Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Міланькі - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Міланькі

Электронная книга - «Міланькі». Краткое содержание книги:

Гэта чацвёртая кніга прозы Генрыха Далідовіча. Новыя аповесці «Міланькі» і «Завуч» працягваюць адну з любімых тэм пісьменніка — паказ жыцця вясковых настаўнікаў. Чытач зноў сустрэне герояў, якія ўжо знаёмыя па аповесці «Усё яшчэ наперадзе». Яны цяпер паказаны больш пасталелымі, бліжэй далучанымі да жыцця і да сваёй працы, глыбей дакранёнымі да пачуццяў сяброўства і кахання. да нялёгкага працэсу станаўлення маладой сям'і.
1 ... 95 96 97 98 99 100 101 102 103 ... 155
Перейти на страницу:

Дзеці не зважалі на такога госця-свавольніка. Ён, кормячыся ля школы і ўжо зусім прывыкшы да людзей, вось кожны дзень садзіўся на гэты люфцік, пазіраў у пакой і чакаў пачастунку.

Васілец не захацеў крыўдзіць даўно знаёмага госця няўвагаю, падышоў да акна, падміргнуў, а потым дастаў з кішэні пінжака загадзя прыгатаваную скібачку хлеба, адламаў краёк і падаў. Шпак з радасцю зазыркаў маленькімі вочкамі, нагнуўся, схапіў з далоні хлеб і пырхнуў назад. Апусціўся ў блізкі скверык на парыжэлы ўжо за жнівень дзірван.

Адразу ж, як зваліўшыся з неба, падляцелі тры зусім маладыя, сёлетнія, шпачкі — яшчэ ў шараватым, мяккім, неабсіўраным пер'і, вельмі бойкія і палахлівыя. Мігам адабралі ў бацькі спажыву, піхаючы адзін аднаго, раздзяўблі, пахапалі крошкі і разляцеліся.

Васілец кінуў праз люфцік шпаку-бацьку астатак хлеба, усміхнуўся і падумаў: «Яшчэ нядаўна ты, наш мілы свавольнік, адзін выгульваў, весяліўся, толькі сам ласаваўся ля пас, а цяпер ужо табе трэба думаць і пра іншых. Вось так, браце...»

Як убачыў, што шпак са смакам дзяўбе скібку, Васілец задумліва паківаў галавою і адвярнуўся ад акна. Не ўзняў рукі і не зірнуў на гадзіннік, але адчуў: вось-вось павінен ужо закончыцца ўрок. Прыпыніўся ля крайняй парты, прыслухаўся — і праз зачыненыя дзверы добра пачуў: напраўду тэхнічка, ужо смела зарыпеўшы дошкамі, прайшла па калідоры, зняла з цвічка стары медзяны званок, ненаўмысна, мусіць, зачапіла ім аб сцяну, а пасля звонка задзынкала.

— Пасядзім яшчэ крыху, сябры, давядзём работу над памылкамі да ладу...— прамовіў Васілец, бачачы, як васьмікласнікі (а ён і сёлета выкладаў ім беларускую мову і літаратуру, быў іхнім класным кіраўніком) з зайздрасцю пазіраюць праз вокны на двор, на вольных ужо дзяцей.

Васьмікласнікі, хоць і стаміліся ўлад, зноў моўчкі пагнуліся над сшыткамі, зморшчыліся ад яркага вераснёўскага сонца, што цяпер з прыпёкам свяціла праз шыбы, адбівалася ад зялёненькіх парт і белых сцен, празрысціла і грэла паветра ў класе: пакой быў з паўднёвага боку. А Васілец пачаў зноў хадзіць між радоў і пазіраць, што ўсе пішуць.

Чуў: дзяціны гоман ды тупатня, што так мігам усчаліся, гэтак жа хутка пачалі і заціхаць, чуцца з кожнаю хвілінаю ўсё далей.

Але і ён, як нядаўна і дзеці, крышку з зайздросцю паглядзеў, як падаліся ўжо дахаты калегі. Спачатку вымкнуліся са школы мужчыны: настаўнік матэматыкі Сліж і фізрук Васіль Іванавіч. За імі без спеху, нага за нагу, неўзабаве пашпацыравала настаўніца фізікі і матэматыкі Таццяна Сяргееўна — сёлета, здаецца, яшчэ болей стройная, заўсёды з густам апранутая, прыгожая, але гэтакая ж, як і летась-пазалетась, дзіўная, адметная ад усіх жанчын-настаўніц. Ні на кога не падобная. А то і не падобная нават на тую, якой была сама ўчора ці пазаўчора.

Здаецца, на нейкі міг, нібы пазіраючы на сад ці на сталоўку, Таццяна Сяргееўна кінула позірк на гэтыя вокны. Глянула з дакорам: сёння яны паспрачаліся.

Васілец цяпер не захацеў шмат пазіраць на гордую Таццяну Сяргееўну — яна ніколі не прызнаецца, што нешта не так робіць, не так думае, як трэба,— апусціў галаву і пайшоў далей тупаць між парт.

«Заўтра-паслязаўтра неяк памірымся з гэтай Таццянай Сяргееўнай, паладзім: колькі нават за гадзіну бывае між настаўнікамі вось гэткіх — пра работу — спрэчак... Што было б, каб за ўсё злаваў! Тады і няможна было б працаваць у школе...»

...Калі дзеці пайшлі дадому і ён застаўся адзін у вялікім класе, дык адкінуўся на спінку крэсла і заплюшчыў вочы. У твар ды ў шыю прыпякала сонца, сляпіла вочы. Набухалі скроні, і балела патыліца, а ў галаве, здаецца, нешта шумела. Можа, і кроў, што дагэтуль шчодра прылівала і прылівала да мазгоў. Здаецца, усё яшчэ чуў, што сам гаварыў, што гаварылі дзеці за шэсць сённяшніх урокаў.

Пасядзеў яшчэ крыху, паставіў на стол локці і падпёр падбародак далонямі. Пасля выпнуў грудзіну, выцягнуў рукі ў бакі, памахаў імі. Падхапіўся.

«Брыдка, брыдка нават падумаць, што стамляюся на дваццаць шостым годзе жыцця! Што ж тады гаварыць Івану Сямёнавічу: яму налета будзе шэсцьдзесят?!»

Склаў у вялікую кіпу сшыткі, узяў іх і падаўся ў настаўніцкую.

Якраз зазваніў званок на першы ўрок другой змены.

Адчыніліся дзверы настаўніцкай — і з яе з класным журналам выйшла новая, зусім яшчэ маладзенькая настаўніца другога класа. яна сёлета падмяніла Маю Сцяпанаўну: тая гадуе маленькага сына. За настаўніцаю, усміхаючыся, выйшлі сталыя мужчыны: Міхаіл Апанасавіч і завуч Міхась Рыгоравіч. Калі зірнуў на іх, Васілец не вытрываў і ўсміхнуўся: і Міхаіл Апанасавіч, і Міхась Рыгоравіч былі амаль аднаго, сярэдняга, росту, амаль адных, недзе каля пяцідзесяці, гадоў, абодва чырванашчокія, тоўсценькія, як баравікі. Абодва любілі насіць наперадзе, у верхняй кішэньцы пінжака, ручкі - у Міхаіла Апанасавіча бачыліся два хвосцікі ад самапісак, а ў Міхася Рыгоравіча аж тры.

1 ... 95 96 97 98 99 100 101 102 103 ... 155
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)