Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Другие документальные фильмы » Трэба ўявіць Сізіфа шчаслівым [(Хронікі беларускага інтэлектуала)]
Трэба ўявіць Сізіфа шчаслівым [(Хронікі беларускага інтэлектуала)] - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Трэба ўявіць Сізіфа шчаслівым [(Хронікі беларускага інтэлектуала)]

Электронная книга - «Трэба ўявіць Сізіфа шчаслівым [(Хронікі беларускага інтэлектуала)]». Краткое содержание книги:

Трэба ўявіць Сізіфа шчаслівым [(Хронікі беларускага інтэлектуала)]
1 ... 93 94 95 96 97 98 99 100 101 ... 153
Перейти на страницу:

И.М. Бобков".

Дарэчы, калі Аляксандр мне сказаў пра артыкул у энцыклапедыі, я з ім быў яшчэ, лічы, незнаёмы. А пасля мы ссябраваліся. Ён дарыў мне свае новыя энцыклапедычныя выданні і дзівіў неверагодна плоднай мыслядзейнасцю. Ды не толькі гэтым... Аднойчы ў прыватнай размове прызнаўся, што ўжо колькі год тры разы на дзень сам сабе робіць уколы інсуліну, бо ў яго дыябет першай ступені. Паколькі я і па сёння што тое дзіця баюся ўколаў, дык гэтым ён мяне ўразіў яшчэ болей...

А потым нехта (і блізка не ведаю, хто), груба кажучы, "кінуў" Аляксандра на грошы, і той патрапіў за краты. Мог атрымаць палёгку, аднак не саступіў дзеля праўды. А як вярнуўся на волю, дык адразу зноў ухапіўся за сваю ношку...

Аляксандр быў радыкальным антыкамуністам і беларускім нацыяналістам. А вось з мовай у яго не заладзілася. Ён працаваў у нашым калегіюме (між іншым, заўсёды ганарыўся гэтым) і на пачатку кожнага новага курса выбачаўся перад студэнтамі, што пакуль у яго аніяк не атрымліваецца прамаўляць на мове. Тады я суцяшаў: затое ты вучыш расейцаў сусветнай філасофіі, якую ў тваіх энцыклапедыях па-руску выкладаюць беларусы. І гэта куды больш важна, чым твой персанальны спосаб маўлення.

Магутны дойлід сышоў з жыцця ў 54 гады, і я ўпотайкі моцна плакаў!

***

Дарэчы, пра мову. Якраз у дзевяностыя гады жарсны нацыянал-дэмакратычны рух падзяліў адукаванае беларускае грамадства паводле стаўлення да мовы. Той, хто размаўляў (ці хаця б спрабаваў размаўляць па беларуску), - быў наш. Усе астатнія зрабіліся чужымі, нават калі яны палымяна дэманстравалі свой антыкамунізм. У тую пару ніхто нават не здумляўся, што гэта трагічная аблуда. Безальтэрнатыўна панавала думка: без мовы нацыя загіне. Таму кожны, хто мовы цураецца, - выпадковы прыблуда на нашай зямлі.

А з іншага боку заставалася ладная плойма беларускіх інтэлектуалаў, якія зацята не жадалі прачынацца ў Беларусі. Акрамя пашпарта і жытла іх па ранейшаму нішто не яднала з нашай краінай. Начавалі яны ў Беларусі, а прачыналіся ў расійскім культурніцкім топасе і ў ім жа засыналі. Пра гэтую сітуацыю Алесь Анціпенка надрукаваў выдатны артыкул "Рэпрэсіўныя інтэлектуалы і Беларусь" у часопісе "Партызан" (№7, 2008 г.). Я з вялікім задавальненнем перадрукоўваў бы яго сюды, бо лепшай аналітыкі на гэтую тэму не сустракаў. На жаль, ён залішне ёмісты і самадастатковы, каб уціснуць яго ў гэты кантэкст хаця б фрагментамі.

Вайна "белай" і "чырвонай" ружаў доўжылася недзе палову стагоддзя. Вайна беларусаў з "рускім светам" (такога выразу тады не існавала) лішне не задоўжылася. Рускаміраўцы пакрысе запэўніліся, што ніхто ім тут рук выкручваць не будзе, а зацятыя нацыяналісты змірыліся з тым, што спехам пакуль нічога не пераробіш і застаецца адно чакаць, што мова сама з сябе набрыняе такой моцай, якая вырашыць праблему на нашу карысць.

Бадай, першымі сістэмна адсланіліся ад згаданай непамыснасці якраз філосафы. Прынамсі тыя, хто акрэсліваў сябе досыць умоўным Мінскім філасофскім колам.

Да месца заўважу, што філасафічнае ўз’яднанне "беларусаў" з "рускімі" адбылося на подзе нашай, беларускамоўнай прасторы. Бо на той час менавіта тут быў цэнтр сілы. Мы стваралі газеты, часопісы, альманахі, выдавалі кнігі, перакладалі замежных філосафаў... Карацей, нас, як хваля, узносіла прага ўласнага інтэлектуальнага мыслення. І разумнейшыя з рускіх не маглі гэтага не заўважыць. Асабліва выразна тое было бачна на фоне ўласна рускамоўнага філасофскага дыскурсу, які без Масквы абмяк, што той дзіравы балонік. І нават асобныя цікавыя праекты, як ЕГУ з дэпартаментам філасофіі і ўнікальным часопісам "Топас" (перадусім заакцэнтую прозвішча Тацяны Шчытцовай), не ратавалі сітуацыю.

1 ... 93 94 95 96 97 98 99 100 101 ... 153
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)