Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Публицистика » Парастак радка, галінка верша
Парастак радка, галінка верша - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Парастак радка, галінка верша

Электронная книга - «Парастак радка, галінка верша». Краткое содержание книги:

Кнігу вядомага беларускага паэта, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР імя Я. Купалы Рыгора Барадуліна склалі крытычныя артыкулы і эсэ, прысвечаныя праблемам паэтычнага майстэрства і мастацкага перакладу. Чытач знойдзе тут і творчыя партрэты паэтаў П. Броўкі, П. Панчанкі, Г. Бураўкіна, В. Зуёнка і інш. Кніга напісана вобразна, ярка, жыва.
1 ... 91 92 93 94 95 96 97 98 99 ... 108
Перейти на страницу:

У Беларусі існуе некалькі перакладаў «Слова пра паход Ігаравы». Вялікі паэт славянскага свету Янка Купала зрабіў празаічны пераклад і паэтычны, я сказаў бы, пераспеў неўміручага «Слова». Класік беларускай літаратуры, апостальская фігура ў нашай культуры, Максім Гарэцкі зрабіў свой пераклад. Перакладаў часткова «Слова» і геніяльны наш Максім Багдановіч. Не кажучы ўжо пра шматлікія пераклады і перайманні «Плачу Яраслаўны».

Наогул, перакладаць з даўняй мовы на мовы сучасныя клопат цяжкі і спрэчны. Як перакласці паэзію, зразумелую не зусім, на болей зразумелую? Гэта як бы перасяліць некага з далёкай вёскі ў сваю родную. Ды той, хто перасяляе, перакладае па-свойму на воз рэчы перасяленца, можа па дарозе сапсаваць настрой гэтаму перасяленцу пры самых добрых намерах, і атрымаюцца з рускіх «благих намерений» беларускія благія намеры. Перакладаць — тое ж самае, што перакладаць з высокай паліцы паганскай паэзіі на паліцу ніжэйшую, што пад рукой.

Я рызыкнуў, як і іншыя, паспрабаваць наблізіць арыгінал Кіеўскай Русі да сучаснай беларускай мовы:

А ці не лепей, братове, пачаць спрадвечным словам мужны спеў пра паход Ігара, Святаславава сына? I пачаць спеў гэты нашча па былях дня нашага, а не па надуме Баяна! Бо вешчы Баян калі хацеў каго ўзнесці ў спеве, дык расцякаўся вавёркай па дрэве, шэрым ваўком па зямлі, шызым арлом пад аблокамі. Бо, казаў, памятаць собіла першых часін усобіцы. Тады выпускаў высока на чараду лябёдак дзесяць сокалаў...

У сваім перакладзе «Слова» імкнуўся я захаваць натуральнасць інтанацыі, па магчымасці, што называецца, прырыфмоўваў, устаўляў асанансы ў радок. Як прыхільніка рыфмаванага верша, магчыма, мяне і заносіла ў бок рыфмаванага радка, ды стараўся стрымліваць сябе, стараўся не дужа далёка адхіляцца ад арыгінала.

Увесь час не пакідала мяне адчуванне роднага, блізкага судакранання да знаёмых мясцін.

Іду на працу ў выдавецтва «Мастацкая літаратура», пераходжу на зялёнае святло Нямігу. Так, так, тую самую:

На Нямізе галовы сцелюць снапамі, харалужнымі малоцяць цапамі, жыццё кладуць на таку злюцела, веюць душу ад цела. Нямігі крывавыя берагі не збожжам былі засеяны зноў — засеяны косцьмі рускіх сыноў.

«не бологом бяхуть посеяні» — папраўляе арыгінал. А беларуская мова падказвае, што захавала яна старадаўні корань: «яму балазе».

Прыязджаю ў Полацк — у першы свой горад, і адрастаўраваная Сафійка, дзе цяпер гучыць канцэртны арган, напамінае: пра яе ў «Слове» кажацца, што павянчана яна славай з чарадзеем Усяславам:

Усяслаў-князь людзям чыніў суды, радзіў князям гарады, а сам уночы ваўком рыскаў, з Кіева паспяваў да пеўняў да Тмутараканя, Хорсу вялікаму шлях перацінаў. Яму ў Полацку пазвопяць ютрань рана ў званы ўсвятое Сафіі, а ён той звон чуе ў Кіеве. «Не лђпо ли ны бяшегъ, братие...»

Мне хацелася захаваць гэты корань і пры перакладзе. У сучаснай беларускай мове паўнапраўная форма слова «лепей», «лепшы». Дарэчы, калі першы пралетарскі паэт Беларусі Міхась Чарот у «Стойле Пегаса» чытаў Сяргею Ясеніну сваю паэму «Босыя на вогнішчы», Сяргею Аляксандравічу даспадобы прыйшлося наша слова «лепшы». Некалькі разоў паўтараў рускі паэт гэтае слова ўслых, як успамінаюць відавочцы.

У жывой размоўнай мове маецца ў нас слова «брацці». «Жывіце, як брацці, а рахуйцеся, як жыддзі» — вучыць ушацкая прымаўка, але мне захацелася болей узнёслага звароту, і па аналогіі з формай «панове» я ўжыў «братове».

Не карыстаецца беларуская літаратурная мова царкоўнаславянізмамі. I таму для высокага, ці што, стылю даводзіцца карыстацца новаўвядзеннямі ці пакідаць словы без перакладу.

У нашай мове няма слова «перст». I я ўжыў форму ў множным ліку «ксты». Дома ў нас заўсёды казалі «ксціць», «ксціцца». Непадалёк ад Ушач ёсць і вёска па імю Ксты. Гэта ў бок Полацка, дзе над абмялелай Палатой узвышаецца Сафійка. Ксцяцца кстамі, значыць, законная форма «ксты».

Для каларыту пакінуў я і «харалужныя мечы».

Форма клічнага склону часткова жыве ў сучаснай беларускай мове. I паўсюль, па магчымасці, я пакідаў гэтую форму пры перакладзе «Слова».

«Слова пра паход Ігаравы» — так пераклаў я пазву. Можна было б і «паход Ігараў», тады атрымлівалася б, быццам некалькі Ігараў — непажаданае чытанне. Не зусім добра гучаць і формы «пра полк», «аб палку». Выходзіць «праполка», «палка».

1 ... 91 92 93 94 95 96 97 98 99 ... 108
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)