Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Сцягі над штыкамі - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Сцягі над штыкамі

Электронная книга - «Сцягі над штыкамі». Краткое содержание книги:

Піліп Рыгоравіч азірнуўся на мяне, весела бліснуў маладымі вачамі. Зусім не дзеля прыгожага эпітэта, якім належыць узвысіць генерала, пішу я гэтае слова — «маладым». У яго сапраўды маладжавы твар. Па вачах, шчаках i нават па снежных вусіках чалавеку ніяк нельга даць столькі год, колькі ён у сапраўднасці пражыў,— без нечага невялічкага семдзесят. Выдавала... шыя. О, гэта здрадлівая частка цела! Яна выдае не толькі жаночыя гады!
1 ... 93 94 95 96 97 98 99 100 101 ... 116
Перейти на страницу:

Камісар старанна выводзіў пэндзлем кожную літару. Прайшло паўгадзіны, i на брані запалымнелі два словы: «ТОВАРИЩЪ ЛЕНИНЪ»

Лагун адышоў ад байцоў, палюбаваўся на гэтыя добрыя словы, на свой браняпоезд, на момант застыў, як у ганаровай варце. I ўсе, хто стаяў тут, змоўклі. Адзін Валодзька раптам кінуўся да платформы i пальцаMi выцер невялічкі падцёк фарбы пад літарай «р» — каб прыгажэй было.

Падышоў Арэф'еў, таксама пастаяў, паглядзеў на надпіс. Спытаў у Лагуна:

— Фарба засталася?

— Ёсць яшчэ! Напішу на паравозе.

— Чакай. Фарба патрэбна на другое.

— На што?

— Памёр машыніст.

— Пла?..— хацеў спытаць Лагун i не скончыу слова, твар яго перасмыкнуўся, чалавек-асілак зусім па-дзіцячаму ўсхліпнуў, па шчоках, пабітых некалі ў маленстве воспай, пацяклі слёзы. Ён не саромеўся ix i доўга не выціраў. Стаяў з апушчанымі рукамі, вымазваючы пэндзлем штаны, праз слёзы глядзеў на захад, куды імкліва беглі рэйкі, дзе зноў усталявалася цішыня — мір.

Валодзька спачатку няўцямна пазіраў то на Лагуна, то на Арэф'ева, потым заплакаў наўзрыд:

— Дзядзечка даражэнькі...

Тады Лагун спахапіўся i, як бы злуючы на сябе, сарваў з галавы шапку. I ўсе знялі шапкі.

У Навазыбкаве салдаты рэвалюцыйнага палка сустракалі браняпоезд са сцягамі. Чыгуначны аркестр іграў «Інтэрнацыянал».

МАТРОС З «АЛЕГА»

...Паднялі нас па сігналу баявой трывогі. Хоць час быў неспакойны — на Доне, на Волзе ўзнімалася контррэвалюцыя, а побач, у Фінскім заліве, нахабна плавалі немцы, паказвалі сваю сілу,— крэйсер, наш даўно ўжо не выходзіў у адкрытае мора, стаяў на Кранштацкім рэйдзе, а таму мы, матросы, кажучы па-простаму, троху разленаваліся. Не верылі ў марскі бой. Англійскія буржуі ў заліў не пасунуцца: пабаяцца нас i немцаў.

Тыя з братвы, каму не па нутру была стаянка на якары, запісваліся ў сухапутныя атрады, каб пайсці на фронт.

Права выбіраць камандзірамі сваіх жа матросаў не магло не адбіцца на флоцкай дысцыпліне. Некаторыя лічылі, што галоўнае — разбурыць усё старое, што напрыдумлялі паны афіцэры, а тады, маўляў, нам мора па калена, тады адразу запалім пажар сусветнай рэвалюцыі.

Але трывожныя ўдары карабельнага звону, ад якіх пачалі адвыкаць, падхапілі людзей у міг. Ніхто не ішоў у развалку — ляцелі так, што ад тупату ног па жалезных лесвіцах гудзеў бранявы корпус крэйсера. Гул гэты электрычным токам біў у сэрца, калі я, пераскокваючы цераз пяць усходцаў, узбіраўся ў артылерыйскую вежу.

Што здарылася? Чаму трывога? Адкуль наступае вораг?

Я камандаваў насавой вежай буйнога калібру, да рэвалюцыі на гэтай пасадзе лейтэнант быў.

Далажылі аб гатоўнасці гармат к бою. Але куды страляць, калі карабель мертва стаіць на якары? Няўжо вораг падышоў да Кранштата? Чаму ж маўчаць машыны? Чаму не выходзім у мора? З такімі пытаннямі наступалі на мяне матросы. Але я ведаў столькі ж, колькі i яны.

Ды прагучалі яшчэ больш незразумелыя каманды: адбой баявой трывогі i адразу ж — сігнал пастраення на верхняй палубе, чаго, між іншым, таксама даўно не было, бо такое пастраенне лічылі афіцэрскай выдумкай i на мітынгі збіраліся проста так — па сігналу сэрцаў, па клічу камісараў.

Аднак у той дзень ніхто слова не прамовіў пра «аднаўленне старых парадкаў». Пастроіліся хутчэй, чым да рэвалюцыі, калі была палачная дысцыпліна, можа, нават хутчэй, чым год назад, у верасні семнаццатага, калі рускія караблі пайшлі ў Рыжскі заліў, да Маанзундскіх астравоў, насустрач нямецкаму флоту. Тады матросы не бранёй, a грудзьмі сваімі перагарадзілі кайзеру дарогу на рэвалюцыйны Петраград.

Няўжо зноў немцы? Ці, можа, паднялі паўстанне недабітыя буржуі, тут, у Петраградзе, каб падтрымаць контррэвалюцыю на Волзе?

Каманда крэйсера ў той час была няпоўная: пайшлі атрады на фронт, неслі каравульную службу ў Піцеры. Чалавек чатырыста застыла ў шарэнгах на палубе, гатовыя на бой i на смерць. Ніводнага слова. Толькі вочы, позіркі вачэй выдавалі нецярплівасць: што здарылася? Кажы хутчэй, камісар!

Камандзір крэйсера, камісар, члены судавога камітэта i чалавек у цывільным — пэўна, ён прывёз трывожную навіну! — стаялі перад строем, каля парэнчаў, такія ж засяроджаныя, але не па баявому напружаныя, а як бы прыбітыя бядой, горам.

Гаварыць пачаў камісар. Голас, заўжды спакойны, перарываўся, быццам у твар яму біў дзевяцібальны вецер i чалавек захлынаўся ад гэтага ветру.

— Таварышы матросы! Браткі! — так ніколі раней ён не звяртаўся, бо прыйшоў на крэйсер з завода.

Такі зварот яшчэ больш пасцярожыў нас.

1 ... 93 94 95 96 97 98 99 100 101 ... 116
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)