў яго была цудоўная маці. Праўда, i ён быў добрым сынам,— i я гэта бачыў, i я гэта ведаю. I ён, Алесь, не толькі як чалавек у жыццё, але i як пісьменнік у літаратуру ўваходзіў з гэтым непараўнальным словам. Ён i гаварыў сябрам, у тым ліку i мне, i пісаў, што пісьменнікам зрабіла яго маці, што першыя яго творы, раманы «Вайна пад стрэхамі» i «Сыны ідуць у бой», раней чым былі напісаны ім, былі перажыты, створаны ёю, яе жыццёвым подзвігам, а яму ўжо трэба было гэта запісаць.

Многія з прысутных тут памятаюць апошні шлях Ганны Мітрафанаўны. I я таксама бачыў, як урачыста-жалобнае шэсце спынілася каля глушанскай аптэкі, гаспадыняй якое Яна была ў гады падпольнай барацьбы, як каля гэтага сціплага будыначка, аднаго з пунктаў апоры ўсенароднага супраціўлення фашызму, былыя партызаны, што неслі дамавіну, паднялі яе на ўзнятых руках i так трымалі некалькі малітоўна ціхіх мінут. Хвалюючы момант нашай гісторыі.

За гады сяброўства з Алесем я даволі часта бачыўся, гаварыў з яго мамай, быў сведкам яе апошніх пакутаў. I вось ужо семнадцати год у маёй памяці жыве светлы вобраз гэтай жанчыны — разумнай i мужнай, па-народнаму няпроста простай, шчыра, спагадліва ўсмешлівай, справядлівай i добрай.

У сваім апошнім з апублікаваных пры жыцці твораў — у аповесці «Vixi» («Пражыта») — да вобраза маці Алесь вярнуўся яшчэ раз. 1 гэта ў яго не спад жыццёвай траекторыі, не праяўленне расчулена-патольнай слабасці, зрэшты, так зразумелай у старасці кожнага чалавека, не паўтор пройдзенага ў творчасці,— гэта далейшы ўздым яго быстрага розуму, светлай душы, самабытнага таленту. Гэта, нарэшце, i яго своеасаблівае вяртанне да жыццядайных родных каранёў. Вобраз маці з партызанскай дылогіі, i там пасвойму модны i абаяльны, у спавядальнай аповесці «Vixi» загаварыў з хвалююча большым пранікненнем у матчыну душу, з яе агульналюдскай i, разам з тым, арыгінальна беларускай глыбінёй чалавечнасці, якою яна, яго мама, жыла i ў вайну, i пасля, i будзе жыць у сынавым новым, дасканалейшым паказе, у апошнім, сакраментальным слове яго, якое — спадзяемся — паўторыцца на іншых мовах свету.

Здаецца, нядаўна гэта было, калі i я, па праву дружбы з сынам i глыбокай пашаны да маці, прымаў удзел у развітанні з гэтай выдатнай жанчынай, прамаўляў каля яе магілы, у той дзень побач толькі з мужавай.

А сёння хочацца сказаць:

Мілая Ганна Мітрафанаўна, як жа зарана вы прынялі сюды вашых любых сыноў, i медыка, i літаратара!.. Нам, паплечнікам па жыццёвай справе вашага меншага, не хапае яго i будзе далей не хапаць у нашым трывожна-шалёным часе, у нялёгкай пісьменніцкай службе народу,— Алесевага дужага пляча, яго энергіі i яснасці думкі...

Пацяшае, радуе тое, што ён не толькі жыве i будзе жыць у памяці многіх як чалавек, але i тое, што засталіся, ёсць i будуць яго творы. Учора, калі ўручаліся прэміі ягонага імя, было прыемна пачуць, як адзін з наймаладзейшых лаўрэатаў, журналіст, шчыра i ўдзячна гаварыў пра тое, як ён чытае Адамовіча, якім сучасным, латрэбным бачыцца яму гэты сапраўдны пісьменнік. Будзе чытацца ён i далей, i многімі. Гэта i ёсць яго найлепшы помнік.

А гэты, які мы з вамі, дарагія Алесевы родзічы, сябры, землякі, святочна адкрываем, магутны валун з беларускага поля, хай будзе вечным знакам на матчынай, на бацькавай зямлі, да я кое ён, пашыбаваўшы па вялікім свеце, па-сыноўняму пажадаў вярнуцца.

1995

У СВЕТЛАЙ ВЕРЫ [41]

I мне, дарагія сябры, прыемна быць сярод вас, беларусаў або прыхільнікаў беларушчыны з розных краін далёкага ці блізкага замежжа, зноў сустракацца з вамі, бачыць i чуць вашу шчырасць, заклапочанасць далейшым лесам нашай мілай, шматпакутнай Радзімы, нашай мовы, нашай будучыні.

I ад учарашніх выступленняў, i ад сённяшняга «круглага стала» ёсць у мяне i такое ўражанне,— амаль усе мы, па-свойму, значна лепш ведаем, што i як павінны рабіць другія, а менш пра тое, што павінны рабіць мы самі, прытым рабіць як найлепшым чынам. Была, вядома, крытыка i справядлівая, якое нельга не ўлічваць, аднак было i тое, што можна назваць то наіўным, то дробязным патузваннем, у тым — i кіраўніцтва нашага згуртавання...

вернуться

41

На сустрэчы кіраўнікоў беларускіх суполак у блізкім i далёкім замежжы.

1 ... 94 95 96 97 98 99 100 101 102 103
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)