Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Так і жывём, брат - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Так і жывём, брат

Электронная книга - «Так і жывём, брат». Краткое содержание книги:

У кнігу ўвайшлі лепшыя апавяданні і аповесці пісьменніка Васіля Ткачова – лаўрэата прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі ў галіне літаратуры, прэміі імя Васіля Віткі і расійскай прэміі Баяна. Пераважная большасць твораў – пра людзей, якіх у народзе мы называем “дзівакамі”, аднак без іх, як лічыць аўтар, не такім цікавым было б наша супярэчлівае жыццё. З цікавасцю пазнаёміцца чытач таксама з аповесцямі “Участковы і фокуснік”, “Гульня”, “Пост” і “Да неба камень не дакінеш”. Пісьменніка цікавяць характары шчырыя, сумленныя, здольныя з адказнасцю жыць і працаваць. Усе героі гэтага аўтара нясуць у сабе багаты свет дабрыні і адданасці бацькоўскаму куту, вернасці роднай беларускай зямлі. Адзін з крытыкаў назваў Васіля Ткачова майстрам сюжэта. У гэтым можна пераканацца, пазнаёміўшыся з яго новай кнігай. 
1 ... 91 92 93 94 95 96 97 98 99 ... 175
Перейти на страницу:

Засталася на белым свеце Дуня не адна, не. Багата маладзейшая Вулляна з’ехала пасля школы некуды на Поўнач, бывала ў сястры рэдка, да таго рэдка, што Дуні перад людзьмі было няёмка і сорамна. Пісала ёй: «Няхай бы ты, дзеўка, хоць часцей наведвалася, пасядзелі б, пра жыццё пагаманілі. З кім мне яшчэ пагаманіць?» А Вулляна не ехала...

Апошні раз яна была ў вёсцы тады, калі жанчыны і запрыкмецілі – таксама апошні раз – слёзы на вачах у Дуні. Вулляна выходзіла замуж, і вяселле – сцяжынка да бацькоўскага селішча тады яшчэ была ёй блізкая, пахла родным жвірам і рамонкавымі пялёсткамі – надумала спраўляць дома, на сваіх людзях. Ці мо проста вырашыла пахваліцца перад вяскоўцамі сваім нарачоным. Хлопец ён і сапраўды ёмкі, прыгожы, дзе б у сваёй вёсцы яна такога адхапіла, а там, на Поўначы, пашчасціла. Але як яно ні было, а вяселле лягло на плечы Дуні. Яна і завіхалася, яна ўжо і старался! Падавала на стол стравы – сама ці прысела хоць? – і казала не перастаючы:

– Ешце, ешце на здароўечка... А я яшчэ паднясу. Яшчэ падам. Хай Вуллянцы жывецца хораша, хай любіцца...

Вось тады і бачылі на яе вачах людзі слёзы, і шкадавалі яе, Дуню. А яна не саромелася слёз, толькі змахвала раз-пораз насоўкай, выцягваючы яе з рукава квяцістай блузы—падарунак сястры, здалёк прывезены, такіх тут і не бачылі,– і плакала, плакала. Мусіць, тады, на вяселлі сястры, і выплакала ўсе слёзы...

Не сказаць, каб і ёй не знаходзіліся жаніхі. Сваталіся. Але гэта пазней ужо, калі і кавалеры тыя паспелі нажыцца са сваімі жонкамі, а то і не з адной-дзвюма, і яна не надта каб вешалася ім на шыю. Хуценька выправаджала за дзверы – што першага, што другога, далёка на парог не пусціўшы. Калі няма шчасця, то і з такімі не нажывеш.

І вось – Дуня нарадзіла дзіця... Ад каго? У вёсцы гэтая навіна ўзняла ўсіх – ад малога да старога – на ногі. А хіба ж грэх жанчыне займець малое – хоць бы яно поўніла яе аднагалосую хату сваім мармытаннем, смехам, нават плачам, хай тулілася б да яе, шаптала пяшчотна і ласкава: «мама... мама...» Не ўсе жанчыны – тут Макар не памыліўся – радаваліся пачутай навіне, іншыя пачыналі, выгляду не паказваючы, каб не выдаць сябе адна перад другой, раўнаваць Дуню да сваіх мужыкоў.

Гэтага, праўду кажучы, і трэба было чакаць...

Раніцай наступнага дня, як вярнуўся Макар з Журавіч, у бок мястэчка патупалі, трымаючы ў руках пачастункі, дзве бабулі – Макарыха і Матруна, нейкая далёкая, як высветлілася, сваячка Дуні па бацькавай лініі. Макар правёў жанчын за вёску, пастаяў трохі на бальшаку.

Упэўніўся, што ўсё ідзе ладам, павярнуў назад. Куды ж падацца? Дома ўсё дагледжана, прыпучана. Сумна аднаму ў хаце. Ды і не час цяпер сядзець за дзвярыма. Дні мінаюць, не паспееш аглянуцца, як трэба будзе ехаць у раддом... А як жа людзі? Што яны думаюць?.. «Забіраць,канечне, паеду сам, – разважаў стары. – Ніякіх машын. Раз паехала на калёсах туды, то і дамоў дастаўлю на іх. Васілёк будзе цягнуць добра, наўскач, бо конь хоць і жывёліна, але разумная істота: засумаваў, мабыць, па Дуні. А што, гаспадар яна клапатлівая. Без сена на калёсах не ездзіць. Ну, а далей...» Стары ўяўляў, як ён прывязе Дуню, дапаможа ёй мальца ў хату занесці, калі, вядома, бабы не перахопяць. І ўсё? Не, так не павінна, каб гэтым і канчалася. Трэба ладзіць хрысціны. Можа, грукаць у бом і не варта, а ціхенька збіраць людзей, раіцца. «Няхай Дуніна радасць стане ўсіхняй радасцю. Людзі павінны разумець... Не ўсе, але знойдуцца, хто зразумее. І хрысціны малому справім на ўсе сто!»

1 ... 91 92 93 94 95 96 97 98 99 ... 175
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)