Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Пошукі прытулку - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Пошукі прытулку

Электронная книга - «Пошукі прытулку». Краткое содержание книги:

У кнігу народнага пісьменніка Івана Шамякіна ўвайшлі новыя творы: аўтабіяграфічная аповесць «Слаўся, Марыя!», прысвечаная жонцы; «Губернатар», галоўнымі героямі якой з'яўляюцца сам губернатар і яго памочнік-пралаза, што змог арганіза ваць яму і выбары, і «каханне», і яго ж забойства; «Пошукі прытулку» — пра пажылога чалавека, яко му не было дзе прытуліцца на старасці гадоў; «У засе ні палаца» — пра сучаснага бізнесмена, і «Абмен» — пра цікавыя жыццёвыя калізіі закаханых.
1 ... 90 91 92 93 94 95 96 97 98 ... 140
Перейти на страницу:

Ганна Фядосаўна ажно спалохалася, убачыўшы, якім гаспадар увайшоў у прыёмную: ніколі не бачыла такім нахмураным, злосным, ён заўсёды з'яўляўся з усмешкай, нярэдка з кампліментам. А тут не павітаўся нават.

— Запрасіце да мяне Залозу.

Здарылася штосьці незвычайнае, бо заўсёды казаў «Івана» i клікаў сам — па селектары. Сакратарка набрала кіраўніка справамі.

— Іван, кліча шэф, — i дадала амаль шэптам: — Але май на ўвазе: кіпіць.

Залоза з'явіўся не адразу. Здагадаўся, з-за чаго ўраўнаважаны i спакойны старшыня можа кіпець. Паклікаў Палавінку.

— Што ты яму сказаў?

— Пра кватэру.

— Лезеш наперад бацькі ў пекла.

— Ты ж сам хацеў сёння сказаць.

— Я знаю, як казаць, а ты... Будзе мне наганяй.

— He вельмі ты яго баішся.

— Не баюся, але паважаю i не наступаю на балючы мазоль. Маю дыпламатыю. Ну, ды ладна, можа, i лепш, што пайду да яго ўзброены веданнем тэмы.

— З-за чаго ён кіпіць? — спытала Ганна Фядосаўна.

— Знаю з-за чаго.

— Усё ты знаеш.

— Усё. Аднаго не знаю — тваёй душы. Што ты водзіш мяне за нос? Я чакаю тваёй удзячнасці. Калі ты гуляеш у цнатлівасць, не разменьвайся, аддзяч аднаму.

— Іван, калі-небудзь я дам табе па мордзе.

— Гэта ты можаш. Ад цябе, салодкай, атрымаю з задавальненнем.

Вікенцій Паўлавіч хадзіў па кабінеце, як леў па клетцы. На прывітанне не адказаў. Таму Залоза не прайшоў да стала, a спыніўся каля дзвярэй, схіліўшы галаву, як чэхаўскі чыноўнік, — сама пачцівасць i далікатнасць.

Губернатар грымнуў ад дальняга акна.

— Ты што вырабляеш?! — i вылаяўся так, як бадай ніколі яшчэ не лаяўся.

— А што?

— Не прыкідвайся дурнем. Знаеш — што!..

— Знаю. Кватэра?

— Цябе хто прасіў?

Тут Залоза перайшоў да сваёй улюбёнай тактыкі: лепшая абарона — наступление.

— Абавязкі мае не прасілі — загадалі! Я адказваю за тваю бяспеку. На цябе замахваліся ў лесе. Стралялі ў акно. Як я магу гарантаваць тваю бяспеку ў хрушчоўцы? — Залоза наблізіўся да яго, глядзеў у вочы. — Ты мой сябра. Але ў турму за цябе я садзіцца не хачу...

— Многа ты бярэш на сябе.

— Усё бяру. Усё!

Вікенцій Паўлавіч адчуў, што кіраўнік справамі заганяе яго ў кут, i не ў першы раз. I дзіўна: ён, чалавек, які за словам у кішэню не лазіў, перад Залозам адступаў. Мог накрычаць, мог нават выгнаць з кабінета. Але ведаў, што пры любой размове, пры сутычцы, калі сыпаліся іскры, — заўсёды перамагае хітруган Іван. I гэта ўніжала, раздражняла яго, першую асобу ў вобласці, балюча біла па гонары, самалюбстве. Ён думаў, як бы сплавіць Івана куды-небудзь на павышэнне. Парэкамендаваць прэзідэнту? Але было шкада: другога такога памочніка не знойдзеш. Нахабнік, але сябра, а гэта дорага каштуе — мець такога сябра i верыць, што ён не падвядзе, не здрадзіць. Іван не хоча ніякага павышэння: бескарыслівы чалавек, за гэта нельга не паважаць. Але лейцы адпускаць нельга. Тузаць ды тузаць трэба.

— Я сказаў цвёрда: не трэба мне кватэра! Помніш, што я сказаў на выбарах, калі спыталі, ці пераеду я з цяперашняй кватэры?

— Табе не трэба — нам з Палавінкам трэба! Чытаў інструкцыю Камітэта? Пасля такіх двух папярэджанняў злачынна сядзець склаўшы рукі. Не дай Божа што здарыцца, я кулю сабе ў лоб пушчу. Ты гэтага хочаш?

— Не заганяй мяне ў кут...

— Я не заганяю. Ты сам сябе заганяеш.

— Ды калі я пераеду, апазіцыя распіша мяне, што бог чарапаху...

— Каго ты баішся? Балбатуноў? Каму яны служаць, ты думаў? За грошы яны напішуць усё, што хочаш.

— Задаеш ты мне задачу, — Вікенцій Паўлавіч зноў пачаў мераць крокамі кабінет у глыбокай задуме.

Залоза маўчаў, бо бачыў, што i на гэты раз перамог свайго шэфа, сапраўды загнаў у кут. Ва ўсялякім разе, гнеў яго пагасіў i прымусіў задумацца. Няхай падумае. Падумаць заўсёды карысна. Аднак доўга думае, а гэта бадай небяспечна: доўгі роздум нярэдка прыводзіць да нечаканых высноў.

— Ды ты паглядзі хоць яе, кватэру. Можа, не спадабаецца, дык прыйдзецца шукаць другую.

Вікенцій Паўлавіч спыніўся перад памочнікам, зноў заглянуў у вочы: не здзекуецца?

— Свіння ты, Іван.

— Акцыі мае растуць. Першы раз чую ад цябе такую атэстацыю. A свінні ў наш час у цане.

— Прабач, канешне, я па-сяброўску. Але ж трэба быць бог знае кім, каб дайсці да такога ў сваім здзеку з начальніка i таварыша — яму можа не спадабацца кватэра Мудронага!

— Пры тваім характары ўсё можа быць. Ты ўмееш здзіўляць. Аднак паглядзі ўсё ж кватэру, а пасля ўжо разапнеш мяне на крыжы.

Кватэра ашаламіла. Офісы пасля еўрарамонта (слова прыдумалі!) бачыў, кватэры не. У госці да «новых» не хадзіў, ды i ад запрашэнняў падначаленых, якія маглі зрабіць такі рамонт, адмаўляўся.

1 ... 90 91 92 93 94 95 96 97 98 ... 140
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)