Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » История » Пляц Волі
Пляц Волі - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Пляц Волі

Электронная книга - «Пляц Волі». Краткое содержание книги:

Гістарычны раман-дакумэнт «Пляц Волі» Алеся Пашкевіча прысьвечаны старонкам беларускае гісторыі, якія неразрыўна зьвязаныя з імкненьнямі да Вольнай Беларусі. Пляц Волі для аўтара ёсьць ня толькі адным зь менскіх пляцаў, але і сэрцам Вольнай Беларусі. Лёс беларускіх незалежнікаў і ў часы паўстаньня і змаганьня за нежалежнасьць БНР і ў часы нямецкай акупацыі зьвязаныя менавіта з гэтым пляцам.
Раман складаецца з некалькіх частак, маюць розных герояў, але нязьменнае толькі імкненьне да незалежнасьці Радзімы.
Першая частка распавядае пра першыя спробы стварэньня незалежнай БНР ды пра змаганьне за яе са зброяй у руках падчас Слуцкага збройнага чыну ў 1920 годзе, калі невялікая Случчына паўстала супраць бальшавіцкага прыгнёту за вольную Беларускую Народную Рэспубліку.
Кніга другая прысьвечаная таленавітаму палітыку і вайскоўцу, які у кожны момант сваго жыцьця імкнуўся дасягнуць аднае мэты ― вольнай Беларусі.
Нягледзячы на мастацкі характар твору, захапляе яго глыбокая гістарычнасьць, падмацаваная дакумэнтальнымі сьведчаньнямі.
1 ... 90 91 92 93 94 95 96 97 98 ... 199
Перейти на страницу:

― А як з Беларускай вайсковай радаю? — спытаў Езавітаў. ―Мэтазгодна было б надаць ёй асобны статус і акрэсліць яе непасрэдныя мэты. І акрэсліць найхутчэй…

― А мэты тут відочныя — падрыхтоўка да здабыцця ўлады ў краі. ― Рак-Міхайлоўскі выглядаў хоць і стомленым, але рашучым.

― Толькі так! Самі ж пераканаліся, што сіле супрацьстаяць можна толькі сілай. Таму найперш, маеце рацыю, трэба пачаць фармаванне свайго войска, а дзеля гэтага сцягваць у Менск вайсковыя адзінкі, скамплектаваныя з беларусаў. — Варонка агледзеў прысутных і штось пачаў спешка запісваць.

Абудзіўся Смоліч, прыгладзіў, раскладваючы ў прабор, непадатлівыя валасы, паслабіў гальштук — і прапанаваў:

― Бальшавікі збіраюць Чырвоную армію. Не сакрэт, што агітатараў у іх — не раўняць з намі. І каб выйграць час, чаму б не павесці з імі перамовы пра стварэнне… Беларускай нацыянальнай чырвонай арміі? Скажам, са штабам Заходняй арміі, з тым жа галоўным «вайскаводцам» Крыленкам[18].

― У нашым становішчы мы мусім распрацоўваць усё магчымае. — Рак-Міхайлоўскі задумаўся. — І хоць у поспех прапанаванага верыцца слаба, паспрабаваць трэба… Як і звязацца з прадстаўнікамі іншых вайсковых арганізацыяў: у Менску ж нелегальна дзейнічаюць Украінская вайсковая рада Заходняга фронту і Татарскі вайсковы камітэт. І яшчэ… Рада павінна мець у сваім падпарадкаванні мабільную адзінку — тут, у Менску. Па маіх звестках, можна дамагчыся пераводу ў горад 289-га рэзервовага пяхотнага палка, які на семдзесят працэнтаў складзены з беларусаў.

― А касцяк, як і планавалі — збіраць у Бабруйску? — голас Езавітава загучаў басавіта.

― Так.

― І не забыць паведаміць пра гэта ў Кіеў Алексюку. Хай і той пастараецца, — нагадаў Ядвігін Ш., і ўсе разам пачалі складаць тэкст адозвы, у якой Рада Усебеларускага кангрэса абвяшчала сябе адзіным паўнапраўным носьбітам улады на Беларусі.

Напрыканцы Варонка з Езавітавым напісалі і тэлеграмы — каб адразу іх і разаслаць:

«Смоленск… через чиновника Поклазон к Вронскому.

Необходимо отдать распоряжение 2-3 военным начальникам, чтобы они в срочном порядке направили людей в Бобруйск, обсервационный пункт. Там нужна 1000 белорусов. Спешить. Результат ждём.»

«Гомель, воинскому начальнику.

Всех прибывших к вам белорусов направляйте в крепость Бобруйск обсервационный пункт».

«Киев. Белвойскрада, Алексюку.

В Бобруйск немедленно направьте две тысячи людей. Спешите…»

…― Ну што ж, сябры, пажадаем адзін аднаму, каб хутчэй вясна ў наш край прыходзіла — і стаў ён нарэшце адзінай Беларускай Хатай! — падагульніў Язэп Варонка.

Папіўшы гарбаты, пачалі разыходзіцца.

Час замарудзіўся. Выканаўчы камітэт Рады Першага ўсебеларускага кангрэса не меў неабходных фінансаў, праз гэта не ўсе яго сябры маглі нават затрымацца ў Менску. Пяць дзён Варонка працаваў адзін — без сну і адпачынку, — і набыў сабе першыя сівыя валасы…

Беларускую вайсковую раду бальшавікі чамусьці не зліквідавалі — яна працавала легальна ў доме № 2 на Паліцэйскай вуліцы, з вакна якога (на другім паверсе) ганарова звісаў бел-чырвона-белы сцяг. Легальнае існаванне Беларускай вайсковай рады давала магчымасць і вольнае працы Выканаўчага камітэта. Адной з фінансавых «выгодаў» вайсковай рады (акром памяшкання) было бясплатнае харчаванне ў адной з арганізацыяў Гарадскога саюза, пакуль яшчэ не зліквідаванага бальшавікамі. Гарадскія арганізацыі горада імкнуліся падтрымліваць адна адну — і пры Гарадскім саюзе сталавалася і частка Выканкама Рады Першага ўсебеларускага кангрэса…

Езавітаву пасля сходу ў «Беларускай Хатцы» даручылі разаслаць тэлеграмы. Снег суняўся, і да дзвярэй тэлеграфа вяла яго ўжо расчышчаная сцежка. Барадаты дворнік, апіраючыся на драўляную лапату, курыў і здаволена мружыўся — на вуліцу вызірвала далёкае сонца.

Каля апарата Бадо — прыгожая чарнявая дзяўчына. Езавітаў прывітаўся, і яна манерна ўсміхнулася:

― Адну хвілінку, хай пройдуць папярэднія паведамленні…

І тады толькі Езавітаў заўважыў дзецюка ў вайсковай форме, з выцертым скураным партфелем: дзяцюк энергічна падхапіўся, забраў праз вакенца нейкую паперку — і адышоў.

― Будзьце ласкавы, вось гэта — Беларускай вайсковай радзе ў Кіеў, гэта — у Гомель і Смаленск… — Езавітаў злавіў здзіўлены позірк дзецюка, павярнуўся: той неўразумела ўталопіўся ў партфель, штось пераклаў, шчоўкнуў замочкам і падаўся да дзвярэй.

вернуться

18

 Перамовы распачаліся, але па загадзе Мяснікова былі перарваны.

1 ... 90 91 92 93 94 95 96 97 98 ... 199
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)