Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Политические детективы » Стамбульскі экспрэс
Стамбульскі экспрэс - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Стамбульскі экспрэс

Электронная книга - «Стамбульскі экспрэс». Краткое содержание книги:

Стамбульскі экспрэс
1 ... 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94
Перейти на страницу:

— А што вы зрабілі?

— Нічога. Я моцна спаў. Гэта выглядала жахліва. З таго часу я нават на адну ноч не магу заставацца тут.

— «Ідзіце сюды. Ідзіце сюды».

— Якая яна была з сябе?

— Я нічога пра яе не памятаю.

— Вы не ўяўляеце, як мне абрыдла жыць з жанчынай, — ціха сказала Джанет Пардаў.

Іх рукі выпадкова сустрэліся на стале і так і засталіся побач. Праекцыйныя ліхтарыкі, якія віселі ў кустах, адбіваліся ў яе каралях. У самым канцы саду, за яе плячыма, Майет убачыў Стэйна, які прабіраўся паміж столікамі з люлькай у руцэ. Гэта была масіраваная атака. Яму трэба было б толькі нахіліцца да яе і зрабіць ёй прапанову, і тады будзе ўладкавана не толькі яго сямейнае жыццё, але і нешта большае: ён купіць фірму Стэйна за прапанаваную ім цану, і той будзе цалкам задаволены, — бо яго пляменніца будзе членам праўлення. Стэйн падышоў бліжэй і памахаў яму люлькай: яму давялося абысці п'яніцу, які валяўся на зямлі, і ў час гэтай перадышкі ў Майета не ўзнікла ніякай іншай думкі, якая б пярэчыла яго будучаму сямейнаму шчасцю. Ён згадаў Корал і іх нечаканую дзівосную сустрэчу: тады ён не думаў, што ўсё гэта так звыкла, як дым цыгарэты, але яе твар ён памятаў цьмяна, магчыма, таму што ў цягніку было амаль цёмна. Яна была бландзінка, яна была тоненькая, але ён не мог успомніць рысаў яе твару. «Я зрабіў для яе ўсё, што змог, — запэўніваў ён сябе, — і, прынамсі, мы ўсё адно рассталіся б праз некалькі тыдняў. А мне ўжо час заводзіць сям'ю».

Стэйн ізноў памахаў люлькай, а «Дзяўчаты Дана» тупнулі ножкамі і засвісталі ў свісткі.

Памятаю, на вакзале Мы нашу цётку сустракалі. Фью, фью, фью.

— Не вяртайся да яе. Застанься са мной, — сказаў Майет.

Падышоў экспрэс Стамбульскі, Нам насустрач брылі, блузкі. Фью, фью, фью.

Яна кіўнула галавой, і рукі іх з'ядналіся. «Цікава, кантракт ужо ў кішэні ў Стэйна?» — падумаў Манет.

1 ... 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)