Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Высокае неба ідэала - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Высокае неба ідэала

Электронная книга - «Высокае неба ідэала». Краткое содержание книги:

Назву кнігі даў радок з верша паэта. Высокае неба ідэала — той крытэрый, які вызначае аўтарскія імкненні і ў паэзіі, і ў крытыцы, і па ідэйна-эстэтычным рахунку жыццёвай праўды і чалавечнасці. Паэт і асоба, пісьменнік і жыццё, літаратура і сучаснасць — у такой сувязі разглядаюцца ў кнізе асобныя творы і праблемы літаратурнага развіцця. У жанравых адносінах гэта назіранні і палеміка, роздум і позірк з творчай майстэрні, гэта артыкулы і эсэ, гутаркі і нататкі пра паездкі за мяжу.
1 ... 94 95 96 97 98 99 100 101 102 ... 124
Перейти на страницу:

Прывяду і яшчэ адзін, супрацьлеглы факт, са свету нашага ўспрымання паэзіі. На днях дачка заяўляе, што не хоча вучыць верш, дакладней, страфу з верша, якую выбрала для яе настаўніца да нейкага школьнага мерапрыемства. Чаму? — Бачу, што верш не падабаецца. Пытаюся, чаму не падабаецца. Ты вось паслухай, кажа яна, што гэта за верш, і чытае, трохі наўмысна націскаючы:

А грозны наблізіцца час, не знойдзе Заслонаў спакою, праз нетры прыскоча да нас, сціскаючы верную зброю…

Яе ж каментарый: «Што ён заяц, што прыскоча… Непрыгожы верш».

Я згадзіўся з ёй. Верш цяжка чытаецца, не ўспрымаецца ні зрокава, ні слыхам: «праз нетры прыскоча…»

Так, мы забываемся часам, што паэзія, не скажу — прыгожая славеснасць, бо гэты тэрмін гучыць трохі па-эстэцку, скажу: хлеб духоўны, хлеб для душы чалавечай. I колькі трэба клопату і любві, каб хлеб гэты быў належнай якасці, каб адпавядаў запатрабаванням нашага сучасніка.

«Паэт — утысячароны чалавек». Творчасці сваёй ён належыць усімі фібрамі сваёй душы. Ён неаддзельны ад сваёй чалавечай сутнасці, ад сваёй асобы. Яго ж асоба, яго характар, яго пераконанні, яго светапогляд звязаны з жыццём. I вось пакуль у гэтым ланцугу — паэт — асоба — жыццё — усе элементы непарыўна злучаны, пакуль паміж імі падтрымліваецца дзейсная — як прамая, так і зваротная — сувязь, слова яго будзе напоўнена жывым паэтычным зместам, будзе свяціцца вялікім ідэйна-маральным і грамадзянскім сэнсам. Калі ж гэтая сувязь парушаецца і адбываецца замыканне — слова перастае жыць і свяціцца, яно робіцца «кимвалом бряцающим». А чалавеку, а народу нашаму патрэбны словы жывыя, словы, якія хвалююць, узбагачаюць, спрыяюць яму ў яго будні і святы.

1974 

ВОБЛІК ЧАЛАВЕКА - ВОБЛІК ЧАСУ

А. В я р ц і н с к і. Я ўдзячны, Мікалай Паўлавіч, «Литературной газете», па ініцыятыве якой змог пазнаёміцца з Вамі бліжэй… Я ведаў Вас і раней не толькі як матэматыка, але і як чалавека, які цікавіцца літаратурай і мастацтвам, сябруе з пісьменнікамі. Ведаў, што пры ўсёй Вашай занятасці Вы і самі часам бярэцеся за пяро. Вы напісалі аповесць пра ленінградскую абарону, у якой прымалі ўдзел. А іншы раз, калі я не памыляюся, звяртаецеся і да вершаванай мовы?

М. Я р у г і н. Так, бывае… Неяк захацелася падзяліцца сваімі пачуццямі з аднапалчанінам, выказаў іх у вершы, які так і назваў «Пісьмо сувязному». Мой друг акадэмік Красоўскі піша мне часам пісьмы ў вершах, я раблю спробы адказваць гэтак жа. Да юбілею Кандрата Крапівы я прысвяціў яму вершаванае прывітанне…

А. В я р ц і н с к і. Той факт, што матэматыкі часцей пішуць вершы, чым вучоныя іншых прафесій, відаць, не выпадковы. Ці не пацвярджае ён выказаную некім думку, што паэзія ўзнікае з плённай спрэчкі паміж матэматыкай і музыкай?.. Ну ды гэта між іншым. Я хацеў сказаць, што наша з Вамі знаёмства было для мяне вельмі карысным. Я меў магчымасць лепш зразумець свет вучонага, склад яго мыслення, адносіны да літаратуры і мастацтва.

М. Я р у г і н. Мяркую, што Вы больш не адносіце мяне да прыхільнікаў «матэматызацыі» паэзіі?

А. В я р ц і н с к і. Не, Ваша пазіцыя тут праяснілася для мяне. Асабліва калі я прачытаў Вашы заўвагі на палях свайго зборніка. Ну, вось гэтыя, напрыклад: «Паэзія накопліваецца ў душы і потым знаходзіць выхад у слове», «Раўнадушнасць і паэзія — антыподы, альбо — альбо…», «Машыне гэта не пад сілу — убачыць цэнтр цяжару жыцця». Павінен прызнаць, што наконт «цэнтра цяжару жыцця» Вы вельмі добра сказалі. Здаецца, паэзія менавіта з гэтым «цэнтрам» і мае справу. І менавіта недзе тут праходзіць водападзел паміж ёй, паэзіяй, і ўсякімі сурагатамі і падробкамі пад яе.

М. Я р у г і н. Матэматызацыя паэзіі — ідэя, можа быць, найбольш фантастычная і неразумная: настолькі складаная псіхіка чалавека ў той сваёй частцы, якая нараджае паэзію, мастацтва. 

А. В я р ц і н с к і. Вы маеце рацыю. Але тым не менш ідэя гэта, дакладней кажучы, ідэя штучнага розуму, штучнага інтэлекту даволі актыўна дэбатуецца ў друку. Толькі ў апошні час трапіліся мне на вочы два інтэрв’ю на гэтую тэму з вядомымі вучонымі — з М. М. Амосавым і В. М. Глушковым. І логіка разважанняў, напрыклад, апошняга з іх, акадэміка Глушкова, такая: не існуе працэсу перапрацоўкі інфармацыі, які б не мог быць узноўлены ЭВМ. А паколькі любая, без выключэння, творчасць урэшце таксама перапрацоўка інфармацыі, то… Вывад тут як тут.

1 ... 94 95 96 97 98 99 100 101 102 ... 124
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)