Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Міг маладосці - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Міг маладосці

Электронная книга - «Міг маладосці». Краткое содержание книги:

У кнігу ўвайшлі лепшыя апавяданні i аповесці. Пераважная большасць апавяданняў пра сучаснасць, пра моладзь. Аўтара цікавяць характары шчырыя, сумленныя, здольныя з адказнасцю жыць i працаваць, імкнуцца да дабрыні i духоўнага ўзбагачэння. З асаблівай узрушанасцю даследуецца таемны i чароўны свет пачуццяў. Аповесці разнатэмныя: «Жывы покліч» — пра станаўленне маладой сям'і ў пасляваенны час, «Юля» — пра лёс маладой жанчыны, якая змагаецца за сваё шчасце.
1 ... 90 91 92 93 94 95 96 97 98 ... 178
Перейти на страницу:

Каб ён памагаў па гаспадарцы, Каця не прасіла. Але ён бачыў, што пры хаце шмат непаладкаў, i сам стараўся тое-сёе падладзіць. Ды i не мог сядзець без работы.

Школьнай працы было не шмат. Напісаць планы, праверыць дзеткам-другакласнікам сшыткі — i, бадай, усё. А так у вольную хвіліну чытаў ці сядзеў у хаце ля акна i пазіраў на кастрычніцкі двор — на пажаўцелыя бярозы, апалае лісце з якіх ужо зачарнелася пры плоце, пазіраў на дождж, што ці ліў цурком, ці раптоўна заціхаў, або пазіраў i не мог разабрацца, што ж на дварэ, бо часта з раніцы было хмурна, сыра — вісеў мокры цяжкі туман i імжэла дробненькая халодная морась. Гэта быў не дождж, на зямлю не лілося вады, а нешта мокрае нябачна i надта ж рэдзенька сеялася з неба ці — калі гаварыць праўдзівей — штосьці імжыстае павісла між небам i зямлёю, ліпла да твару, як ліпне мокрае павуцінне, калі нагінаешся i шыешся пад нізкімі густымі лапамі маладога сасняку.

Пазней, пад полудзень, нечакана між хмар выблісквала сонца — ужо высока ад зямлі, — разганяла туман, хмары, i пачынала бачыцца блакітнае неба. Падсушвалася паветра, падсушваліся барозны разагнанай з раніцы бульбы — i на зямлю лілося жаўтаватае i самотнае святло. Цяпла, аднак, вялікага ўжо не чулася, бо i сонца было няяркае, нібы астуджанае, i паветра прыкметна настоялася ўжо асеннімі скразнякамі, i зямля астыла, страціла цяпло ад першых замаразкаў.

Калі людзі сама распачыналі працу ў саўгасе ці дома — выбіралі бульбу ды сушылі атаву, — сіваватыя, шчодрыя на ваду хмары зноў згушчаліся, захутвалі сонца, моцна i ўліўпа абрынваліся на зямлю халодным дажджом. Ён быў яшчэ не зусім восеньскі, бо не ліў падоўгу, а нечакана прыпускаў i гэтак жа нечакана аціхаў. Тады было, як кажуць, сем пагод i няможна было ўгадаць, што выдасца на дварэ праз гадзіну.

Вось так часта — амаль праз кожную хвіліну — нечакана мяняўся тады на дні i настрой Міхаіла Апанасавіча. I не таму, што ён да полудня сядзеў дома, быў зусім адзін (гаспадыня хадзіла ў саўгас на працу, а яе дочкі — у школу), пасля ішоў вучыць сваіх другакласнікаў, якія прыходзілі на другую змену. Нe. Відаць, трывожна, a калі i сумна яму было ад іншага — што ён тут, у Міланьках, быў чалавек новы, прыезджы i ўсе тутэйшыя людзі, як i калегі-настаўнікі, былі незнаёмыя. Хоць адчуваў, што дырэктар пра яго ад загадчыка райана ведае многае i тое-сёе расказаў пра гэта астатнім настаўнікам i яны гэтаксама адчуваюць, які ён чалавек, як склаўся ў яго лёс...

Такую-сякую цікавасць да сябе ён адчуваў, хоць i думаў, што ён, гэты інтэрас, мог быць i ад таго, што ён новы чалавек тут. А да новых людзей заўсёды пільна прыглядаюцца.

Неяк паволі ён сам адчужваў сябе ад калектыву. I не таму, што сёлета адзін быў тут новы, а болей таму, што меў скрытнаваты i сарамлівы характар, які не дазваляў яму хутка пазнаёміцца ды пасябраваць з чужымі, малазнаёмымі людзьмі. Каб яшчэ хто іншы сам пайшоў яму насустрач, сам пастараўся б падружыцца, то i ён тады змог бы адказаць такім жа пачуццём. Хоць тут надта i не было яму з кім пасябраваць.

Алесь Трахімавіч i Іван Сямёнавіч былі намнога старэйшыя за яго, мелі свае клопаты, ды Зубок часта хварэе (вось i ўчора завезлі яго ў бальніцу лячыць жаўтуху), то з ім, хворым, i невядома, як паводзіць сябе, а Рагатка — дырэктар, неяк гэтаксама няёмка шукаць дружбы з ім, начальнікам. Ды яшчэ з надта ж строгім ды дзіўнаватым: то ён суровы, так хмурна пазірае i папракае, што мароз па скуры ідзе, то раптам так неспадзявана з некага пажартуе ці выбухне магутным рогатам, што i не ведаеш, што сказаць, усміхацца ці не... Відаць, ca старэйшых самы кампанейскі — Вяртун. Здаецца, ён добры, спагадлівы, сяброўскі чалавек. Праўда, калі ён вып'е — нечакана мяняецца... Але ў школе спакойны, гутарлівы i жартаўлівы, як кажуць, душа калектыву: без яго намнога сумней было б працаваць... Хоць i з ім сяброўства не ладзіцца: ён сямейны, як адвучыць, дык i спяшаецца дахаты.

Астатнія — маладыя, намнога маладзейшыя за яго. З імі наўрад ці можа быць якое сяброўства: у ix зусім іншыя, чым у яго, клопаты. Настаўніцкія то адны — вучыць дзяцей, памагаць адзін аднаму ў гэтым. Хоць i не зусім адны: яны вучаць амаль усе старэйшыя класы, а ён — маленькіх дзетак, як i Мая Сцяпанаўна. Гэта даволі розная праца, не лягчэйшая, але іншая. Што ж датычыцца пазашкольнага, свайго, то ён ім, маладым, не пара. Там у ix усё рознае... Таму ён, мала спатыкаючыся з маладымі, знаў толькі мужчын, Васільца, Сліжа i маладога Рагатку, ды Маю Сцяпанаўну, з якой разам працаваў у другую змену, a астатніх, надта дзяўчат, нават яшчэ не ведаў, як ix называць па імені i па бацьку.

1 ... 90 91 92 93 94 95 96 97 98 ... 178
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)